Вікіпедыя:Крытэрыі добрых артыкулаў
Так як гаворка ідзе не пра выдатныя, а пра добрыя артыкулы, то ўсе патрабаванні да іх маюць больш мяккі характар, чым да выдатных артыкулаў.
Перад намініраванні артыкула ў добрыя настойліва рэкамендуецца абмеркаваць гэтае пытанне з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекта або з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.
Агульныя патрабаванні і пажаданні[правіць зыходнік]
- Артыкул павінен адпавядаць усім патрабаванням , што прад’яўляюцца дзеючымі правіламі Вікіпедыі (у тым ліку, яго змесціва павінна быць нейтральным і не павінна ўтрымліваць арыгінальных даследаванняў, недакладных або неправяральных звестак).
- Артыкул павінен быць арыгінальным (напісаным у межах Вікіпедыі і для Вікіпедыі), а не скапіраваным адкуль-небудзь яшчэ (акрамя выпадкаў, калі капіраванне робіцца аўтарам або па яго дазволе; акрамя гэтага, дазваляецца пераклад артыкула або яго часткі з іншамоўных раздзелаў Вікіпедыі з прастаўленнем на старонцы размоў да артыкула адпаведных шаблонаў або ўказання крыніцы ў тлумачэнні праўкі).
- Асноўная тэма павінна быць раскрытая.
- У артыкуле павінна быць ўвядзенне, якое коратка раскрывае тэму артыкула (мінімум 3—4 радкі).
- Артыкул павінен быць скончаным і не ўтрымліваць адкрыта недапісаных раздзелаў.
- У артыкуле павінны быць прастаўлены катэгорыі.
- Калі маюцца адпаведныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах, у артыкуле павінны быць прастаўленыя інтэрвікі.
- Артыкул, які высоўваецца ў добрыя, павінны быць адносна стабільнай, кансенсуснай версіяй, у ім на момант вылучэння і абмеркавання не павінна вясціся войнаў правак, артыкул не павінны быць абаронены падчас вылучэння і абмеркавання.
- Аб'ём артыкула павінен быць не менш за 8 тыс. знакаў, што з шаблонамі, файламі і табліцамі складае каля 30 кБ. Дапускаюцца нязначныя (каля 3 КБ) адхіленні ад мінімуму, калі гэта не ўплывае на раскрыццё тэмы артыкула. У той жа час, артыкул не павінны перавышаць 250 КБ (дапускаецца адхіленне не больш за 25 кБ).
- Артыкул павінен быць вычытаным: у ім не павінна быць масавых арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.
- Артыкул павінен быць вікіфікаваным — у тым ліку з ручной даводкай фарматавання тэксту там, дзе вікіфікатар абмежаваны.
- Абавязкова наяўнасць зносак са спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі.
- Пажадана наяўнасць спісу літаратуры па тэме артыкула (пры адсутнасцi — абгрунтаваць прычыну на старонцы абмеркавання).
- Афармленне бібліяграфіі і спасылак павінна быць уніфікавана (рэкамендуецца выкарыстоўваць адпаведныя шаблоны).
- Пажадана, але не абавязкова, наяўнасць адной або некалькіх ілюстрацый. Усе выявы артыкулы павінны валодаць ясным ліцэнзійным статусам [1]. Выкарыстанне Fair-use малюнкаў павінна адпавядаць ВП:КДВ і быць абгрунтаваным і мінімальна неабходным. Усе файлы ў галерэях павінны валодаць самастойнай энцыклапедычнай каштоўнасцю, і не павінны дубляваць адзін аднаго з пункту гледжання неадмыслоўца.
- У артыкуле не павінна быць часткі «Цікавыя факты», паколькі ў добрым артыкуле такія факты павінны быць інтэграваныя ў асноўны тэкст.
- Не рэкамендуецца выкарыстоўваць знешнія спасылкі на рэсурсы, якія відавочна парушаюць аўтарскія правы.
Што можа быць недапрацаваным у артыкуле?[правіць зыходнік]
- Часткі шырокай тэмы могуць быць не раскрытыя ці не цалкам раскрытыя, пры ўмове раскрыцця асноўнай тэмы.
- Выявы могуць адсутнічаць або прысутнічаць у недастатковай колькасці.
- Стыль можа быць не да канца адшліфаваным, але не павінен утрымліваць відавочных памылак.
Абавязковыя прыватныя патрабаванні[правіць зыходнік]
Афармленне[правіць зыходнік]
- У назве артыкула ў прэамбуле, якая падаецца тлустым шрыфтам, мусіць ставіцца націск ва ўсіх словах, акрамя слоў, якія складаюцца з аднаго складу. У выпадку транслітарацыі назвы з мовы, якая не мае націску ўвогуле (напрыклад, карэйская), дазваляецца не ставіць націск.
- У артыкулах пра асоб, якія не з’яўляюцца па нацыянальнай прыналежнасці беларусамі, абавязковае афармленне арыгінальнага імя наступным шаблонам: {{lang-xx|Арыгінальнае імя на арыгінальнай мове}}, дзе «xx» — код мовы. Афармленне дадзеным шаблонам мусіць быць таксама і ў шаблоне-картцы.
- Артыкул мусіць мець у прэамбуле шаблон-картку, калі яе магчыма дадаць у прынцыпе.
- У подпісах да выяў мусіць ставіцца кропка на канцы.
- Лічбавае напісанне гадоў дазваляецца пакідаць без вытворных ад слова «год» ці скарачэнняў «г.» або «гг.» толькі ў тым выпадку, калі дата падаецца ў дужках: можна, напрыклад, пісаць «перанёс аперацыю (1987)», але забараняецца пісаць «перанёс аперацыю 24 лютага 1987», бо слушным варыянтам будзе напісаць «перанёс аперацыю 24 лютага 1987 года».
- Забараняецца падаваць назвы без двукоссяў, вылучаючы іх, як у іншамоўных раздзелах Вікіпедыі, толькі курсівам. У беларускай мове гэта памылка. Нельга пісаць так: «Мы праслухалі оперу Аіда, якая нам дужа спадабалася». Можна пісаць толькі так: «Мы праслухалі оперу «Аіда», якая нам дужа спадабалася». Геаграфічныя назвы і асабовыя імёны двукоссямі не вылучаюцца.
Вікіфікацыя і спасылкі[правіць зыходнік]
- У прэамбуле павінна быць як мага большая колькасць спасылак на іншыя артыкулы, нават калі яны не датычацца напрамую тэмы. Напрыклад, у артыкуле, дзе ў прэамбуле сустракаецца «Ісус Хрыстос — іўдзейскі рэлігійны і філасофскі дзеяч», робяцца спасылкі і на артыкул «Іўдзея», і на «Рэлігія», і на «Філасофія».
- Па-за межамі прэамбулы прастаўленне спасылак адбываецца ў адпаведнасці з жаданнем аўтара, але мусяць быць спасылкі на ўсе блізкія па тэме артыкулы.
Рэкамендаваныя прыватныя пажаданні[правіць зыходнік]
Афармленне[правіць зыходнік]
- Увесь тэкст, які бярэцца ў двукоссі, рэкамендуецца вылучаць і курсівам.
- Рэкамендуецца пазбягаць скарачэння ініцыялаў: напрыклад, лепей пісаць «Васіль Уладзіміравіч Быкаў», чым «В. У. Быкаў».
- Рэкамендуецца пазбягаць скарачэнняў вытворных ад слова «год»: напрыклад, лепей пісаць «1941 год», чым «1941 г.»
Вікіфікацыя і спасылкі[правіць зыходнік]
- Рэкамендуецца рабіць спасылку на артыкул пра любы год, калі ён (год) сустракаецца ў тэксце ўпершыню.
Абранне[правіць зыходнік]
- Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
- Калі вы галасуеце
Супраць ці
Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
- Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
- Колькасць галасоў
За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
- Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.
Зноскі
- ↑ У многіх краінах СНД няма свабоды панарамы, г. зн. фатаграфіі сучасных будынкаў і скульптур не знаходзяцца ў агульным доступе. Калі падобныя фота загружаныя на Вікісховішча, а не ў наш раздзел, рана ці позна яны будуць выдаленыя, пакінуўшы дзіркі ў ДА, што можа прывесці да зняцця статусу. Артыкулам, якія змяшчаюць падобныя здымкі на Вікісховішчы, статус прысвойвацца не павінен.