Віктар Сазонавіч Пратасеня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Сазонавіч Пратасеня
Фатаграфія
Дата нараджэння: 14 жніўня 1925(1925-08-14)
Месца нараджэння: вёска Пагост (Салігорскі раён)
Дата смерці: 3 чэрвеня 2001(2001-06-03) (75 гадоў)
Грамадзянства: Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці: мастак
Жанр: жывапіс
Вучоба: Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)

Ві́ктар Сазо́навіч Пратасе́ня (14 жніўня 1925, вёска Пагост, Салігорскі раён3 чэрвеня 2001) — беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 19601969 гадах дырэктар мастацка-экспертнай калегіі Міністэрства культуры БССР. У 19731977 гадах старшыня праўлення Беларускага саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў В. С. Пратасені шэраг партрэтаў вядомых людзей: Герояў Савецкага Саюза В. З. Харужай, М. П. Шмырова, М. А. Кедышкі: Герояў Сацыялістычнай Працы М. К. Макарэвіч, А. М. Громава і інш. Аўтар серыі партрэтаў «Значныя людзі Рагачоўскага раёна», тэматычных кампазіцый «Віхуры варожыя», «Калгасныя даяркі», «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі». Сярод твораў мастака пейзажы «Нёман», «Бярэзіна», «Над возерам», «Перад навальніцай» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).