Вікіпедыя:Галасаванні/Архіў/2019—2021

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Радок узнагарод у шаблонах пра аб'екты, якія не з'яўляюцца людзьмі (гарады, фабрыкі і г. д.)

абмеркаванне пачыналася тут: Вікіпедыя:Форум #Ордэны Леніна ў шаблонах-картках гарадоў --JerzyKundrat (размовы) 14:43, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Ці за тое Вы, каб там адлюстроўваліся ўзнагароды? Ці супраць? Паглядзець, як гэта будзе выглядаць, можна ў артыкуле "Мінск".

Галасаванне будзе ісці да 15 верасня. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:27, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Галасы ды аргументы

  1. Можна прапанаваць штосці кшталту: Горад-герой, "металічныя" ўзнагароды (да таго ж расцягнутыя ў вышыню) непатрэбныя. --JerzyKundrat (размовы) 14:43, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  2. Я асабіста Сімвал голасу «за» За адлюстраванне ўсіх дзяржаўных узнагарод у тым выглядзе, як яно зараз існуе ў артыкуле "Мінск". Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:04, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  3. Сімвал голасу «супраць» Супраць з наступных прычынаў:
  • Залішняя ілюстраванасць. Яркія і вялікія выявы ў шаблоне-картцы адцягваюць увагу ад важнай інфармацыі, а менавіта самая важная інфармацыя змяшчаецца ў шаблоне-картцы. Вялікія раздзелы кшталту англійскага даўно прыбралі залішнюю сцягафікацыю ў картках, што паступова адбываецца і ў нас.
  • Гэтая інфармацыя не з'яўляецца важнай. Горадам у рэчаіснасці ніяк не адлюстроўваюцца гэтыя ўзнагароды. На сайце Мінскага гарвыканкама яны згадваюцца толькі ў аглядзе гістарычных падзей дня. Няма інфармацыі пра Ордэн Леніна і ў сучасных беларускіх даведніках і энцыклапедыях, гэта значыць у аўтарытэтных крыніцах. Усе выказванні пра «значнасць» узнагарод з’яўляюцца прыватнымі меркаваннямі ўдзельнікаў, і яшчэ ні разу не былі абгрунтаваныя крыніцамі сучаснасці.
  • Актуальнасць. Узнагароды неіснуючай дзяржавы не з'яўляюцца актуальнымі для горада.
  • Памер. Калі кожны паводле сваёй фантазіі пачне дадаваць «важную» на яго думку інфармацыю ў шаблон-картку — і бяз гэтага вялікі шаблон разрасцецца да велізарных памераў, і ізноў жа важная інфармацыя будзе згубленая ў агульнай масе.--Liashko (размовы) 15:12, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
"Залішняя ілюстраванасць" - вам самаму ня смешна? Узнагарода вышэйшым ордэнам СССР ня значна? Пра якія сучасныя беларускія энцыклапедыі вы гаворыце? Дайце спасылку. "Узнагароды неіснуючай дзяржавы не з'яўляюцца актуальнымі" - вы гэта скажіце нашым ветэранам, працаўнікам МТЗ... На сённяшні дзень ёсць савецкія энцыклапедыі, дзе Мінск звязан з ордэнам Леніна, гэта і ёсць АК.--Ohlumon (размовы) 17:20, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
АК — энцыклапедыі і даведнікі незалежнай Беларусі. Савецкія падручнікі палітызаваныя, праз іх можна тут і пра Сталіна оды напісаць.--Liashko (размовы) 17:58, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Дык якія энцыклапедыі і даведнікі? Спасылку, калі ласка. Да і пры чым тут энцыклапедыі? Сам факт узнагароды ніхто ж не адмаўляе.--Ohlumon (размовы) 18:17, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Сапраўды! Дзе і кім гэта зацверджана, што літаратура, выдадзеная да незалежнасці, не АК? Вельмі дзіўна! Тады трэба ўсё, што са спасылкамі на БелЭн і г.д., выдаліць? Разам са спасылкамі на навукова-тэхнічныя выданні часоў СССР, бо ва ўводзінах да іх згадваліся партыя, рашэнні з'ездаў? --VladimirZhV (размовы) 19:20, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Спасылкі я на форуме даваў, гляньце. Сам факт узнагароды ніхто не адмаўляе, аспрэчваецца мэтазгоднасць іх паказу буйнымі выявамі на картках-шаблонах. --JerzyKundrat (размовы) 19:22, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Калега VladimirZhV, літаратура, выдадзеная да незалежнасці, АК. І прыбярыце цёмны шрыфт, калі можна. --JerzyKundrat (размовы) 19:25, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Прашу прабачэння. Нават не ведаў, што такім чынам цёмны атрымаецца. На Смарфоне не да глядзеў памылку сваю.--VladimirZhV (размовы) 19:41, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Ohlumon, для Вас з Форму прыцягнуў: Большой энциклопедический словарь піша пра Мінск "горад-герой" і гэтым абмяжоўваецца. 18-томнік БелЭН гаворыць пра наданне Мінску звання "Горад-герой" і адпаведны мемарыяльны комплекс, але пра ордэны ў артыкуле пра Мінск, здэцца, няма. --JerzyKundrat (размовы) 19:29, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Не быў Мінск узнагароджаны ордэнам Леніна? --VladimirZhV (размовы) 19:44, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Быў, і здаецца двойчы. --JerzyKundrat (размовы) 19:47, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Ніхто і не пазбаўляе. Пішыце ў артыкуле. Якая карысць ад іх у картцы?--Liashko (размовы) 17:58, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За Не разумею крытыкаў - чаму мы змяшчаем інфармацыю наконт савецкіх узнагарод у картках асоб, воінскіх часцей, розных геаграфічных аб'ектаў і г. д., а ў артыкуле аб Мінску - гэта забабона? Дзіўна...--Igro by (размовы) 20:08, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
    • Igro by, размова акурат пра ўсе населеныя пункты, а не толькі пра Мінск, пра ўсе ўзнагароды, а не толькі савецкія. А зараз па-сутнасці Вашага пытання: шаблоны картак для населеных пунктаў і картак для асоб адрозніваюцца, таму што для асоб найбольш значымымі з'яўляюцца адны характарыстыкі, а для населеных пунктаў — іншыя. --JerzyKundrat (размовы) 20:31, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Цікава, а як тады Вы пракаментуеце наяўнасць гэтых аб'ектаў? --Igro by (размовы) 12:06, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Да чаго тут спасылка на катэгорыю? Лепш пракаментуйце адсутнасць дарагой Вам інфармацыі ў сучасных папяровых энцыклапедыях, ды іншыя вышэйзгаданыя факты ігнаравання наяўнасці гэтых узнагарод. --JerzyKundrat (размовы) 12:43, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Катэгорыю дадаў, каб не пералічваць усе геаграфічныя аб'екты, у картках якіх прастаўлены шаблон узнагароды. Інфармацыя гэтая для мяне не дарагая, а проста падаецца аб'ектыўна важнай. --Igro by (размовы) 16:34, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Але ж аналіз шэрагу крыніц не пацвярджае, што гэта інфармацыя ёсць важнай настолькі, каб яе падаваць у першым шарагу фактаў (пра Мінск у прыватнасці). --JerzyKundrat (размовы) 16:40, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Ну у вас і аргументы)) Напрыклад, у Петруся Броўкі быў прастатыт. А ў энцыклапедыях гэтага няма.--Ohlumon (размовы) 14:36, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
І ў картцы ў артыкуле Пятрусь Броўка таксама няма. Лагічна. --JerzyKundrat (размовы) 15:22, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць Дастаткова апісання ў адпаведным раздзеле артыкула, а карткі, на маю думку, усё ж павінны быць лаканічнымі.--Weintrauber (размовы) 09:54, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. Вышэйшыя ўзнагароды розных краін варта паказаць. --Artificial123 (размовы) 15:00, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць, магчыма памыляюся, але зараз лічу трэба імкнуцца да адлюстравання сапраўды важнай інфармацыі ў картцы, каб не раздзьмуваць іх вельмі. Наўрад ці гэта тое, што шукаюць у першую чаргу, прынамсі для мяне гэтая хуткая інфармацыя лішняя, ды і ніколі не падумаў бы шукаць у картцы гэты параметр, цалкам дастаткова згадкі ў артыкуле, трэба кіравацца здаровым глуздам.--Dzimitrio (размовы) 19:04, 6 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Увогуле, чаму ў картцы няма адлюстравання напрыклад даты надання гораду Магдэбургскага права??? Гэта сапраўды паказчык, які нейкім чынам уплывааў на лёс і развіццё горада, палітычнае і эканамічнае, але замест яго будзе інфармацыя пра фармальную ўзнагароду, якая ніякім чынам для горада не лёсавызначальна. Магчыма галасаванне трэба было пачынаць з дадання ў картку інфармацыі менавіта пра самакіраванне, а не ўпрагажацельств ордэнамі.--Dzimitrio (размовы) 20:31, 6 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Папярэдні вынік

Абмеркаванне заглохла. Адміністратары хай глянуць на галасы, адданыя пасля 15 верасня і выдаляць іх. Але быццам кансэнсусу супольнасці няма. --Artificial123 (размовы) 20:32, 3 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

На ўсялякі выпадак, адміністратары не маюць ніякіх дадатковых паўнамоцтваў у вырашэнні падобных пытанняў, бо ніякага сцягу для прыняцця правілаў і іх рэалізацыі не патрабуецца. У гэтага ж галасавання не будзе выніку, бо ніякай цікавасці ўдзельнікаў і арганізацыі (хоць бы парадку падліку, ды і фармальнага правіла, якое прапануеца прыняць) няма. Увогуле, проста некаторыя ўдзельнікі любяць зладзіць «галасаванні» абы зладзіць, хоць такі спосаб вырашэння пытанняў не рэкамендуецца (лепей усё вырашаць кансэнсусам, гэтае пытанне дакладна), ды і папярэднія спробы галасаванняў, на мой погляд, не зарэкамендавалі сябе добра.--Artsiom91 (размовы) 20:43, 3 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]