Віктар Уладзіміравіч Шэйман
Віктар Шэйман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Генадзь Мікалаевіч Невыглас | ||||||
Пераемнік | Юрый Жадобін | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Урал Латыпаў | ||||||
Пераемнік | Генадзь Мікалаевіч Невыглас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 мая 1958 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання (1990—1994), Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў (1995), Генеральным пракурорам Беларусі (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі (2004—2006). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў
Кіраўнік перадвыбарнага штаба кандыдата ў Прэзідэнты А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.
З 20 сакавіка 2006 года[1] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту, здзейсненага невядомымі ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года. Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях.
Мае шэраг дзяржаўных узнагарод, вышэйшы клас служачага дзяржаўнага апарата.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
24 верасня 1999 г. суд задаволіў іск Віктара Шэймана да газеты і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд. У выніку непамернага штрафу вядомая незалежная газета «Навіны» перастала выходзіць. Беларуская апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[2][3][4]. У красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў Віктару Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза.
13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на паседжанні ў Люксембургу прыпынілі на паўгады дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.
Чыны і званні[правіць | правіць зыходнік]
- 6 снежня 1996 года — генерал-маёр[5] (у запасе з 27 лістапада 2000 года)
- 28 лістапада 2000 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі II класы[6]
- 25 лістапада 2004 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі I класы[7]
- 29 лістапада 2004 года — вышэйшы клас служачыя дзяржаўнага апарату
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыны II ступені (2003)[8]
- Ордэн Айчыны III ступені (1998) [9]
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1986, уручаны ў 2002 годзе)[10]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[11]
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- 2 медаля «За адвагу»
- Ордэн «Зорка Карабоба»
- іншыя ўзнагароды
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 2006 года № 175 «О назначении В. В. Шеймана Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь»
- ↑ Куды падзеліся «эскадроны смерці»? // Радыё Свабода
- ↑ Прывіды
- ↑ Зондэркаманда? // Наша Ніва
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. № 512 «О присвоении В. В. Шейману воинского звания генерал-майора» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» (руск.)
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (руск.)
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА (руск.)
- ↑ Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (руск.)
- ↑ Орден нашел владельца (руск.)
- ↑ Гл. фатаграфія
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «Генерал арміі Маргелаў» (Мінабароны Расіі)
- Узнагароджаныя медалём Анатоля Коні (Мінюст Расіі)
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
- Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
- Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь