|
Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.
Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.
Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.
Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула. Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 82. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.
|
|
|
Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, ці ж горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім тэрміне «краязнаўства» заключана яго вызначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплякснае, калі вывучаюцца ўсе з'явы ў іх ўзаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб'ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галінавае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д. (далей…)
|
Яга́йла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—92), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.
У 1380 годзе з мэтай стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—84 гадоў супраць свайго дзядзькі Кейстута, якая скончылася для яго спрыяльна. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1386 годзе прыняў каталіцтва ў Кракаве. Ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай, каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, яна скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у час Грунвальдскай бітвы. (далей…)
|
|
Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.
Скарына нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». (далей…)
|
Зігмунд Фрэйд (ням.: Sigmund Freud — Зігмунд Фройд, поўнае імя Сігізмунд Шлома Фрэйд, ням.: Sigismund Schlomo Freud; 6 мая 1856, Фрайберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Пршыбар, Чэхія) — 23 верасня 1939, Лондан) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг(ням.) бел..
Зігмунд Фрэйд найболей вядомы як заснавальнік псіхааналізу, які зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння (далей…)
|
|