Віктар Фёдаравіч Гур’еў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Фёдаравіч Гур’еў
Дата нараджэння 11 жніўня 1926(1926-08-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2020(2020-04-22)[2] (93 гады)
Месца смерці
Жонка Лідзія Пятроўна Шаўчэнка[d]
Дзеці Анатоль Віктаравіч Гур’еў[d] і Ганна Віктараўна Гур’ева[d]
Адукацыя
Прафесія оперны спявак
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Віктар Фёдаравіч Гур’еў (11 жніўня 1926 — 22 красавіка 2020) — беларускі оперны спявак[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Жытоміршчыне ў шматдзетнай сям’і, меў адзінаццаць братоў і сясцёр. У пошуках лепшай долі і ратуючыся ад голаду пераехалі на Данбас. Бацька працаваў на шахце, але добра спяваў, як і яго сыны[3].

Віктар Фёдаравіч ужо ў 10 гадоў пачаў выступы на сцэне ў складзе сямейнага хору, але гэта абарвалася з пачаткам вайны. У 1942 годзе сям’ю эвакуіравалі на Дон, у Растоўскую вобласць[3].

За гумарыстычны вершык пра паліцаяў і фашыстаў, 16-гадовага Віктара сагналі ў Германію. Ён патрапіў у Эрфурт, дзе змяшчаўся канцлагер, з якога вязняў вадзілі на працу на завод «Алімпія». Віктар працаваў у штамповачным цэху[3].

У 1945 годзе быў вызвалены з лагера саюзнікамі. Пасля фільтрацыі і праверак пачаў служыць у Савецкай Арміі на тэрыторыі Германіі, дзе трапіў у палкавы аркестр. Самастойна засвоіў кларнет, але было відавочна, што галоўныя музычныя перспектывы трэба звязваць з вакалам[3].

Паступіў у Жытомірскае музычнае вучылішча імя В. С. Касенкі  (укр.), якое скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля скончыў Мінскую кансерваторыю[3].

З-за таго, што педагогі не маглі вызначыцца з тэмбрам голасу В. Гур’ева, яму неправільна падбіралі партыі, што прывяло да праблем з голасам. Спатрэбілася не толькі хірургічная аперацыя, але і працяглая рэабілітацыя, Віктар Фёдаравіч выканаў каля 200 маленькіх роляў, каб зноў авалодаць голасам на поўную моц. Ужо пазней ён выканаў шмат галоўных роляў у самых розных спектаклях[3].

У 1960—1992 гадах з’яўляўся салістам Тэатра оперы і балета Беларусі, атрымаў званне заслужанага артыста рэспублікі. Выканаў больш за 50 роляў. Сярод іх — Каварадосі («Тоска  (руск.)»), Хазэ («Кармэн»), Атэла ў аднайменнай оперы  (руск.), Герман («Пікавая дама») і іншыя.

Памёр 22 красавіка 2020 года ў Мінску[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск, 2006.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.