Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1973(1973-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2007(2007-10-04) (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень магістр археалогіі
Альма-матар

Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі (11 кастрычніка 1973, в. Сялец, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР4 кастрычніка 2007, Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У дзяцінстве шмат часу праводзіў у вёсках Путрышкі (Гродзенскі раён), дзе жылі і працавалі бацькі пасля пераезду, а таксама Хамуты (Гродзенскі раён) і Ражанка (Шчучынскі раён), куды Віктар Абухоўскі ездзіў на канікулах. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў в. Путрышкі спрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 г. паступіў у Уроцлаўскі ўніверсітэт, а потым у 1993 г. у Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «археалогія». У 1998 г. скончыў універсітэт і абараніў магістарскую дысертацыю «Schyłkowy paleolit i meyolit prawobrzeżnej strefy dorzecza górnego Niemna». У 2003 г. скончыў дактарантуры Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. З 2004 да 2007 гг. працаваў выкладчыкам на гістарычным факультэце БДУ.

Навуковыя інтарэсы і даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў помнікі каменнага і бронзавага вякоў на захадзе Беларусі. Аналізаваў развіццё крэменездабыўной справы і крэменеапрацоўкі (тэхналогія і тыпалогія) ад палеаліту да сучаснасці на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін.

У маі 1995 г. разам з В. Лакізам абследавалі ўзбярэжжа р. Свіслач у Свіслацкім раёне. Летам 1995 г. удзельнічаў у раскопках паселішча Пархуты — 1 (Дзятлаўскі раён).

Даследаваў фінальнапалеалітычныя стаянкі каля вёсак Кавальцы, Хамуты (Гродзенскі раён), Опаль (Іванаўскі раён), Бабровічы (Івацэвіцкі раён); мезалітычныя стаянкі каля вёсак Пышкі (Гродзенскі раён), Бабровічы (Івацэвіцкі раён), Кастрычніцкі, Старыя Войкавічы (Баранавіцкі раён).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб работах у басейне Ясельды / Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 252 — 254.
  • Археалагічнае абследаванне ўзбярэжжаў Нёмана ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Максім Чарняўскі, Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 272 — 273.
  • Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Панямоння ў 2002 г. / Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 262 — 264.
  • Археалагічныя даследаванні ў зоне рэканструкцыі Агінскага канала / Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 201 — 203.
  • Археалагічныя разведкі 2003 г. ў басейне Нёмана / Вадзім Лакіза, Віктар Абухоўскі, Вітальд Мігаль, Катажына Барска // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 276 — 277.
  • Археалагічныя разведкі на Беларускім Панямонні / Вадзім Лакіза, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 225 — 227.
  • Археалагічныя раскопкі на помніку позняга неаліту-бронзавага веку Навасёлкі 1 / Вадзім Лакіза, Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 183 — 184.
  • Да пытання аб старажытнейшым насельніцтве Беларускага Падзвіння / В. А. Абухоўскі // Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья: Материалы междунар. науч.-теорет. конф. 19 — 20 апреля 2007 г.: В 2 ч. / Мин-во образования РБ, УО «ВГУ им. П. М. Машерова»; Редкол.: В. А. Космач (гл. ред.). Ч. 1. — Витебск: ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — 480 с. — С. 13 — 15. — ISBN 978-985-425-761-7.
  • Засяленне тэрыторыі Беларускага Панямоння ў X — V тыс. да н.э. // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зборнік навуковых прац / [Мін-ва адукацыі РБ; УА «ГрДУ імя Я. Купалы]; Адк. рэд. А. М. Пяткевіч. — Гродна: ГрДУ, 2003. — 399 с. — С. 182 — 188. — ISBN 985-417-479-4.
  • Матэрыялы каменнага і бронзавага вякоў з ваколіц маёнтка Антонава былога Слонімскага павета / В. С. Абухоўскі // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 44 — 48. — ISBN 985-6602-22-X.
  • Новыя даследаванні на Юравіцкай верхнепалеалітычнай стаянцы / Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 183 — 186.
  • Палеалітычныя помнікі Беларусі. Культурна-храналагічная дыферэнцыяцыя крыніц. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 322 с.: іл.
  • Работы на Юравіцкай верхнепалеалітычнай стаянцы / Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 177.
  • Раскопкі на Аўгустоўскім канале / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 178 — 180.
  • Раскопкі паселішча Жылічы-1 / Алена Калечыц, Міхал Чарняўскі, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза, Мікола Крывальцэвіч, Ігар Язэпенка, Максім Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 274.
  • Раскопкі стаянкі Бершты VI / В. Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1999. — № 14. — С. 48 — 53.
  • Чатырохбаковыя крамянёвыя шліфаваныя вырабы ў зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі / Віктар Абухоўскі, Аляксандра Зуева, Віталь Сідаровіч // Acta archaeologica Albaruthenica. — 2008. — Vol. III. — С. 17 — 41.
  • Этапы засялення Бабровіцкага мікрарэгіёна ў фінальным палеаліце — бронзавым веку / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Элона Ляшкевіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 14 — 24.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кошман, В. І., Лакіза, В. Л. Абухоўскі Віктар Сцяпанавіч / В. І. Кошман, В. Л. Лакіза // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 15. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Лакіза, В., Кошман, В. Віктар Абухоўскі – археолаг, навуковец і выкладчык / Вадзім Лакіза, Вадзім Кошман // Acta archaeologica Albaruthenica. — Vol. III. — С. 7 — 12.