Віктар Яўгенавіч Шэршукоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Шэршукоў
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Віктар Яўгенавіч Шэршукоў
Нарадзіўся 27 лютага 1953(1953-02-27)
Памёр 7 кастрычніка 2020(2020-10-07) (67 гадоў)
Грамадзянства

Віктар Яўгенавіч Шэршукоў (нар. 27 лютага 1953, Хабараўск) — трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы.

Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Яўгенавіч Шэршукоў нарадзіўся ў г. Хабараўск у сям’і кадравага вайскоўца, спартсмен. У 1959 годзе сям’я пераехала ў Наваполацк.

Спартыўную кар’еру пачынаў з заняткаў барацьбой, затым захапіўся цяжкай атлетыкай. Уладальнік двух срэбных медалёў чэмпіянатаў СССР і 4-разовы чэмпіён БССР у вагавай катэгорыі да 82,5 кг. Майстар спорту СССР (1976), Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю), суддзя рэспубліканскай катэгорыі (1996).

Унёс вялікі ўклад у развіццё цяжкай атлетыкі ў Наваполацку. За час трэнерскай працы ў СДЮШАР-1 ім падрыхтавана цэлая плеяда спартсменаў міжнароднага класа, заслужаных майстроў спорту, майстроў спорту. З 2001 годзе — старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі». Неаднаразова адзначаўся Падзякай Кіраўніка дзяржавы. У 2010 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2004 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Быньков, А. Ордена олимпийцам / А. Быньков // Витебские вести. — 2016. — 15 дек. — С. 2.
  • Факеев, В. Заклинатель железа / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 11 верас. — С. 1.
  • Факеев, В. Один против миллиона китайцев / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 5 снеж. — С. 1-2.
  • Факеев, В. Рекорды воспитанников сокращают жизнь тренера / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2002. — 5 лют. — С. 3-4.
  • Факеев, В. Шершуков и штанга / В. Факеев // Витебский курьер. — 2000. — 25 февр. — С. 3.
  • Факеев, В. Собиратель талантов / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2017. — 10 янв. — С. 1, 4.
  • Шершуков, В. Е. «Уже готовимся к следующей Олимпиаде» / В. Е. Шершуков; беседовал А. Быньков // Народнае слова. — 2012. — 13 верас. — С. 16.
  • Шершуков Виктор Евгеньевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : Беларусь, 2008. — С. 94.
  • Шершуков Виктор Евгеньевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 23.