Віктар Анатолевіч Шандаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Шандаровіч)
Віктар Анатолевіч Шандаровіч
руск.: Виктор Анатольевич Шендерович
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Виктор Анатольевич Шендерович
Дата нараджэння 15 жніўня 1958(1958-08-15) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, сатырык, публіцыст, палітык, радыёвядучы, тэлевядучы
Гады творчасці з 1991
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
shender.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Віктар Анатолевіч Шандаровіч (руск.: Ви́ктор Анато́льевич Шендеро́вич; 15 жніўня 1958, Масква) — расійскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, тэлевядоўца і радыёвядоўца, сатырык, публіцыст, педагог. Калумніст часопіса The New Times.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся з сям’і інжынера Анатоля Семяновіча Шандаровіча (1930—2017) і педагога Інесы Яўсееўны Дазорцавай (1929—2011). Дзед па бацькоўскай лініі, Сямён Маркавіч Шандаровіч (1903—1984), інжынер-хімік, працаваў на заводзе ЗІЛ, двойчы падвяргаўся палітычным рэпрэсіям у 1929 і 1948 гадах. Бабуля па бацькоўскай лініі — Лідзія (народжаная Эйдля)[3]. Другі дзед, Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, быў начальнікам аддзелу СПА Наркамату вугальнай прамысловасці. Старэйшы лейтэнант Яўсей Дазорцаў, камандзір роты 477-га стралковага палка[4]. 161-й стралковай дывізіі — будучай 4-й гвардзейскай стралковай Апосталаўска-Венскай Чырванасцяжнай дывізіі, загінуў на фронце 7 кастрычніка 1941 года[5] пад Ленінградам[6][7][8]. Пахаваны ў в. Гонтавая Ліпка Ленінградскай вобласці[9].

У 10 класе Віктара Шандаровіча заўважае Канстанцін Райкін і Шандаровіч патрапіў на навучанне ў тэатральную школу Алега Табакова. Гэты факт вызначыў далейшы лёс падлетка. У 1975 годзе ён паступае на рэжысуру і праз 5 гадоў паспяхова абараняе дыплом Маскоўскага інстытута культуры і мастацтваў.

Пасля навучання Віктар праходзіць тэрміновую службу ў войску. У далейшым ён казаў, што менавіта служба дала яму многія сюжэты, якія ён увасобіў у сваіх сатырычных творах. Аж да 1990 года Шандаровіч працаваў у ГІТІСе, дзе не толькі выкладаў сцэнічнае майстэрства, але і ставіў уласныя карціны. Так, у 1988 годзе па сатырычных расказах Віктара выступіў Генадзь Хазанаў. Аднак пік кар’еры рэжысёра прыйшоўся на 1990-я гады.

Адной з прычын знішчэння расійскімі ўладамі старога НТВ былі «Куклы» і праграма «Ітого», якія рыхтаваў і веў Віктар Шандаровіч. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода»: з 29 ліпеня 2003 па 27 снежня 2009 года вёў перадачу «Все свободны», да жніўня 2015 года публікаваўся на сайце радыёстанцыі як адзін з калумністаў.

З 14 лістапада 2003 па 28 чэрвеня 2008 года — мастацкі кіраўнік і вядучы праграмы «Плаўлены сырок» на радыёстанцыі «Эхо Москвы».

10 студзеня 2022 года паведаміў у сацсетках, што з’ехаў з Расіі ў мэтах бяспекі[10].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 — Два ангелы, чатыры чалавекі
  • 2002 — Цёзка Швейцэра
  • 2007 — Пятрушка
  • 2010 — Пацярпелы Гольдзінер
  • 2011 — Вечаровы выезд таварыства сляпых
  • 2011 — Цяперашні момант
  • 2019 — Пабачыць Солсберы

Па п’есе «Пацярпелы Гольдзінер» у 2014 годзе быў пастаўлены спектакль, у якім галоўную роль граў Уладзімір Этуш[11].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.quora.com/Who-is-behind-the-attack-on-Victor-Shenderovich-in-Moscow-Was-he-beaten-because-he-is-Jewish
  2. https://echo.msk.ru/programs/personalno/2751406-echo/
  3. Шендерович: «Дед из Беларуси — единственный из 183 человек живым проскочил 1937 год»
  4. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  5. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  6. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, __.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  7. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович,, погиб (пропал без вести),. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  8. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  9. Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
  10. «Мірнаму пратэсту ў таталітарным грамадстве наканаванае паражэнне», — Шандаровіч пра свой ад’езд і кроў беларусаў, Радыё Свабода, 13-01-2022
  11. «Потерпевший Гольдинер» (2014). etush.ru. Праверана 30 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]