Віктар Цімафеевіч Тураў
Віктар Тураў | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Тураў Віктар Цімафеевіч |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1996 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Вольга Лысенка[d] |
Дзеці | Арцём Віктаравіч Тураў[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог |
Кар’ера | 1959—1996 |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() ![]() |
IMDb | ID 0878010 |
![]() |
Ві́ктар Цімафе́евіч Ту́раў (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 31 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

- Дыпламант кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Цераз могілкі».
- Лаўрэат прэміі кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства».
- Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч».
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце».
- Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа»
- Лаўрэат прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў».
- Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел».
- У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету.
- Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, пасмяротна) — за вялікі ўклад у кінематаграфію.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Цераз могілкі»
- «Высокая кроў»
- «Чорны бусел»
- «Шляхціч Завальня»
- «Я родам з дзяцінства»
- «Сыны ідуць у бой»
- «Час яе сыноў» (1974)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Пташук // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Казько В. Так на Беларусі хаваюць Прарокаў(недаступная спасылка) // Эсэ, публіцыстыка. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. ISBN 978-985-6930-32-7
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі УДІКа
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларусьфільма
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Беларусі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Члены КПСС
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Беларусьфільм