Вікіпедыя:Артыкулы года/Найлепшыя артыкулы 2021 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Найлепшыя артыкулы 2021 года[правіць зыходнік]

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2021)

Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»

«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.

Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў горадзе Дэлфт (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення. (далей…).


Карта Лівіі з пазначэннем гістарычных абласцей
Карта Лівіі з пазначэннем гістарычных абласцей

Лівійскі крызіс — серыя ўзброеных канфліктаў падчас барацьбы за палітычную ўладу ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пасля звяржэння якога разгарэлася супрацьстаянне ўнутры былой апазіцыі. Канфлікты ахопплівалі некалькі бакоў, якія ваявалі з прычыны этнаплемянных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных рознагалоссяў, пад моцным уплывам замежных сіл. Баявыя дзеянні прывялі да нестабільнасці па ўсёй краіне, дзясяткаў тысяч ахвяр, зніжэння аб’ёму вытворчасці ў найважнейшай нафтавай прамысловасці. У гэты перыяд Лівія фактычна перастала існаваць як дзяржава (далей…).


Налібоцкая пушча вясной
Налібоцкая пушча вясной

Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў НёманаЗаходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.

Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак. (далей…).


Сонечнае зацьменне 11 жніўня 1999 года
Сонечнае зацьменне 11 жніўня 1999 года

У перыяд з 1901 па 2000 год адбылося 228 сонечных зацьменняў, з якіх 78 былі частковымі, 73 — кольцападобнымі, 71 — поўным і 6 — гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпала на 1935 — на гэты год прыходзіцца 5 сонечных зацьменняў. Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 20 чэрвеня 1955 года (7 хв. 8 с.). (далей…)

Цягліцы шыі
Цягліцы шыі

Цягліцы шыі чалавека (лац.: musculi colli, mm. colli) з’яўляюцца часткай яго цягліцавай сістэмы. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica, які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў. Падзяляюцца на ўласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя. (далей…)