Перайсці да зместу

Віктар фон Данкль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар фон Данкль
ням.: Viktor Dankl von Krasnik
Дата нараджэння 18 верасня 1854(1854-09-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1941(1941-01-08)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Аўстра-Венгрыя
Род войскаў Аўстра-Венгерская армія
Гады службы 18741918
Званне
генерал-палкоўнік
Камандаваў 1-я армія
11-я армія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
камандор ваеннага ордэна Марыі Тэрэзіі Grand Cross of the Imperial Order of Leopold Order of Maria Theresa I Ордэн Жалезнай кароны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф Віктар Юліус Ігнац Фердынанд Данкль фон Краснік (ням.: Viktor Graf Dankl von Krasnik; 18 верасня 1854, Удзінэ8 студзеня 1941, Інсбрук) — аўстрыйскі военачальнік, які камандаваў 1-й, а затым 11-й арміяй падчас Першай сусветнай вайны.

Нарадзіўся ў сям’і капітана аўстрыйскай арміі. Вучыўся ў гімназіях Гарыцыі і Трыеста, затым у Пёльтэнскім кадэцкім корпусе. У 1870—1874 гадах вучыўся ў Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі.

Выпушчаны лейтэнантам у 3-ці драгунскі караля Альберта полк. У 1879—1880 вучыўся ў Акадэміі генеральнага штаба. З 1880 года служыў у штабе 8-й кавалерыйскай брыгады ў Празе, з 1883 года — 32-й пяхотнай дывізіі ў Будапешце, затым у 11-м ўланскім палку у Ціролі.

Са студзеня 1896 года начальнік штаба XIII армейскага корпуса (Аграм). З кастрычніка 1899 года шэф кіруючага бюро Вялікага Генштаба. З красавіка 1903 года камандзір 66-й (Комаром), з мая 1905 года — 16-й пяхотнай брыгады ў Трэнціна. У ліпені 1907 года прызначаны камандзірам 36-й пяхотнай дывізіі (Аграм). З лютага 1912 года — камандзір XIV армейскага корпуса (Інсбрук) і начальнік абароны Ціроля і Фарарльберга.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам мабілізацыі ў жніўні 1914 года прызначаны камандуючым 1-й арміяй, якая разварочвалася на Сане ў раёне СяняваНіска. У склад арміі ўваходзілі I, V і Х карпусы, а таксама 3-я і 9-я кавалерыйскія дывізіі. Камандаваў арміяй у Галіцыйскай бітве.

У сустрэчным баі з 4-й рускай арміяй у раёне Красніка прымусіў яе адступіць да Любліна[4]. Гэта зрабіла Данкля нацыянальным героем, і яму быў падараваны графскі тытул «граф фон Краснік». Аднак неўзабаве пад ударамі 4-й і 9-й рускіх армій Данкль вымушаны быў адступіць, так як бітва ў Галіцыі ў цэлым скончылася паразай для аўстрыйцаў.

Разам з 9-й германскай арміяй удзельнічаў у Варшаўска-Івангарадскай аперацыі.

Пасля ўступлення Італіі ў вайну на баку Антанты 23 мая 1915 года Данкль быў заменены генералам К. Кірхбахам аўф Лаутэрбахам і прызначаны начальнікам абароны Ціроля. Кіраваў аўстра-венгерскімі войскамі, разгорнутымі ў Трэнціна. Італьянскія войскі, пачаўшы наступ у Трэнціна, выйшлі на лінію Борга — Равярэта — Рыва. 14 сакавіка 1916 года Данкль быў прызначаны камандуючым 11-й аўстрыйскай арміяй, разгорнутай у Паўднёвым Ціролі.

У маі 1916 года разам з 3-й арміяй удзельнічаў у наступленні ў Трэнціні. Пачаў атаку пазіцый праціўніка 15 мая, але да 27 маянаступ выдыхнулася, пры гэтым аўстра-венгерскія войскі прасунуліся прыкладна на 10 км. 30 мая наступленне было спынена. Затым італьянскія войскі перайшлі ў контрнаступленне, і 25 чэрвеня пачаўся агульны адыход аўстра-венгерскіх армій у Трэнціну, хоць італьянцам і не ўдалося аднавіць ранейшага становішча.

Пасля гэтага Данкль падвергся крытыцы з боку камандуючага італьянскім фронтам эрцгерцага Яўгена і начальніка генеральнага штаба Конрада фон Гётцэндорфа, за недастаткова хуткі наступ. Данкль лічыў небяспечным прасоўвацца наперад у той час, як артылерыя затрымалася ззаду на горных дарогах, і праігнараваў загад Яўгена працягваць наступ, не чакаючы падыходу артылерыі. Акрамя таго, у яго былі праблемы са здароўем. Усё гэта вымусіла Данкля падаць у адстаўку з пасады камандуючага 11-й арміяй.

Пасля хірургічнай аперацыі на глотцы Данкль быў прызначаны капітанам 1-га гвардзейскага стралковага палка і таемным саветнікам. У ліпені 1918 года стаў таксама камандуючым палкоўнікам усёй Лейб-гвардыі. 1 снежня 1918 года выйшаў у адстаўку.

Пасля вайны займаў пост пратэктара Таварыства ўвекавечання памяці герояў. У 1925 годзе стаў канцлерам Ваеннага ордэна Марыі-Тэрэзіі. У 1930-я гады выступаў супраць аншлюсу. Памёр 8 студзеня 1941 года праз некалькі дзён пасля смерці жонкі, быў пахаваны на могілках Вілтэн ў Інсбруку. Вермахт не стаў аказваць яму вайсковых ушанаванняў.

Магіла Віктара Данкля на могілках Вілтэн у Інсбруку

Зноскі

  1. а б Viktor Freiherr von Dankl // Salzburgwiki
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #120880687 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120880687 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://btgv.ru/history/warcraft/%D0%BE%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D0%B8%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/in-the-cycle-counter-fight/