Вікіпедыя:Вікіпе-тан

Вікіпе-тан (яп.: ウィキぺたん) — увасабленне Вікіпедыі у выглядзе персанажа-талісмана.
Вікіпе-тан ніколі не з’яўлялася і не з’яўляецца агульнапрызнаным сімвалам Вікіпедыі (праўда, намінавалася на яго ў 2006 годзе). Стварэнне анімэ-персанажаў (амаль заўсёды — дзяўчат) і іх выкарыстанне ў якасці неафіцыйных сімвалаў праграм і вэб-рэсурсаў — даволі распаўсюджаная з’ява ў сучаснай інтэрнэт-субкультуры Японіі. Так, падобныя персаніфікацыі ёсць ва ўсёй лінейкі аперацыйных сістэм Windows, а таксама ў MS-DOS, OS/2, Linux (так званыя АС-тан), у браўзераў Firefox, Chrome, Internet Explorer, Safari, Opera.
Вікіпе-тан упершыню з’явілася на іміджбордзе (англ.: imageboard, форум для абмену выявамі) Futaba Channel 8 студзеня 2006 года, яе намаляваў японскі вікіпедыст Kasuga[1]. Першае яе з’яўленне ў самой Вікіпедыі адбылося ў студзені 2006 года, калі малюнак удзельнічаў у конкурсе на афіцыйны талісман Вікіпедыі[2]. Хоць у конкурсе выйграў маскот Вікіпедзе, былі зроблены новыя выявы з Вікіпе-тан і яна атрымала вядомасць. У 2007 годзе заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз назваў Вікіпе-тан сімвалам супольнасці Вікіпедыя[3], хоць з тых часоў ён адзначыў, што асабіста яму не падабаецца гэты маскот[4].
У чэрвені 2006 года Вікіпе-тан стала афіцыйным талісманам англамоўнага Вікіпраекта па анімэ і манге, пасля таго як папярэдні талісман (фанарт-малюнак Мідоры Касугана з анімэ-серыяла «Midori Days») быў выдалены з Вікісховішча з-за праблем з аўтарскімі правамі. Пасля гэтага персанаж атрымаў пэўнае распаўсюджванне сярод карыстальнікаў MediaWiki.
Карыстальнікі браўзэра Firefox могуць выкарыстоўваць userChrome.css, каб дадаць Вікіпэ-тан ў свае браўзэры.
За межамі Вікіпедыі
[правіць зыходнік]Дзве дзяўчыны-касплееры, якія адлюстроўвалі Вікіпе-тан, былі заўважаныя на выставе косплея ва Універсітэце Ганконга. Адна з іх дала інтэрв’ю часопісу Hong Kong Easy Finder; у інтэрв’ю яна зрабіла ілжывае сцвярджэнне, што аўтар Вікіпе-тан Kasuga і нарвежскі «адміністратар» GunnarRene прапанавалі ёй стаць персаніфікацыяй Вікіпе-тан ў рэальным жыцці[5][6]. Затым ганконская газета Apple Daily пагоршыла памылку, паведаміўшы, што гэтая дзяўчына стала прадстаўніком Вікіпедыі[7].
У сакавіку 2007 года Міністэрства замежных спраў Швецыі апублікавала артыкул[8] пра японскую мангу і анімэ, выкарыстоўваючы тэкст з артыкула шведскай Вікіпедыі і малюнак Вікіпе-тан ўдзельніка Kasuga ў парушэнне Ліцэнзіі GFDL. Шведскія СМІ паведамілі пра гэта парушэнне ў красавіку[9], і ў лістападзе 2010 канцлер юстыцыі пастанавіў, што гэта было парушэнне аўтарскіх правоў[10].
Галерэя
[правіць зыходнік]- Адзін з першых (чорна-белых) малюнкаў Вікіпе-тан, датаваны 18 студзеня 2006 года
- «Шоу сокпапетаў» — магчыма, намёк на віртуалаў
- Верагодная, намёк на тое, што Вікіпедыя павінна падтрымлівацца ўзнёскамі дабраахвотнікаў...
- ... і што іх гадзінам не хапае
- Вікіпе-тан у колеры
- Тое ж, анфас
- «Ёй патрэбна ваша дапамога!», каляравая версія
- Персаніфікацыя значка адміністратара Вікіпедыі
- Персанаіфікацыя «сокпапетаў» (віртуалаў) у Вікіпедыі
- «Тролбат-тан», намаляваная ў адрас на жартоўную спробу перайменаваць персанажа ў чэрвені 2006 года
- Вавілонская бібліятэка
- Вікіпе-тан з падарункам
- Вікіпе-тан з валянцінкай
- Вікіпе-тан з гваздзікай (малюнак да Дня маці)
- Вікіпе-тан з сёстрамі, якія ўвасабляюць Вікісховішча і Вікіцытатнік
- Дарослая Вікіпе-тан
- Тры ўзросты Вікіпе-тан
- Вікіпе-тан з таблічкай
- «Не называйце Вікіпедыю Вікі!»
- Вікіпе-тан у японскай школьнай форме
- Вікіпе-тан у паўсядзённым адзенні
- Вікіпе-тан у школьным купальніке
- Вікіпе-тан у бікіні
- Вікіпе-тан з неко-ушамі і хвастом
- У адзенні гатычнай лаліты
- У ваенна-марской уніформе
- У вобразе «чалавек у чорным»
- У вобразе міка
- У касцюме Санта-Клауса
- У аазае
- У вобразе Клеапатры
- У адзенні трэнера
- У філіпінскай сукенцы «баро’т сая»
- У хэлаўінсім адзенні
- У вобразе вядзьмаркі з RPG
- Малюнак 2014 года
- Піксельная цібі-версія Вікіпе-тан
Ад іншых аўтараў
[правіць зыходнік]- Трохвымерная мадэль Вікіпе-тан ад FUSHIMI-DOLLS
- Вікіпе-тан на вокладцы DVD
- Вікіпе-тан у візуальнай навеле
- Тое ж самае
- The End of Wikipedia (пародыя на постар «Канца Евангеліёна»)
- Вікіпе-тан як стаб
- Піксель-арт (ад Cpro)
- Вікіпе-тан у хіджабе
- Вікіпе-тан ва ўкраінскім нацыянальным адзенні
- Тое ж
- Малюнак ад SigurdHosenfeld
- Малюнак ад Cpro
- Вікіпе-тан на Капсуле часу (ат Печальный демон)
Крыніцы
[правіць зыходнік]- ↑ 72.137.173.201. something like the one here? (англ.). Meta (13 студзеня 2006). Праверана July 10, 2011.
- ↑ Shii. Um... it seems those images are GFDL... let's put them here, then. (англ.). Meta (18 студзеня 2006). Праверана July 10, 2011.
- ↑ Wales, Jimbo. Community mascot (англ.). Wikimedia Commons (8 чэрвеня 2007). Праверана March 7, 2011.
- ↑ Wales, Jimbo. I am not a fan (англ.). Wikipedia (7 лютага 2011). Праверана February 7, 2011.
- ↑ http://i65.photobucket.com/albums/h208/vfoma/kuso/1.jpg
- ↑ http://i65.photobucket.com/albums/h208/vfoma/kuso/2.jpg
- ↑ http://game.21cn.com/zhuanti/ags2006/news/2006/12/18/3069581.shtml
- ↑ (недаступная спасылка)
- ↑ Helander, Magnus. UD plankade Wikipedia (шведск.). resume.se (30 красавіка 2007). Праверана 22 November 2010.
- ↑ Filecrunch.com homepage (шведск.). filecrunch.com. Праверана 22 November 2010.