Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных артыкулаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!
Калі артыкул даволі харошы, але ўсё ж не адпавядае патрабаванням да выдатных артыкулаў, яго можна вылучыць на атрыманне статусу добрага.
Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.
Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:
- Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
- Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
- Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб'ёму (кнігі, артыкулы з аб'ёмам, большым за 15-20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
- Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
- Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
- Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).
Пажадана (але не абавязкова):
- Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
- Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
- Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).
Можа адсутнічаць:
- Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
- Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.
Змест
Абранне[правіць зыходнік]
- Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
- Калі вы галасуеце
Супраць ці
Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну. - Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
- Колькасць галасоў
За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў). - Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
За — шаблон {{За}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце "
Устрымліваюся" ці "
Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.
Кандыдаты[правіць зыходнік]
Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
Дамініканцы ў Беларусі[правіць зыходнік]
Прапаную. Менавіта дамініканцы стаялі ля вытокаў нашай дзяржаўнасці. Што і заахвоціла да напісання гэтага артыкула і пераклада яго на рускую мову.--Ohlumon (размовы) 17:27, 11 снежня 2017 (MSK)
За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:03, 3 лютага 2018 (MSK)
Заўвагі[правіць зыходнік]
Дзірка на месце выявы герба. --Artificial123 (размовы) 17:38, 11 снежня 2017 (MSK)
Артыкул добры, на першы погляд. Можа яго ў "Добрыя артыкулы" намінаваць, спадар Ohlumon? --JerzyKundrat (размовы) 00:27, 3 студзеня 2018 (MSK)
- якія ўгрунтаваліся?
- Есць спасылкі на польскую і рускую вікі, варта аформіць шаблонам {{нп3}}.
- а асабліва «зацятыя» — ў Сібір. Трэба у Сібір.
- Жан-Бацыст Амудрю, Антонія Малецкого, тэрцыарыеў
- Чырвоная спасылка на Ляскова та іншыя. --Artificial123 (размовы) 10:00, 3 студзеня 2018 (MSK)
- Пра чырваню. Мне сумленне не дазваляе пісаць артыкулы з адной прэамбулы. А пісаць пра Ляскова або Віленскую навучальную акругу? - гэта павінны быць вялікія артыкулы з масай інфармацыі. Ну, калі акруга тут, магчыма, і патрэбна, то Ляскоў праходзіць ўскосна, і так ці ён неабходны ў беларускім праекце, калі ў рускім велізарны артыкул пра яго - гэта ж самы рускі пісьменнік. Ну, так і іншыя. Віленскую навучальную акругу я пачынаў некалі ў рувікі, у тарашкевіцы ўзялі з яе 10 слоў, далей паляніліся. А з {{нп3}} артыкул звычайна выглядае брыдка, не люблю гэты шаблон. На статусе я не настойваю, хацелася атрымаць заўвагі.--Ohlumon (размовы) 11:29, 3 студзеня 2018 (MSK)
- Ну {{нп4}}, {{нп5}} ёсць. Спасылкі на іншамоўныя артыкулы не вітаюцца. І калі статус не важны, тады Вам сюды. --Artificial123 (размовы) 11:47, 3 студзеня 2018 (MSK)
- Пра чырваню. Мне сумленне не дазваляе пісаць артыкулы з адной прэамбулы. А пісаць пра Ляскова або Віленскую навучальную акругу? - гэта павінны быць вялікія артыкулы з масай інфармацыі. Ну, калі акруга тут, магчыма, і патрэбна, то Ляскоў праходзіць ўскосна, і так ці ён неабходны ў беларускім праекце, калі ў рускім велізарны артыкул пра яго - гэта ж самы рускі пісьменнік. Ну, так і іншыя. Віленскую навучальную акругу я пачынаў некалі ў рувікі, у тарашкевіцы ўзялі з яе 10 слоў, далей паляніліся. А з {{нп3}} артыкул звычайна выглядае брыдка, не люблю гэты шаблон. На статусе я не настойваю, хацелася атрымаць заўвагі.--Ohlumon (размовы) 11:29, 3 студзеня 2018 (MSK)
- Прэамбула зараз малая.--Dzimitrio (размовы) 15:51, 14 студзеня 2018 (MSK)
- І толькі? Ну, я хоць 5 Мг напішу. 1. А ёсць правілы, якія вызначаюць аб'ём прэамбулы? Прывядзіце. 2. Навошта распісваць ў прэамбуле тое, што будзе больш дэталёва выкладзена ў тэксту артыкула? Тым болей, што маем шмат дэталёвых падзей. У прэамбуле даецца агульная характарыстыка тэмы. Вы ж вопытны ўдзельнік, павінны ведаць.--Ohlumon (размовы) 16:12, 14 студзеня 2018 (MSK)
- Пункт 7 патрабаванняў. Можна і без пафасу. --Artificial123 (размовы) 16:35, 14 студзеня 2018 (MSK)
- І толькі? Ну, я хоць 5 Мг напішу. 1. А ёсць правілы, якія вызначаюць аб'ём прэамбулы? Прывядзіце. 2. Навошта распісваць ў прэамбуле тое, што будзе больш дэталёва выкладзена ў тэксту артыкула? Тым болей, што маем шмат дэталёвых падзей. У прэамбуле даецца агульная характарыстыка тэмы. Вы ж вопытны ўдзельнік, павінны ведаць.--Ohlumon (размовы) 16:12, 14 студзеня 2018 (MSK)
- Яшчэ заўвагі:
- У трактаце, які напісаў, верагодна, Гайдэнрык паміж 1253 і 1262 гг., гаворыцца пра каталіцкія пропаведзі ў «Белай Русцыі», менавіта Белай Русцыі? Па спасылцы на інтэрнэт-рэсурс напісана "Белай Русі", да таго ж у дужках ёсць тлумачэнне, што магчыма маецца на ўвазе нейкая паўночная Русь.
- Трэба неяк перапрацаваць сказ: Каля яго ў манастыры працавала школа дамініканцаў, дзе вучыўся будучы паэт Адам Міцкевіч. Д. Наркевіч, Юрый Белазор і Ю. Варлоўскі з'яўляліся фундатарамі манастыра ў Коўне (1631 і 1641 гг.). Па-першае, незразумела хто навучэнец, а хто фундатар, па-другое, у адным сказе неяк неаднастайна выкарыстаны імёны, дзе цалкам, а дзе толькі ініцыял, добра напісаць усім імёны цалкам.
- Нічога не сказана пра дамініканцаў у ІІ Рэчы Паспалітай.--Dzimitrio (размовы) 17:26, 14 студзеня 2018 (MSK)
Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы[правіць зыходнік]
Прапаную артыкул на наданне статуса. Віт; размовы 00:20, 6 кастрычніка 2017 (MSK)
За. Віт; размовы 08:59, 10 кастрычніка 2017 (MSK)
За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:01, 3 лютага 2018 (MSK)
Заўвагі[правіць зыходнік]
- Думаю, варта замяніць "Малдавію" на "Малдову".--Artsiom91 (размовы) 19:37, 6 кастрычніка 2017 (MSK)
- Малдаўскае княства (Цара Молдовей)?--Ohlumon (размовы) 18:22, 7 кастрычніка 2017 (MSK)
- Зноска №21 мае біты лінк, а яна важная. Увогуле зносак не так многа, магчыма спачатку арткулу варта прайсці працэдуру абрання ў добрыя. Шкада, артыкул дакладная ніяк болей не апрацаваная копія артыкула з іншага раздзела.--Dzimitrio (размовы) 13:57, 6 лістапада 2017 (MSK)
- Спасылка, якая не працуе разам з сцверджаннем выдалены ўдзельнікам. Віт; размовы 19:45, 30 снежня 2017 (MSK)
Завершаныя абмеркаванні[правіць зыходнік]
- З завершанымі абмеркаваннямі можна азнаёміцца ў Архіве абмеркаванняў
Журнал абрання[правіць зыходнік]
Апошнія абранні: Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Журнал абрання
Да пазбаўлення статусу[правіць зыходнік]
Пытанні аб пазбаўленні статусу выдатных у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.
Тут коратка прадстаўлены кандыдаты: Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Да пазбаўлення статусу/Пералік кандыдатаў