Віктар Сямёнавіч Оськін
Віктар Сямёнавіч Оськін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1992 (39 гадоў) |
Месца смерці | 14-ы км Чарнігаўскай шашы (в. Цагельня), Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь (WGS84 52°17'48" N 31°2'52"E) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1970—1992 |
Званне | падпалкоўнік |
Узнагароды і званні |
|
![]() |
Віктар Сямёнавіч Оськін (1 снежня 1952 — 24 ліпеня 1992) — ваенны лётчык, падпалкоўнік, адзін з першых у Расіі (Залатая Зорка № 10), першы ў гісторыі расійскай Далёкай авіяцыі быў удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі (Указ Прэзідэнта Расіі ад 8 снежня 1992 года № 1567).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў с. Успена-Раеўка Кастарэнскага раёна Курскай вобласці Расіі. Скончыў Тамбоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў, атрымаўшы дыплом з адзнакай з уручэннем Залатога медалю і ўнясеннем прозвішча на мрамарную дошку залатых медалістаў. Служыў на пасадзе памочніка камандзіра бамбардыроўшчыка ТУ-16 у 184-м гвардзейскім Палтаўска-Берлінскім Чырванасцяжным бамбардыровачным палку 13-й бамбардыровачнай дывізіі, якая базіравалася ва ўкраінскіх Прылуках. Затым — яго камандзірам у 200-м гвардзейскім бамбардыровачным палку у Бабруйску. З 1978 года — на розных пасадах у 290-м асобным далёкім выведвальным палку на аэрадроме Зябраўка пад Гомелем. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына
Званне прысвоена пасмяротна за гераічнасць і мужнасць, праяўленыя пры аварыйнай сітуацыі ў палёце на самалёце-ракетаносцы ТУЮ-22У, калі Оськін коштам свайго жыцця прадухіліў падзенне самалёта на горад Гомель. 24 ліпеня 1992 года выконваў абавязкі інструктара падчас кантрольнага палёту. Вылет ажыццявіў з аэрадрома ў Зябраўцы. У 17 гадзін 02 хвіліны пачаўся пажар левага рухавіка, затым — топліўных бакаў. У гэты час самалёт быў ужо над паўдневым раёнам Гомеля — Навабеліцай. Оськін пачынае адварочваць самалёт ад горада, падчас чаго загарэўся і правы рухавік. Загадаўшы экіпажу катапультавацца, Оськін адвеў самалёт ад горада і нафтасховішча, размешчанага ў раёне магчымага падзення. Сам ён катапультаваўся, калі цалкам упэўніўся, што самалёт упадзе ў бязлюдным месцы. Але самалёт ужо страціў мінімальна неабходную вышыню для раскрыцця парашута, таму Віктар Оськін загінуў. Пахаваны ў Гомельскай вобласці, на могілках «14-ы кіламетр» на алеі загінуўшых лётчыкаў. На яго магіле выбіты надпіс: Чалавек — спыніся! Тут ляжыць Герой, які коштам свайго жыцця выратаваў жыццё сотняў жыхароў горада Гомеля. Ушануй яго памяць маўчання хвілінай.
Оськіну прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля (пасмяротна). Яго імем названая адна з вуліц Гомеля. У музеі баявой і працоўнай славы Навабеліцкага раёна горада, які размешчаны у сярэдняй школе № 41, яму прысвечаны адзін са стэндаў. У школьным музеі Зябраўскай школы таксама створаны стэнд, прысвечаны гераічнаму подзвігу лётчыка, захоўваюцца асабістыя рэчы экіпажа. На месцы, дзе загінуў Оськін, усталяваны памятны знак. Прозвішча Оськіна выбітае на стэле Герояў СССР і Расіі, усталяванай на Чырвонай плошчы горада Курска.
Прысвоенныя званні[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Курскай вобласці
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Пахаваныя ў Гомельскім раёне
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Лётчыкі СССР
- Героі Расійскай Федэрацыі
- Ваенныя лётчыкі 1 класа
- Асобы
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля
- Памерлі ў Гомельскім раёне