Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Вікісустрэчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вікісустрэчы — гэта мясцовыя (у адрозненні ад Вікіманіі) сустрэчы вікіпедыстаў, якія былі загадзя запланаваныя або абвешчаныя.

Планаваныя сустрэчы

[правіць зыходнік]

12 кастрычніка 2023 г.

Месца: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. Адрас: вул. Сурганава, д.15, каб. 306 (каля станцыі метро «Акадэмія навук»).

Час: 18:30—20:00.

Удзельнікі

[правіць зыходнік]

Вікісустрэчы 2017-2021 гг.

[правіць зыходнік]

15 студзеня 2021 г.

Месца: «Фаланстэр». Адрас: вул. Бядулі, д. 3, пам. 2н (каля ст. метро «Плошча Перамогі»).

Час: 19:00—21:00.

Удзельнікі

[правіць зыходнік]
  1. Свята 20-х угодкаў Вікіпедыі;
  2. be-tarask:Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Беларуская літаратура;
  3. Задумы на 2021 год.

Фрагментарныя звесткі пра сустрэчы 2011-2016 гг.

[правіць зыходнік]

У Мінску на 15-ю гадавину Вікіпедыі прайшла адкрытая вікісустрэча с удзелам усіх жадаючых. Месца: Галерэя Ў, праспект Незалежнасці, 37а, пачатак у 20:00. --Pessimist2006 (размовы) 10:59, 12 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Чэрвень-ліпень 2011

[правіць зыходнік]

Дата ўдакладняецца. Сустрэча з нагоды дасягненьня 30-тысячнай адзнакі колькасьці артыкулаў, але найперш — супрацоўніцтва між абодвума беларускімі разьдзеламі ў праекце «Вікі любіць славутасьці» і досьвед іншых эўрапейскіх краінаў-ўдзельніц. --Renessaince 14:59, 22 чэрвеня 2011 (UTC)

Я магу толькі пасля 10 ліпеня :(---Хамелка / разм. 18:06, 22 чэрвеня 2011 (UTC)

Плянуем на нядзелю, 26 чэрвеня, а 18-й гадзіне, кавярня «Налібокі». --Renessaince 20:01, 23 чэрвеня 2011 (UTC)

27 экзамен па вышцы, таму ў гэтыя ніяк, а 3 ліпеня еду на экскурсію ў Пастаўскі раён. Асабіста я лічу, што ўсе пытанні магчыма абмеркаваць у Сеціве. :) -Чаховіч Уладзіслаў 08:54, 24 чэрвеня 2011 (UTC)

Спадарства, у сувязі зь немагчымасьцю каардынатара ад вашага разьдзелу прысутнічаць на Вікісустрэчы вельмі неабходна, каб прысутнічаў хто-небудзь зацікаўлены ў праекце. Абмеркаваньні па перапісцы — гэта доўга, нязручна і адымае шмат часу. --Renessaince 10:40, 24 чэрвеня 2011 (UTC)

Калі ніхто, акрамя ўдзельнікаў міжбібліятэчнай канфэрэнцыі, не зьбіраецца прысутнічаць, тады сэнсу ехаць адтуль у «Налібокі» няма. Магчыма, Вікісустрэча будзе праведзеная непасрэдна ў раёне Нацбібліятэкі. --Renessaince 14:06, 25 чэрвеня 2011 (UTC)

Усё застаецца без зьмяненьняў: заўтра ў «Налібоках». --Renessaince 18:48, 25 чэрвеня 2011 (UTC)


7 сакавіка 2011

[правіць зыходнік]

7 сакавіка прыкладна ў 16 гадзін плануецца вікі-сустрэча для ўдзельнікаў двух беларускамоўных раздзелаў. Плануецца абмеркаваць пытанні праекта Звязнасць, ботагадоўлю, супольнае развіццё другасных вікіпраектаў і іншыя (пераважна тэхнічныя) пытанні па жаданню, а таксама прыемна правесці час у кампаніі разумных людзей.

Плануецца, што ў госці да нас завітаюць Rave і lvova.

Калі ласка, запісвайцеся:

Месца сустрэчы

[правіць зыходнік]

А што зь месцам вырашылі? --Jauhienij 17:57, 26 лютага 2011 (UTC)

Пытанне з месцам вырашылася дзякуючы паважанаму удзельніку Da Voli, сустрэча будзе там жа, дзе і папярэдняя. Дакладны адрас: пр-т Незалежнасці 12-30, гэта прыкладна насупраць гасцініцы «Мінск». Там ёсць усе ўмовы каб паразмаўляць ды выпіць гарбаты. Я куплю што-небудзь смачнае, але будзе добра, калі паважаныя госці возьмуць с сабою якога печыва патрохі ці нешта смачнае яшчэ :).---Хамелка / разм. 18:08, 26 лютага 2011 (UTC)
Разлічвайце на бліны, а што ў блінах пакуль можна нават заказаць :) --Максім Л. 18:13, 26 лютага 2011 (UTC)
О, Максімавы бліночкі, ммм, смаката---Хамелка / разм. 18:17, 26 лютага 2011 (UTC)
Для тых, хто першы раз на гэтым месцы: Каб патрапіць у кватэру 30, трэба абыйсці дом 12 з якога заўгодна боку і апынуцца на двары, бо на парадных дзвярах (з прашпекта) дамафон адсутнічае. Знайшоўшы патрэбны пад'езд, трэба набраць на дамафоне нумар 30, і вам будзе адчынена!
Нагадваю, што памяшканне прадастаўляецца ў наша веданне на ўмовах, што там будуць ужывацца толькі безалкагольныя напоі. --Da voli 22:08, 6 сакавіка 2011 (UTC)

Каментарыі

[правіць зыходнік]
  • 7 сакавіка выходны? Калі ж не, дык можа пазьней?.. --Renessaince 15:39, 21 лютага 2011 (UTC)
    • згодны, можа трохі пазней? : ) --Damarah 08:58, 23 лютага 2011 (UTC)
  • Справа ў тым, што даводзіцца ладзіць сустрэчу з улікам таго, што Стася і Rave будуць у Мінску амаль адзін толькі дзень, а вельмі хочацца, каб яны змаглі паўдзельнічаць. Але можам зладзіць крыху пазней яшчэ адну сустрэчу, тым больш, што хутка будзе новы юбілей---Хамелка / разм. 10:37, 23 лютага 2011 (UTC)
    • Мелася на ўвазе: пазьней час у той самы дзень. --Renessaince 13:29, 24 лютага 2011 (UTC)
      • Усё, прачытаў пра перанос працоўнага дню на 12. --Renessaince 18:25, 24 лютага 2011 (UTC)



Карысныя спасылкі

[правіць зыходнік]