Перайсці да зместу

Вікінавіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікінавіны
англ.: Wikinews
Выява лагатыпа
URL wikinews.org
Камерцыйны Не
Тып сайта адменены праект[d]
Рэгістрацыя апцыянальна
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Wikimedia community[d]
Пачатак працы 8 лістапада 2004
Канец працы 4 мая 2026
Рэйтынг Alexa 65 929
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікінаві́ны (англ.: Wikinews) — адкрытае навінавае інтэрнэт-выданне, якое вядзецца неаплачанымі добраахвотнікамі. Тэхналогія і прынцыпы напісання навінавых артыкулаў у Вікінавінах такія ж, як у іншых выданнях Фонду Вікімедыя — некамерцыйнай арганізацыі, якая падтрымлівае Вікінавіны.

У лістападзе 2004 года была запушчана пробная версія. У снежні 2004 года скончылася бэта-тэставанне.

30 сакавіка 2026 года Савет папячыцеляў Фонду Вікімедыя вырашыў закрыць праект Вікінавіны. Сярод ключавых прычын названы нізкі ўзровень актыўнасці супольнасці, а таксама артыкулы Вікіпедыі ў фармаце навін.