Віктар Анатолевіч Шніп

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Шніп)
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Анатолевіч Шніп
Viktar Shnip.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

26 сакавіка 1960(1960-03-26) (57 гадоў)

Месца нараджэння:

Пугачы, Валожынскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік

Жанр:

лірыка

Мова твораў:

беларуская

Віктар Шніп (26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014)[1], «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: -- Гу!» (1999).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
  • Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла».
  • Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання, любові крыж».

Зноскі

  1. Тутэйшая туга. Выдавецтва «Четыре четверти». Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 3 лютага 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]