Віктар Юр’евіч Саяпін
| Віктар Юр’евіч Саяпін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 студзеня 1950 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 лютага 2017 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Навуковая сфера | краязнаўства |
| Узнагароды | |
Віктар Юр’евіч Саяпін нар. (17 студзеня 1950, сяло Эркеч-Там у Кыргызстане — 2 лютага 2017 Гродна) — беларускі краязнаўца. Аўтар кніг па гісторыі Гродна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытні на савецка-кітайскай мяжы[1]. Па словах краязнаўцы ён з’яўляецца гарадзенцам у чацвёртым пакаленні [1].
У 1961 годзе сям’я Саяпіных вярнулася ў Гродна. У 1967 годзе Віктар скончыў сярэднюю школу № 2 горада Гродна. У 1975 годзе паступіў на аддзяленне матэматыкі ў інстытут Янкі Купалы [1]. Там жа працаваў тэхнікам электрарадыёлабараторыі. З чэрвеня 1976 года працаваў на заводзе «Радыёпрыбор», дзе стаў начальнікам цэха. З 1984 года працаваў на гродзенскай мытні, дзе даслужыўся да адной з кіраўнічых пасад[1].
Памёр у 2017 годзе пасля цяжкай хваробы. У гонар краязнаўцы была названа адна з новых вуліц Гродна[2].
Дзейнасць краязнаўцы
[правіць | правіць зыходнік]У 2010-х гадах актыўна пісаў кнігі па гісторыі Гродна і выступаў з краязнаўчымі публікацыямі ў СМІ.
У якасці суаўтара супрацоўнічаў з вядомымі гродзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі, сярод якiх Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч, Алесь Пятровіч Госцеў і інш.
Пры падрыхтоўцы «не маючага аналагаў у Беларусі» [3] праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Саяпіна [4].
Лаўрэат прэміі гродзенскага аблвыканкама 2011 года. У 2013 годзе атрымаў прэмію Ядкоўскага.
Выбранныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «От Фортов до Коложи» (2012)
- Забытые фабрики и заводы Гродно. — Гродно, 2014.
- 50 гродненских улиц: прогулки во времени. — Гродно: ЮрСаПринт, 2015
Зноскі
- ↑ а б в г https://persony.grodno.by/glory/?page=people&item=79
- ↑ https://vgr.by/2018/02/01/vsem-nam-poschastlivilos-znat-i-rabotat-s-nim-v-novom-zamke-proshjol-vecher-pamyati-viktora-sayapina-a-v-gorode-imenem-kraeveda-nazovut-ulitsu/
- ↑ «Заблудиться» невозможно. Городская библиотека имени Макаёнка запустила интерактивную карту-портрет Гродно. Гродзенская праўда.
- ↑ Godonim Hrodna. Карта-энциклопедия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2024. Праверана 8 кастрычніка 2024.