Віктар Якаўлевіч Гапановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Якаўлевіч Гапановіч
Дата нараджэння 15 красавіка 1921(1921-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2009(2009-08-12) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, оталарынголаг
Навуковая сфера Отарыналарынгалогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Барыс Якаўлевіч Эльберт
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «За абарону Ленінграда»

Віктар Якаўлевіч Гапано́віч[1] (15 красавіка 1921 — 12 жніўня 2009) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Сераднякі (Сярэднікі[1]) Слуцкага раёна. У 1940 годзе скончыў Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, працаваў фельчарам у абласной паліклініцы ў Магілёве[2]. З 1940 г.у Чырвонай Арміі. У 1940—1941 гг. фельчар стралковага батальёна Прыбалтыйскай ваеннай акругі[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны старшы фельчар, камандзір санітарнага ўзвода стралковага батальёна, фельчар упраўлення палявога эвакапункта. У 1942 годзе быў цяжка паранены. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім (аспірант, дацэнт кафедры). У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1970 годзе — доктарскую. Адначасова з працай у інстытуце, 1972—1990 гг. галоўны отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973—1989 гг. загадчык кафедрай вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута, з 1989 года — прафесар кафедры[2].

Памёр В. Я Гапановіч 12 жніўня 2009 г. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Гапановічу належаць навуковыя працы па біялагічных і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. Распрацаваў методыку атрымання аўтагенных фібрынных плёнак і іх выкарыстання ў якасці стымулятара працэсу рэгенерацыі пасля хірургічных аперацый. Прымаў удзел у распрацоўцы фантомаў-трэнажораў для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.

Вучонаму належаць каля 190[2] навуковых прац. Аўтар 2 вынаходніцтваў і 76 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Падрыхтаваў 3 кандыдатаў медыцынскіх навук[2].

Сярод апублікаванага:

  • Аутогенные фибринные плёнки в оториноларингологии. — Мн., 1979.
  • Ангина и хронический тонзилит. — Мн., 1982.
  • Оториноларингологический атлас. — Мн., 1989. (разам з В. М. Аляксандравым)

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучоны прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні II і III з’ездаў отарыналарынголагаў Беларусі, 2-х навуковых канферэнцый[2]. Удзельнік арганізацыі Усесаюзнага пленума отарыналарынголагаў у 1978 годзе[2]. У 1972—1990 гг. — старшыня праўлення Беларускага навуковага медыцынскага таварыства отарыналарынголагаў. Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства отарыналарынголагаў, членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вестник оториноларингологии», «Журнал ушных, носовых и горловых болезней», старшынёй Рэспубліканскай праблемнай камісіі па отарыналарынгалогіі[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]