Перайсці да зместу

Віктар Пятровіч Тоўсты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Тоўсты
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1914(1914-06-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1993(1993-06-13)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў войскі сувязі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За вызваленне Бялграда» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Віктар Пятровіч То́ўсты[3][4] (6 чэрвеня 1914 — 13 чэрвеня 1993) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант войскаў сувязі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў былой вёсцы Літавец (сучасны Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У Чырвонай Арміі з 22 кастрычніка 1934 года[5]. У 1937 годзе скончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча сувязі, у 1941 годзе Ваенную электратэхнічную акадэмію сувязі[3][4]. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года В. П. Тоўсты на Ленінградскім, Данскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім і 3-м Украінскім франтах. Займаў пасады начальніка штаба асобнага палка сувязі, начальніка сувязі стралковага палка. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на тэрыторыі Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Пасля вайны да 1974 года працягваў службу на адказных пасадах Савецкай Арміі.