Вікторыя Гродна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя
Заснаваны 2002
Краіна
Горад Гродна
Трэнер Алена Скрабко

«Вікторыя» — беларускі жаночы баскетбольны клуб з горада Гродна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каманда «Вікторыя» была заснавана ў 2002 годзе па ініцыятыве Аляксандра Шымкавяка, які перад тым быў звольнены з пасады галоўнага трэнера гродненскай «Алімпіі»[1]. Каманда была сфарміравана з баскетбалістак, якія пакінулі разам з трэнерам «Алімпію» і юных выхавальніц Гродненскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.

У кастрычніку 2002 года «Вікторыя» стала уладальнікам Кубка Беларусі[2]. У студзені 2004 года Аляксандр Шымкавяк вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Алімпіі»[3], а каманда «Вікторыя» стала фарм-клубам «Алімпіі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын

Кубак Беларусі па баскетболе сярод жанчын

  • Чэмпіён (1): 2002.
  • Сярэбраны прызёр (1): 2009.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
2002-03 Вышэйшая ліга 3 Уладальнік
2003-04 Вышэйшая ліга 3 4-е месца
2004-05 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2005-06 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2006-07 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2007-08 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2008-09 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2009-10 Вышэйшая ліга 6 Фіналіст
2010-11 Вышэйшая ліга 8 Групавы этап
2011-12 Вышэйшая ліга 6 н/у
2012-13 Вышэйшая ліга 6 4-е месца
2013-14 Вышэйшая ліга 7 н/у
2014-15 Вышэйшая ліга 8 н/у
2015-16 Вышэйшая ліга 7 н/у
2016-17 Вышэйшая ліга 5 4-е месца
2017-18 Вышэйшая ліга 5 н/у
2018-19 Вышэйшая ліга 4 н/у
2019-20 Вышэйшая ліга 4 н/у
2020-21 Вышэйшая ліга 5 н/у
2021-22 Вышэйшая ліга 4 н/у
2022-23 Вышэйшая ліга 6 н/у

Трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. CИТУАЦИЯ. "Олимпия": смена власти(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2022. Праверана 16 снежня 2022.
  2. КУБОК БЕЛАРУСИ. Не по чину(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2022. Праверана 16 снежня 2022.
  3. Александр Шимковяк: пока сильнее мы не стали(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2022. Праверана 16 снежня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]