Віктар Уладзіміравіч Назаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Назаранка
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2012 — 7 верасня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Валерый Карашкоў
Пераемнік Валянцін Татарыцкі

Нараджэнне 1 ліпеня 1958(1958-07-01) (65 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Віктар Уладзіміравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (2012[2]2018). Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».

З 1990 года — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік АТК, намеснік галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА «Гомсельмаш».

У 19982006 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».

З 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5].

7 верасня 2018 года вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[7].

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Дзяржстандарта. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. а б Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні.
  3. Назаранка Віктар Уладзіміравіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 снежня 2015).
  6. Виктор Назаренко освобожден от должности Председателя Государственного комитета по стандартизации (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 08.09.2018.
  7. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]