Віктар Фёдаравіч Байцун
| Віктар Фёдаравіч Байцун | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1941 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 мая 1994 (52 гады) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар |
| Жанр | станковая скульптура і партрэт |
| Вучоба | |
| Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель, Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і Генадзь Ільіч Мурамцаў |
| Член у | |
Віктар Фёдаравіч Байцун (13 кастрычніка 1941, в. Гогалеў, Кіеўская вобласць — 29 мая 1994) — беларускі скульптар, працаваў у жанрах шматфігурнай кампазіцыі і партрэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 кастрычніка 1941 года ў вёсцы Гогалеў Кіеўскай вобласці. Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча імя Мітрафана Грэкава ў 1966 годзе і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава[1].
Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1967 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне станковай скульптуры, у жанрах шматфігурнай кампазіцыі і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Варатар», «Верка», «Курган», «Цыкады», «Маладзік», «Чапаеў», «Пясняр», а таксама партрэты: І. Смаляковай, П. Гараніна, К. Ушынскага, маладога мастака, Т. Завадскай[1].
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Байцун Віктар Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Байцун Віктар Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Фёдаравіч Байцун на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Скульптары Беларусі