Віктуаліенмаркт (Мюнхен)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктуаліенмаркт

Віктуаліенмаркт (ням.: Viktualienmarkt) — пастаянна дзеючы прадуктовы рынак у цэнтры горада Мюнхен. Працуе штодня, акрамя нядзель і святочных дзён.

Слова Віктуаліенмаркт паходзіць ад лацінскага слова victus — прадукт, запас. Спачатку рынак называўся grüner Markt («зялёны рынак») або проста Marktplatz (Рынкавая плошча). Назва «Віктуаліенмаркт» з’явілася ў XIX стагоддзі, калі ў некаторых колах буржуазіі было модным выкарыстоўваць лацінскія назвы замест нямецкіх.

Віктуаліенмаркт паўстаў, калі стары мюнхенскі гарадскі рынак на Марыенплац стаў занадта вузкім для вялікага горада. Кароль Максіміліян I 2 мая 1807 года даручыў магістрату горада Мюнхена перанесці рынак на новае месца.