Віктар Якаўлевіч Глухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Якаўлевіч Глухаў
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік
Дата нараджэння 8 снежня 1939(1939-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2018(2018-01-03) (78 гадоў)
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Віктар Якаўлевіч Глухаў (1939—2018) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Чырвоны Прыгорак Бялоўскага раёна Кемераўскай вобласці. З 1957 года па 1962 год вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце на аддзяленні «Водаснабжэнне і каналізацыя», атрымаў прафесію інжынера-будаўніка[1].

Працаваў на будоўлях Далёкага Усхода. З 1973 года на Гродзенскім домабудаўнічым камбінаце. З 1983 года ўзначаліў яго. У 1988 годзе Гродзенскі ДБК быў пераўтвораны ў праектнае прамыслова-будаўнічае аб’яднанне індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Са студзеня 1988 года па студзень 1992 года Віктар Глухаў — начальнік праектна-прамысловага будаўнічага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Узначальваў яго да 2006 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
  • ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені
  • ордэн прападобнага Сергія Раданежскага
  • занесены ў Кнігу славы горада Гродна (2015)
  • імя Глухава прысвоена вуліцы горада Гродна ў мікрараёне Грандзічы

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]