Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара/2025—2026
Гэта архіў, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Правы адміністратара для Plaga med Bot
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Нядаўна я стварыў заяўку на статус бота для свайго другога акаўнта. Ужо ёсць адпаведная заяўка. Пасля абмеркавання ніжэй вырашыў зрабіць таксама інструмент для таго, каб хаваць праўкі, пакуль не вырашылася сітуацыя з рэвізорамі. Ужо інструмент гатоў, пра гэта я таксама напісаў на форуме. Спалучэнне сцягоў бота і адміністратара дазволіць лепш фільтраваць прўкі ў стужцы змен і хутчэй працаваць з API, каб паменшыць акно часу, у якім праўка вісіць несхаваная. Дадаванне артыкулаў у спіс на схаванне будзе адбывацца па-старому, як апісана на Вікіпедыя:Запыты да схавальнікаў + яшчэ зрабіў пошук перасылак. Вырашыў, што справы надання сцяга бота і сцяга адміністратара трэба разглядаць паасобку, таму ствараю асобную заяўку тут. Галасаванне пачынаю прама цяпер, каб не марудзіць, бо прыйдзецца 2 тыдні чакаць... Адкажу на любыя пытанні, калі камусьці цікава глянуць код, то пастараюся пахутчэй усё прыхарашыць і зрабіць асобны рэпазіторый. Plaga med (размовы) 20:22, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- зазначу, што сцяг можна выдаць часова. Умоўна, на 3 месяцы. Потым можа ўжо не будзе так пільна патрэбны. А як сітуацыя завісне, то перападамся. Plaga med (размовы) 20:33, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- апублікаваў код у рэпазіторыі. Там будуць усе скрыпты-сэрвісы, якія я буду запускаць праз бота. Plaga med (размовы) 21:44, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За
За. Горай не будзе, бота-ўладальнік -- адмін, практычна нічога дадаткова не даем. З пракідам ад Мета нешта трэба ў кожным разе рабіць. Праўда, не ведаю як мой голас будзе залічаны, бо фармальна я -- бот. --M.L.Bot (размовы) 15:06, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ваш выпадак гэта ВП:ІУП. Голас залічваем. MocnyDuham (размовы) 19:56, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За. Больш аўтаматызацый нам патрэбна. — Wizardist г +у 16:58, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За. Вельмі-вельмі важная справа. Дзякуй, што вырашыўся яе ўзяць на сябе! MocnyDuham (размовы) 19:55, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За. Надзеюся, што праблема наконт схавання правак вырашыцца. Антон 740 (размовы) 21:20, 13 красавіка 2026 (+03)[адказаць][адказаць]
За. Вось які малайчына ніводнага вандалізму няма і вельмі шмат отпатрулируемых правак. Milana Borisova (размовы) 08:56, 14 красавіка 2026 (+03)- Нажаль, недастатковы ўклад для галасавання (гл. ВП:ППВА). MocnyDuham (размовы) 16:53, 14 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За Tomasz Bladyniec (размовы) 14:44, 14 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За Pabojnia (размовы) 13:01, 15 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За--Economico-geographer (размовы) 15:13, 15 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Супраць
Каментарыі
Вынік
Кандыдатура ўхвалена, 7 галасоў за. Крыху двухзначна атрымалася па тэрміне. Падам заяўку без тэрміну заканчэння. Калі за наступныя 3 месяцы будуць прэтэнзіі ці сумневы, то можам спакойна правесці паўторнае галасаванне. Plaga med (размовы) 17:29, 24 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Правы Oversight для ўдзельніка MocnyDuham
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Згодна з папярэднім абмеркаваннем, я вылучаю сваю кандыдатуру на ролю рэвізора (Oversight) у нашым раздзеле.
Паводле глабальнай палітыкі Фонду Вікімедыя, кандыдат на гэтую пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрыям:
- Абавязковая 2FA
- Павінен быць не маладзейшы за 18 гадоў і дасягнуць паўналецця ў сваёй юрысдыкцыі.
- Павінен быць гатовы падпісаць пагадненне Фонду Вікімедыя аб неразгалошванні непублічнай інфармацыі, што таксама прадугледжвае прадстаўленне асабістых даных Фонду.
- Павінен быць добра знаёмы з глабальнай палітыкай прыватнасці.
Я адпавядаю ўсім гэтым патрабаванням. Як я ўжо адзначаў у сваёй заяве на статус адміністратара, я знаходжуся ў бяспецы за межамі Беларусі, таму фізічны доступ зламыснікаў да мяне і маіх прылад немагчымы. Для атрымання статусу мне неабходны кансенсус супольнасці. --MocnyDuham (размовы) 19:39, 4 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За
За. Толькі зазначу, што знаходжанне за мяжой не гарантуе 100% прыватнасці і бяспекі, таму будзем разлічваць на вашую адказнасць! Plaga med (размовы) 20:21, 4 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
За. Я лічу, што гэтыя сцягі нам лакальна ў праекце цяпер патрэбныя. Таму такую ініцыятыву варта падтрымаць. — Wizardist г +у 17:00, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Супраць
Супраць. У нас ўжо ёсць Wizardist. Навошта для нашага праекту менавіта яшчэ адзін, не зусім не зразумеў. Бенгальцы таксама маюць двух, як і мы.--J-ka Zadzvinski (размовы) 17:28, 6 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Адзін неактыўны. Вось які ліст я атрымаў ад фондаўскіх. Калі трэба - магу пераслаць на вашу пошту:
> "I write from the T&S team at the Wikimedia Foundation. We recently spoke regarding the issue of compromised accounts in Belarusian Wikipedia. I’m reaching out about a global policy change which may affect your community.
- Адзін неактыўны. Вось які ліст я атрымаў ад фондаўскіх. Калі трэба - магу пераслаць на вашу пошту:
- As you may know, 2FA is being enforced for users with CheckUser and Oversight functions on Wikimedia projects. You can find more information about this here: https://meta.wikimedia.org/wiki/Mandatory_two-factor_authentication_for_users_with_some_extended_rights
- This would likely affect Be.WP as there is currently only 1 active oversighter on the project. Per the Oversight Policy, there must be two active local oversighters, or none at all. Given the specific uses of oversight on the Belarusian Wikipedia, this is all the more important. If the Belarusian Wikipedia community could elect and appoint a new oversighter who meets the necessary criteria, that would be a sufficient resolution to the problem." MocnyDuham (размовы) 17:39, 6 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ну вось, зараз няма ніводнага. Пачытайце тут, калі ласка. MocnyDuham (размовы) 16:00, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Чаму ніводнага? Нам прапанавалі, як па мне ідэальны на сёння варыянт: часовае прызначэнне сцюарда лакальным назіральнікам на гэтай вікі да абрання новага назіральніка (што азначала б аднаўленне паўнамоцтваў Wizardist).--J-ka Zadzvinski (размовы) 16:45, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Каментарыі
- Пры ўсёй павазе да ўклада ўдзельніка MocnyDuham, мне здаецца, што наяўнасць правоў Oversight у дастаткова новага ананімнага ўдзельніка не павысіць бяспеку супольнасці. Думаю, варта шукаць іншыя варыянты.--Hanylka (размовы) 17:33, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Таму я і прагаласаваў супраць, а рабочы варыянт нам прапанавалі самі сцюарды.--J-ka Zadzvinski (размовы) 18:34, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Што значыць узломы ўліковых запісаў? Якія выпадкі, чые запісы, якія праблемы? У нас два Oversight і калі спатрэбіцца падключацца абодва да вырашэння пытанняў. Калі сцюарта падключаць, трэба разумець, ён будзе мець доступ да адчувальных даных. Хто гэта, адкуль і ці можна яму верыць. У адрозненні ад тых, хто ў праекце 20 гадоў. Можа і можна, але якая гарантыя, што ён надзейны, разумее нашы рэаліі і нікуды нічога нікому? Хацелася б разумець гэта ўсё. ----M.L.Bot (размовы) 19:58, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ім трэба, каб другі паказаў нейкую актыўнасць? То папросім, каб напісаў ім, што ён жывы, не мае часу на ўдзел у Вікіпедыі па напісанні нейкіх тэкстаў, але калі спатрэбіцца зможа праверыць дзеянні Wizardist. -- M.L.Bot (размовы) 20:04, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Для абрання Oversight, прынамсі раней, трэба было як мінімум 30-35 галасоў і з іх кваліфікаваная большасць, прынамсі, а не правілах абрання адміністратараў. -- M.L.Bot (размовы) 20:20, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я не знайшоў гэтага ў нас лакальна, таму падумаў, што працуе агульнае правіла. MocnyDuham (размовы) 20:22, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Для абрання Oversight, прынамсі раней, трэба было як мінімум 30-35 галасоў і з іх кваліфікаваная большасць, прынамсі, а не правілах абрання адміністратараў. -- M.L.Bot (размовы) 20:20, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Пра compromised accounts там гаворка вялася наогул пра затрыманых адмінаў, калі я ім паведамляў пра сітуацыю ўнутры Вікі. Толькі пра compromised я пісаў датычна таго, што асабістая тэхніка магла выкарыстоўвацца, а не пра тое, што вікі-акі ламанулі.
- Сітуацыя такая, што з Mienski знялі сцяг за гадавы інактыў. Аўтаматычна з гэтым зняццём замарозілі сцяг у Wizardist, бо актыўных рэвізораў павінна быць два. Гэта мая матывацыя чаму я падаў заяўку, каб не аддаваць гэтую ролю на аутсорс. Я лічу, што больш эфектыўна і проста, каб рэвізоры заставаліся мясцовыя, а не пісаць запыты на мету.
- Калі супольнасць лічыць прымальным мець глабальных рэвізораў - добра. Калі не мае да мяне даверу на гэтай пасадзе - гатовы зняць запыт па статус. Калі вы можаце ажывіць Mienski - таксама добра (толькі яму прыйдзецца зноў праходзіць галасаванне, бо сцяга ўжо няма). Я гатовы падтрымаць кожнага, каго супольнасць лічыць добрым кандыдатам, бо мне не важна мець гэты сцяг, а важна каб ён у нас лакальна і заставаўся. MocnyDuham (размовы) 20:19, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- А яны пра нас падумалі, калі гэта зрабілі? Чаму мы даведваемся пра гэта постфактум? Яны ведаюць у якой мы сітуацыі? І што цяпер сабраць 30-35 галасоў будзе практычна не рэальна. (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:25, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Мне на пошту асабіста напісалі трошкі раней, 18 сакавіка, але было не да Вікіпедыі, таму я адразу нават не чытаў. Было б добра, каб яшчэ і на форум напісалі, але маем то, што маем. 25 галасоў сабраць будзе вельмі цяжка, так. Але калі ўсім напісаць і папрасіць прагаласаваць? Няма патрабаванняў да галасуючых, таму можна сабраць больш галасоў. Можа лепш тады папрасіць Чаховіч Уладзіслаў стварыць запыт, бо яму больш даверу? MocnyDuham (размовы) 20:32, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэта проста п-ц. Чаму нічога не напісалі нашым Oversight? У нас ёсць якраз патрабаванні да выбаршчыкаў. Няма бля цэнзурных слоў пра гэта ўсё. Ужо гісторыя новых правак не хаваецца. (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:37, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Хай вяртаюць усё назад, або робяць нейкія мыліцы, пакуль не знойдзецца нейкае сталае рашэнне. (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:40, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Мы можам папрасіць Mienski праявіць нейкую актыўнасць, каб была нагода ім напісаць з просьбай вярнуць усё ў статус-кво? Можа тады не прыйдзецца праз механізм выбараў праходзіць. MocnyDuham (размовы) 20:44, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Мне на пошту асабіста напісалі трошкі раней, 18 сакавіка, але было не да Вікіпедыі, таму я адразу нават не чытаў. Было б добра, каб яшчэ і на форум напісалі, але маем то, што маем. 25 галасоў сабраць будзе вельмі цяжка, так. Але калі ўсім напісаць і папрасіць прагаласаваць? Няма патрабаванняў да галасуючых, таму можна сабраць больш галасоў. Можа лепш тады папрасіць Чаховіч Уладзіслаў стварыць запыт, бо яму больш даверу? MocnyDuham (размовы) 20:32, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Наогул @M.L.Bot: вы для мяне вялікі аўтарытэт у пытаннях Метавікі, таму я б хацеў паслухаць што вы раіце зрабіць у гэтай сітуацыі. Калі скажаце зняць мой запыт - закрыю адразу. MocnyDuham (размовы) 20:26, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я не ведаю. Трэба размаўляць (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham), якія ёсць варыянты, ламаць заўсёды лёгка. Абмеркавалі яны, (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:41, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Думаю, што эмацыйнасць на дадзенай старонцы ніяк не дапаможа вырашыць праблему. Можна паспрабаваць пісаць тут ці лепей тут, аб тым, што сцягі былі зняты без папярэджання як саміх удзельнікаў, так і супольнасці. --Hanylka (размовы) 20:47, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэтая рэпліка ўдзельніка @M.L.Bot з'яўляецца грубай і парушае этычныя нормы. На перманентную блакіроўку не цягне, але на кароткачасовую — так. --JerzyKundrat (размовы) 20:50, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Абразы выдаліў, дзякуй. MocnyDuham (размовы) 21:04, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Прыбраў абразы, каб ніхто не пакрыўдзіўся. MocnyDuham (размовы) 21:03, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэта такое правіла цяпер будзе ў адмінаў, каб не блакіраваць удзельнікаў? --JerzyKundrat (размовы) 21:05, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ніхто не хоча блакаваць дасведчаных удзельнікаў з такім вялікім укладам. Я таксама супраць вашай блакіроўкі бестэрміновай. Абразы тут не тычацца кагосьці з нашай Вікіпедыі. Непрымальнае я выдаліў. MocnyDuham (размовы) 21:08, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Клас, нормы этыкі ў нас розныя для сваіх і чужых. За абразы да чужакоў санкцыі не прымяняюцца. Затое адзін перад адным расшарувацца будзем. --JerzyKundrat (размовы) 21:12, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Бан гэта не кара, а метад прадухілення шкоды. Ведаючы modus operandi удзельніка, а таксама кантэкст у якім былі выказаны гэтыя словы - я не бачу сэнс у блакіроўках. Не думаю, што гэта працягнецца. Калі працягнецца, вядома, будзем рэагаваць. Вы і самі гэта добра разумееце, навошта зноў гэты тролінг? MocnyDuham (размовы) 21:18, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Магчымую шкоду на перспектыву адміны інтуітыўна адчуваюць? --JerzyKundrat (размовы) 21:23, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Не, не інтуітыўна. Досвед дапамагае. MocnyDuham (размовы) 21:42, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэткі падыход стварае базу для самавольства, асабліва калі адмінаў мала. --JerzyKundrat (размовы) 21:51, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я думаю тут будзе кансэнсус, але вы можаце выставіць гэтае пытанне на форум. Думаю калі ў вас зноў будуць правы адміна - вы таксама б не забанілі M.L. за гэта. MocnyDuham (размовы) 00:16, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- З улікам таго, што "пацыенты Навінак" былі колькі дзён таму выяўлены й сярод сваіх, ну не знаю. --JerzyKundrat (размовы) 15:18, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Забыў пра гэты момант. Таксама не вельмі добра, канешне. MocnyDuham (размовы) 15:33, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- З улікам таго, што "пацыенты Навінак" былі колькі дзён таму выяўлены й сярод сваіх, ну не знаю. --JerzyKundrat (размовы) 15:18, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я думаю тут будзе кансэнсус, але вы можаце выставіць гэтае пытанне на форум. Думаю калі ў вас зноў будуць правы адміна - вы таксама б не забанілі M.L. за гэта. MocnyDuham (размовы) 00:16, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэткі падыход стварае базу для самавольства, асабліва калі адмінаў мала. --JerzyKundrat (размовы) 21:51, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Не, не інтуітыўна. Досвед дапамагае. MocnyDuham (размовы) 21:42, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Магчымую шкоду на перспектыву адміны інтуітыўна адчуваюць? --JerzyKundrat (размовы) 21:23, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Бан гэта не кара, а метад прадухілення шкоды. Ведаючы modus operandi удзельніка, а таксама кантэкст у якім былі выказаны гэтыя словы - я не бачу сэнс у блакіроўках. Не думаю, што гэта працягнецца. Калі працягнецца, вядома, будзем рэагаваць. Вы і самі гэта добра разумееце, навошта зноў гэты тролінг? MocnyDuham (размовы) 21:18, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ну эмоцыі праз край, перапрашаю. Калі гэта фармальна трэба, заблакуйце мяне на пару гадзін за гэты грэх. Не так проста гэта ўсё было арганізаваць і цяпер не ясна як аднавіць. Пытанне, што Менскі год не актыўны паставілі яшчэ 1 лютага 2024(!) года. А сёння нехта ўзяў і вырашыў у яго сцяг забраць. Мусілі ж бы хоць яго папярэдзіць загадзя ці супольнасць, што такая праблема ёсць ці можа быць. Гэта ж не цяжка раз у паўгода рабіць праўку. Двухфактарка тут наогул ні прычым. Трэба сабрацца з думкамі. Новыя праўкі цяпер не закрываюцца ў гісторыі, у тым артыкулах, што ў спісе. -- M.L.Bot (размовы) 21:17, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Але ж адміны могуць пры патрэбе схаваць гісторыю правак, у іх ёсць належныя інструменты. --JerzyKundrat (размовы) 21:20, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Можам асобныя версіі старонкі схаваць - так. Але рэвізоры могуць хаваць усю гісторыю. Таксама калі нешта хаваюць рэвізоры - гэта нават адміны не могуць паглядзець. Рэвізоры могуць схаваць таксама ўсе праўкі ад канкрэтнага ўдзельніка. Адміны, здаецца, не могуць. MocnyDuham (размовы) 21:34, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Паўтаруся, што рукамі гэта рабіць такое сабе. І доступ да мяккага схавання мае значна болей людзей, значна болей. Пагатоў, калі думаць пра новых адмінаў, яны да гэтага ўсяго будуць мець доступ. А яно на трэба? Мы ж не ведаем, хто гэтыя людзі, пры цяперашняй сітуацыі трэба меркаваць горшы варыянт. Відаць, трэба згаджацца прынамсі часова на сцюарта, пакуль мы будзем спрабаваць кагосьці абраць. Можа, рэакцыя Менскага дапаможа гэта неяк адкруціць назад? Сцюарт, пажадана, каб не быў звязаны з постсавецкай прасторай, мне так здаецца, і пагатоў нікому ні на якія знешнія запыты ні падумаў адказваць. -- M.L.Bot (размовы) 21:49, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Можа, Wizardist дазнаецца падрабязнасцей, пачакаем троху. -- M.L.Bot (размовы) 21:58, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- На цяперашні час я б асабіста аддаў преавагу разумнай асцярожнасці і выхаду з татальнай канспірацыі. --JerzyKundrat (размовы) 21:59, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- калі трэба неананімная персона, я таксама магу выставіць сваю кандыдатуру як спатрэбіцца. Я дастаткова публічны і думаю, што можна зрабіць меркаванне, што я за чалавек з інфармацыі ў сацсетках і СМІ, магу выкласці досыць падрабязнае публічнае дасье +- як трэба. Але думаю, што пан @Чаховіч Уладзіслаў тут бы канечне больш пасаваў. Ну і пану @MocnyDuham я базава давяраю, таму ўжо аддаў голас. Разумею незадаволенасць пана @M.L.Bot, досыць нядбайнае стаўленне зверху да той сітуацыі, у якой мы знаходзімся, маглі б папярэдзіць. Plaga med (размовы) 00:00, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- таксама заўважу, што я да канца не ведаю, як раней хаваліся праўкі. Калі гэта рабілася праз бота і праўкі нават на секунду былі бачныя, то гэта ў базе сваёй досыць нетрывалае рашэнне. Адпаведныя службы могуць таксама мець ботаў для таго, каб лавіць інфармацыю пра праўкі, калі яны нават на секунду не схаваныя. Калі ўсё так, як я разумею, то зверху было б нядрэнна мець нейкае больш трывалае рашэнне, каб праўкі хаваліся самі сабой без аніякіх рэвізораў і ботаў. Plaga med (размовы) 00:05, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Што тут скажаш, рукі апускаюцца. Будзем чакаць, што сцюарды адкажуць нам на Форум, папрасіў пра гэта, з умовамі розных варыянтаў -- які для чаго кворум трэба і якія кандыдатуры сцюардаў да падключэння яны маюць. @Plaga med ясна, што калі струмень хоць на секунду адкрыты, тэхнічна можна перахапіць, але сказаць, што зусім няма сэнсу ў хаванні і пагатоў аўтаматызацыі не магу. Прынамсі ранейшае выцягнуць не проста і секунда не тыдзень. Бяспечней рабіць рызыкоўныя праўкі або з асобнага, не асноўнага акаўнту, або ананімна, цяперашнія "ай-пі" гэта дазваляюць. Дэананімізоўвацца не трэба, гэта іншага парадку праблема. Mienski быў адмінам у часы, калі Вікіпедыя нікога абсалютна не цікавіла, чым меншы стаж, тым болей пытанняў. Стаж публічнасцю не заменіш, маем прыклады з жыцця. Цяпер перавыбірацца ён не пагадзіцца, ужо ясна, хоць адказ яшчэ не атрыманы ад яго асабіста. @JerzyKundrat самацэнзура, вядома, рэч добрая, тады трэба павесіць пра гэта банер гэта, што з 7 красавіка трымайцеся жорсткай самацэнзуры, нават мінімальнай магчымасці абараніць вашу прыватнасць няма. Добра, усё. Займуся артыкуламі і доглядам, можа, само неяк рассмокчацца. -- M.L.Bot (размовы) 09:49, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Напісаў сцюардам на пошту, каб вярнулі ўсё на месца, як было. А так сітуацыя цікавая, заднім чыслом нейкім, не папярэдзіўшы супольнасць, хтосьці штосьці вырашае як лепш нам) J-ka Zadzvinski (размовы) 12:31, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Удзельнік:M.L.Bot, самацэнзуры трымацца трэба, бо ўсе жывем у грамадстве, і наша свабода самавыяўлення можа нашкодзіць іншым. --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- З іншага боку, зважаючы на захаванне аўтарства правак, дапусцім, што рэдактар, які правіў напр. артыкул А1 (тэлекам-правайдар), жадае, каб яго праўкі заставаліся ў гісторыі. Мы будзем яму замінаць спецыяльна? Неяк гэта не ў духу Вікіпедыі атрымоўваецца. --JerzyKundrat (размовы) 18:06, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- а як гэта пазначаць? Калі б была асобная кнопка, каб чалавек мог не толькі пазначаць сваю праўку як дробную, а яшчэ і як схаваную, было б можа і добра, толькі тады б гэта на іншых вікі стварыла вэрхал з ананімнымі вандаламі і лялькаводамі. Хіба што калі б гэта кнопка была бачная толькі для вызначанага кола артыкулаў... У любым выпадку, гэта было б лепшым рашэннем, чым тое, што маем цяпер, і было б добра неяк сфармуляваць прапанову наверх з новым функцыяналам для рухавіка. Калі чалавек сам выбірае рабіць сваю праўку больш-менш ананімнай, нават калі IP бачны для адмінаў, гэта бы значна спрасціла сітуацыю. Plaga med (размовы) 20:32, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Кнопка гэта хораша, канешне, але каб хоць які ўцямны варыянт знайсці. Кшталту часовага вынасу артыкула з "ахоўнай" прасторы, ці то адкрыцця гісторыі выбраных правак па запыце іх аўтара да адміністратараў. --JerzyKundrat (размовы) 20:38, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я правільна вас разумеў, што Вы за тое, каб адчыніць дзверы Пандоры, а там будзь што будзе? І да, праўкі ў гісторыі застануцца. Яны часова схаваныя, не больш не менш. Былі да апошняга часу, прынамсі. Пакуль нехта не звярнуў увагу Вікімедыі, што ў нас рэвізоры не вельмі актыўныя. Але гэта дробязі, бо старыя праўкі ўсёроўна схаваныя. Як правільна прымеціў Максім, ўдзельнікам будзе не складана правіць артыкулы з іншым IP ці іншай новастворанай старонкі. J-ka Zadzvinski (размовы) 19:11, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Што рабіць рэдактару, які НЕ жадае правіць ананімна? Цяпер ёсць такія магчымасці? --JerzyKundrat (размовы) 19:28, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Калі рэдактар мае сваю галаву, і правіць (каля-)грамадска-палітычны артыкул ці з гэтай дзейнасцю звязаны са спасылкамі на палітычныя рэсурсы, то ён будзе гэта рабіць ананімна, вядома. Але ёсць рызыка, з наша боку, падставіць шэраговага рэдактара ад імя Беларускай Вікіпедыі. І да, яго ананімнасць як рэдактар, звязана з рашэннем супольнасці, а не кімсьці асабіста. Калі я правільна памятаю. J-ka Zadzvinski (размовы) 19:48, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Дзіўна, чаму калі я прыйшоў у Свабодную энцыклапедыю і жадаю, каб мае праўкі засталіся ў гісторыі, чаму іншыя вырашаюць за мяне? Тут жа нібыта акрамя Вікіпедыя:Пяць слупоў абмежаванняў не павінна быць? --JerzyKundrat (размовы) 19:53, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Сёння ў гэтага рэдактара свабоды на цэлую Свабодную энцыклапедыю! Дзякуючы хлопцам, ці дзяўчынам. Я не супраць. А там, на галоўную старонку, можна артыкул пра Вольгу змясціць. Каб кожны рэдактар разумеў пра Вікіпедыя:Пяць слупоў і Свабодную энцыклапедыю ў сённяшніх умовах. J-ka Zadzvinski (размовы) 20:13, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- На галоўнай староцы сёння мы змяшчаем прамую спасылку толькі на выбраныя арьыкулы, якія атрымалі адпаведны статус. Такі звычай склаўся, Вікіпедыя не трыбуна ўсё ж. --JerzyKundrat (размовы) 20:29, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Менавіта сёння там спасылка на артыкул Беларускія народныя танцы, Удзельнік:J-ka Zadzvinski, з гісторыі версій бачна, хто з рэдактараў зрабіў самы вялікі ўнёсак у яго стварэнне. --JerzyKundrat (размовы) 20:54, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Так, відаць. І чым гэта ўсё скончылася, таксама відаць: Вольга Генадзеўна Сітнік#Пераслед. Хех, Свабодная энцыклапедыя, Беларускія народныя танцы і хатняя хімія. Але, Вікіпедыя не трыбуна ўсё ж, таму заканчваем. Што зроблена, тое зроблена. Пабачым, што з гэтага ўсяго ... J-ka Zadzvinski (размовы) 22:22, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- звычайна ў азначэнні свабоды кажуць і пра тое, што ваша свабода сканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Сёння ў нас два варыянты хаваць усё, ці не хаваць нічога. У першым выпадку мы тэарэтычна пазбаўляем пару чалавек падпісацца сваім імем у энцыклапедыі, дзе вы перадаяце ўвесь свой уклад у грамадскі набытак усё адно. У другім выпадку мы падстаўляем пад рэальную пагрозу палітычнага пераследу людзей на тэрыторыі Беларусі. Мне здаецца сітуацыя мае выразную дыспрапорцыю. Plaga med (размовы) 10:27, 11 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Рэдактар перадае менавіта свой уклад у грамадскі набытак, гэта базавыя прынцыпаы Вікіпедыі. Спасылкі тут вышэй на вікіпедыйны артыкул не выклікаюць даверу, бо Вікіпедыя не аўтарытэтная крыніца. --JerzyKundrat (размовы) 10:38, 11 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Сёння ў гэтага рэдактара свабоды на цэлую Свабодную энцыклапедыю! Дзякуючы хлопцам, ці дзяўчынам. Я не супраць. А там, на галоўную старонку, можна артыкул пра Вольгу змясціць. Каб кожны рэдактар разумеў пра Вікіпедыя:Пяць слупоў і Свабодную энцыклапедыю ў сённяшніх умовах. J-ka Zadzvinski (размовы) 20:13, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Дзіўна, чаму калі я прыйшоў у Свабодную энцыклапедыю і жадаю, каб мае праўкі засталіся ў гісторыі, чаму іншыя вырашаюць за мяне? Тут жа нібыта акрамя Вікіпедыя:Пяць слупоў абмежаванняў не павінна быць? --JerzyKundrat (размовы) 19:53, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Калі рэдактар мае сваю галаву, і правіць (каля-)грамадска-палітычны артыкул ці з гэтай дзейнасцю звязаны са спасылкамі на палітычныя рэсурсы, то ён будзе гэта рабіць ананімна, вядома. Але ёсць рызыка, з наша боку, падставіць шэраговага рэдактара ад імя Беларускай Вікіпедыі. І да, яго ананімнасць як рэдактар, звязана з рашэннем супольнасці, а не кімсьці асабіста. Калі я правільна памятаю. J-ka Zadzvinski (размовы) 19:48, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Што рабіць рэдактару, які НЕ жадае правіць ананімна? Цяпер ёсць такія магчымасці? --JerzyKundrat (размовы) 19:28, 10 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- а як гэта пазначаць? Калі б была асобная кнопка, каб чалавек мог не толькі пазначаць сваю праўку як дробную, а яшчэ і як схаваную, было б можа і добра, толькі тады б гэта на іншых вікі стварыла вэрхал з ананімнымі вандаламі і лялькаводамі. Хіба што калі б гэта кнопка была бачная толькі для вызначанага кола артыкулаў... У любым выпадку, гэта было б лепшым рашэннем, чым тое, што маем цяпер, і было б добра неяк сфармуляваць прапанову наверх з новым функцыяналам для рухавіка. Калі чалавек сам выбірае рабіць сваю праўку больш-менш ананімнай, нават калі IP бачны для адмінаў, гэта бы значна спрасціла сітуацыю. Plaga med (размовы) 20:32, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Напісаў сцюардам на пошту, каб вярнулі ўсё на месца, як было. А так сітуацыя цікавая, заднім чыслом нейкім, не папярэдзіўшы супольнасць, хтосьці штосьці вырашае як лепш нам) J-ka Zadzvinski (размовы) 12:31, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Што тут скажаш, рукі апускаюцца. Будзем чакаць, што сцюарды адкажуць нам на Форум, папрасіў пра гэта, з умовамі розных варыянтаў -- які для чаго кворум трэба і якія кандыдатуры сцюардаў да падключэння яны маюць. @Plaga med ясна, што калі струмень хоць на секунду адкрыты, тэхнічна можна перахапіць, але сказаць, што зусім няма сэнсу ў хаванні і пагатоў аўтаматызацыі не магу. Прынамсі ранейшае выцягнуць не проста і секунда не тыдзень. Бяспечней рабіць рызыкоўныя праўкі або з асобнага, не асноўнага акаўнту, або ананімна, цяперашнія "ай-пі" гэта дазваляюць. Дэананімізоўвацца не трэба, гэта іншага парадку праблема. Mienski быў адмінам у часы, калі Вікіпедыя нікога абсалютна не цікавіла, чым меншы стаж, тым болей пытанняў. Стаж публічнасцю не заменіш, маем прыклады з жыцця. Цяпер перавыбірацца ён не пагадзіцца, ужо ясна, хоць адказ яшчэ не атрыманы ад яго асабіста. @JerzyKundrat самацэнзура, вядома, рэч добрая, тады трэба павесіць пра гэта банер гэта, што з 7 красавіка трымайцеся жорсткай самацэнзуры, нават мінімальнай магчымасці абараніць вашу прыватнасць няма. Добра, усё. Займуся артыкуламі і доглядам, можа, само неяк рассмокчацца. -- M.L.Bot (размовы) 09:49, 8 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- На цяперашні час я б асабіста аддаў преавагу разумнай асцярожнасці і выхаду з татальнай канспірацыі. --JerzyKundrat (размовы) 21:59, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Можа, Wizardist дазнаецца падрабязнасцей, пачакаем троху. -- M.L.Bot (размовы) 21:58, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Але ж адміны могуць пры патрэбе схаваць гісторыю правак, у іх ёсць належныя інструменты. --JerzyKundrat (размовы) 21:20, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Клас, нормы этыкі ў нас розныя для сваіх і чужых. За абразы да чужакоў санкцыі не прымяняюцца. Затое адзін перад адным расшарувацца будзем. --JerzyKundrat (размовы) 21:12, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Ніхто не хоча блакаваць дасведчаных удзельнікаў з такім вялікім укладам. Я таксама супраць вашай блакіроўкі бестэрміновай. Абразы тут не тычацца кагосьці з нашай Вікіпедыі. Непрымальнае я выдаліў. MocnyDuham (размовы) 21:08, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Гэта такое правіла цяпер будзе ў адмінаў, каб не блакіраваць удзельнікаў? --JerzyKundrat (размовы) 21:05, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- Я не ведаю. Трэба размаўляць (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham), якія ёсць варыянты, ламаць заўсёды лёгка. Абмеркавалі яны, (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:41, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
- А яны пра нас падумалі, калі гэта зрабілі? Чаму мы даведваемся пра гэта постфактум? Яны ведаюць у якой мы сітуацыі? І што цяпер сабраць 30-35 галасоў будзе практычна не рэальна. (абразы выдалены ўдзельнікам MocnyDuham). -- M.L.Bot (размовы) 20:25, 7 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Вынік
Закрываю запыт датэрмінова па некалькіх прычынах. Па-першае, некалькі вельмі дасведчаных удзельнікаў выказаліся або супраць, або не выказалі падтрымкі маёй кандыдатуры. Для такой важнай ролі давер з’яўляецца неабходным і крытычным. Без яго ісці за сцягам няма сэнсу. Па-другое, для правоў рэвізора згодна з Мета-вікі трэба атрымаць не менш за 25 галасоў, што ў сучаснай сітуацыі для нашай Вікі з’яўляецца вельмі складаным. Згодна з працэдурным бар’ерам працягваць галасаванне няма сэнсу. Дзякуй усім, хто звярнуў увагу на гэтую праблему нашага раздзела. --MocnyDuham (размовы) 19:51, 12 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Падчас роздуму над форумным заклікам Plaga med, падумаў, што можа і мне трэба пайсці за адміністратарскім сцягам. Часта прыходзіцца звяртацца з запытамі да іншых адміністратараў, якія б я і сам мог спакойна ды эфектыўна выконваць. У Вікіпедыі актыўны з 2021 года. У асноўным рэдагаваў рувікі, але з 2025 амаль цалкам пераключыўся на наш праект. Агулам маю больш за 10,000 правак. Сцяг патрэбны, каб самастойна разбіраць старонкі на хуткім выдаленні, дапамагаць на ВП:ДВ і больш эфектыўна працаваць над ВП:ДП (часам для пераносу старонак на існуючую версію патрэбныя дадатковыя правы). Я манітору новыя артыкулы і праўкі, таму сцяг адміністратара таксама быў бы карысны, каб накладваць часовыя блакіроўкі на відавочных вандалаў (больш складанымі кейсамі найбліжэйшы год без вопыта займацца дакладна не буду). CSS і JS ведаю, але больш усёж займаюся «бэкам». Сцяг адміністратара інтэрфейса быў бы карысным, каб абнаўляць састарэлыя json’ы (накшталт такіх) ці рэагаваць на запыты іншых удзельнікаў. Ініцыятыўна рэдагаваць прастору MediaWiki хутчэй за ўсё не буду. Жыву па-за межамі Беларусі, вяртацца пакуль не планую. Пры ўдалым абранні абяцаю праз год правесці канфірмацыю, дзе можна будзе прагаласаваць простай большасцю «за» ці «супраць» маіх адміністратарскіх паўнамоцтваў. Таксама абяцаю магчымасць правядзення пазачарговай канфірмацыі пры наяўнасці 5 галасоў. Прасоўваць сваю «праўду» не збіраюся, у супольнасці валанцёраў шаную кансэнсус і агульную справу. --MocnyDuham (размовы) 18:28, 23 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За
[адказаць]
За mbutsk (размовы) 20:23, 23 жніўня 2025 (+03)- На момант галасавання ўдзельнік не мае патрэбных 100 правак у асноўнай прасторы артыкулаў. Голас не можа быць залічаны. --MocnyDuham (размовы) 16:26, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Актыўны і ініцыятыўны ўдзельнік з вопытам. Удачы! Plaga med (размовы) 11:23, 24 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Кандыдат валодае неабходнымі ўменнямі і досведам, мае імпэт і жаданне, таму падтрымліваю ягонае імкненне працаваць на больш высокім узроўні. --Maksim H. (размовы) 21:57, 24 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю, плёну ў працы! --IshaBarnes (размовы) 03:21, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю (падпісваюся ботам пакуль заблакаваны для бяспекі). --M.L.Bot (размовы) 12:06, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Актыўна спрыяе развіццю супольнасці, мае досвед карыснай дзейнасці ў ВП:ДВ і ВП:ДП. --A potato hater (размовы) 12:16, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю. Чым больш адміністратараў, тым лепш! Антон 740 (размовы) 21:11, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Актыўны ўдзельнік, які гарыць агульнай справай. З пачатых артыкулаў бачна, што мае выразную палітычную пазіцыю, спадзяюся, што пры вырашэнні канфліктаў гэта не будзе перашкаджаць прыняццю узважаных рашэнняў. --Pabojnia (размовы) 00:20, 26 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Палітычная пазіцыя застаецца па-за межамі Вікі. Часам такі выбар артыкулаў тлумачыцца тым, што зараз не вельмі вялікая колькасць людзей наогул могуць адкрыта пісаць на такія тэмы. Я шаную ВП:НПГ. MocnyDuham (размовы) 14:08, 27 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Супраць
Заўвагі і пытанні
Пытанне Якую частку працы адміністратара Вы гатовы ўзяць на сябе адразу пасля атрымання статуса? DobryBrat (размовы) 08:35, 28 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Як і пісаў вышэй:
- выдаленне і хуткае выдаленне старонак
- перайменаванне старонак у назву, якая ўжо існуе
- блакіроўкі відавочных вандалаў
- Ну і буду рэагаваць на запыты супольнасці, канешне. MocnyDuham (размовы) 22:19, 28 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Як і пісаў вышэй:
Пытанне Як Вы ацэньваеце свой унёсак у Вікіпедыю? DobryBrat (размовы) 08:35, 28 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Ацэньваю як сціплы. Заўсёды можна зрабіць больш, але я стараюся па-трошкі, каб не выгараць. Часам лічу свой унёсак не самым прыкметным, але вельмі карысным: напрыклад, калі растаўляю катэгорыі ў пустых артыкулах. Лічу плюсам свайго унёска тое, што я магу пісаць на тыя тэмы, якія частка нашай супольнасці закрываць не можа. Канешне, там яшчэ пісаць і пісаць, але я стараюся насколькі гэта магчыма, з улікам маіх іншых сфераў жыцця. MocnyDuham (размовы) 22:24, 28 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Пытанне Ці ведаеце Вы мовы CSS і JS і ці патрэбны Вам магчымасці адміністратара інтэрфейса? DobryBrat (размовы) 17:51, 4 верасня 2025 (+03)[адказаць]
- Як і пісаў вышэй: CSS і JS ведаю, але больш усёж займаюся «бэкам». Сцяг адміністратара інтэрфейса быў бы карысным, каб абнаўляць састарэлыя json’ы (накшталт такіх) ці рэагаваць на запыты іншых удзельнікаў. Ініцыятыўна рэдагаваць прастору MediaWiki хутчэй за ўсё не буду. MocnyDuham (размовы) 17:56, 4 верасня 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Кворум (не меней за 5 галасоў) ёсць. Пададзена 7 галасоў: «за» — 7 (100 %) галасоў, «супраць» — 0 (0 %) галасоў. Пры неабходных для абрання 2/3, кандыдатура ўхвалена. MocnyDuham, віншую! DobryBrat (размовы) 21:42, 7 верасня 2025 (+03)[адказаць]
- Шчыра дзякую! MocnyDuham (размовы) 23:49, 7 верасня 2025 (+03)[адказаць]
- Правы адміністратара і адміністратара інтэрфейса нададзеныя. Зычу плённай працы! DobryBrat (размовы) 09:44, 8 верасня 2025 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Матывацыю акрэсліў пераважна на форуме. Асабіста я зацікаўлены час ад часу рабіць тэхнічныя праўкі ў інтэрфэйсе, рэагаваць на тэхнічныя запыты. Таксама зацікаўлены ў развіцці супольнасці агулам. JS, CSS, Lua і інш. разумею дастаткова. Са слабых бакоў, магу быць часам няўважлівым, асабліва калі працую над нечым у 20+ укладках, таму я вельмі ўдзячны, калі да мяне прыбягаюць і адразу ўказваюць на новыя праблемы. З усім астатнім, здаецца, не маю праблем. Абяцаю не злоўжываць паўнамоцтвамі, намагацца працаваць дбайна і пільна, нічога не ламаць, а калі такое, раптам, і адбудзецца, аператыўна выпраўляць сітуацыю. Plaga med (размовы) 00:49, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За
За Падтрымліваю. Поспеху ў працы.--Rymchonak (размовы) 08:30, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Пазнаёміўся каротка з працай і дасягненнямі кандыдата, таму падтрымліваю і зычу поспеху. --Maksim H. (размовы) 15:27, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За, дадатковыя магчымасці для кампетэнтых і адказных удзельнікаў — на карысць праекту. --JerzyKundrat (размовы) 16:05, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю, кандыдат глыбока і сістэматычна працуе на развіццё праекта. --IshaBarnes (размовы) 21:12, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Дасведчаны ўдзельнік з добрай тэхнічнай базай. Мае добры ўзровень камунікацыі і актыўнае жаданне працаваць над развіццём супольнасці і праекту. Такія адміны нам патрэбны :) MocnyDuham (размовы) 00:49, 20 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За падтрымліваю (падпісваюся сваім ботам, які пакінулі без блакіроўкі). --M.L.Bot 21:21, 20 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю. Плённай працы! Антон 740 (размовы) 23:40, 20 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За плёну. --Mr. Zabej (размовы) 13:35, 21 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За. --Hanylka (размовы) 16:58, 23 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Падтрымліваю кандыдата. З павагай, ZlyiLev (размовы) 19:15, 23 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За Відавочныя тэхнічныя навыкі, досвед канструктыўнай камунікацыі, англійская мова (магчымасць прадстаўляць супольнасць па-за межамі бел праекту). --A potato hater (размовы) 12:04, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За. Падтрымліваю. Досвед удзельніка ў тэхнічных пытыннях важны для супольнасці і праекта. Часу пільна прыгледзіцца да ўдзельніка было не шмат, маю надзею, што апраўдае давер. DobryBrat (размовы) 15:31, 25 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
За. Падтрымліваю. Удзельнік дасведчаны ў тэхнічных пытаннях, поспехаў у працы! --Pabojnia (размовы) 00:05, 26 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Супраць
Заўвагі і пытанні
Пытанне Як бы вы дзейнічалі ў канфліктнай сітуацыі паміж удзельнікамі, калі абодва бакі парушаюць правілы, але лічаць, што яны маюць рацыю? MocnyDuham (размовы) 15:06, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Я не вельмі хачу разбірацца ў канфліктах, але калі прыйдзецца, то буду намагацца выводзіць канфлікт у канструктыўны бок, выходзіць з плоскасці асабістага ў больш аб’ектыўнае рэчышча. Не люблю баны і спрэчкі, для мяне гэта самая апошняя і непажаданая мера. Лічу, што трэба заўсёды імкнуцца да прыязнай камунікацыі, ствараць камфортныя ўмовы для ўсіх, не навешваць ярлыкі а-ля «ты дурак, а ты малайчына», зыходзіць з таго, што звычайна ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта хочуць зрабіць нешта добрае, нават калі гэта прыводзіць да канфліктаў. Plaga med (размовы) 15:50, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Пытанне Калі ў вас узнікне прынцыповае непаразуменне з іншым адміністратарам адносна таго, як трэба дзейнічаць у канкрэтнай сітуацыі, якім чынам вы будзеце яго вырашаць? MocnyDuham (размовы) 15:06, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- Галоўнае — кансэнсус. Я не люблю канфліктаў і не хачу ствараць перашкоды ў развіцці праекта, а таксама паважаю іншых адміністратараў і адміністратарак праекта. Калі я не магу пераканаць людзей у нечым, то можа ў мяне сапраўды слабая аргументацыя і мне варта адысці ў бок і перагледзець сваю пазіцыю. Часамі можа спатрэбіцца галасаванне, але мне здаецца, што гэта слабы інструмент, найлепш працаваць над кансэнсусам. Plaga med (размовы) 15:55, 19 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Пытанне Якія з абавязкаў адміністратараў вы ў асноўным плануеце выконваць? DobryBrat (размовы) 10:46, 20 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
- як і пісаў вышэй, цяпер у першую чаргу мяне цікавяць тэхнічныя пытанні, рэдагаванне прасторы MediaWiki, падтрымка інтэрфэйсу і так далей. Не выключаю, што на мяне можа накаціць натхненне, і я пазаймаюся нейкімі вікіпраектамі, арганізацыяй нейкіх падзей, праца з супольнасцю, нават ёсць некаторыя канкрэтныя ідэі, але іх пакуль прытрымаю і не буду даваць абяцанняў. Я даволі непрадказальны чалавек, мне падабаецца пераключаць род дзейнасці, таму не магу сказаць, што я буду займацца нечым адным, і нічога больш. Часамі буду рэагаваць на нейкія запыты да адміністратараў, але не магу абяцаць, што буду заўсёды на сувязі і на ўсё аператыўна рэагаваць — усе мы людзі са сваім жыццём і клопатамі. Агулам можна сказаць, што на дадзены момант мяне найбольш цікавяць тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні. Plaga med (размовы) 14:51, 20 жніўня 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Кворум (не меней за 5 галасоў) ёсць. Пададзена 13 галасоў: «за» — 13 (100 %) галасоў, «супраць» — 0 (0 %) галасоў. Пры неабходных для абрання 2/3, кандыдатура ўхвалена. Plaga med, віншую! DobryBrat (размовы) 17:16, 4 верасня 2025 (+03)[адказаць]
- Правы адміністратара і адміністратара інтэрфейса нададзеныя. Плённай працы! DobryBrat (размовы) 09:52, 5 верасня 2025 (+03)[адказаць]
- Дзякуй! Plaga med (размовы) 14:19, 5 верасня 2025 (+03)[адказаць]