Вікіпедыя:Мета-вікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мета-вікі
Лагатып Meta-Wiki
URL meta.wikimedia.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Дапаможны сайт для праектаў фонду «Вікімедыя»
Рэгістрацыя неабавязковая
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Уэйлс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мета-ві́кі (англ.: Meta-Wiki) — дапаможны вікі-сайт для праектаў фонду «Wikimedia».

Першапачаткова створаны ў лістападзе 2001 года як англ.: Meta-Wikipedia, у цяперашні час сайт выконвае некалькі розных роляў:

  1. Абмеркаванне ўсіх праектаў Вікімедыя, у прыватнасці абмеркаваньне правіл.
  2. Форум для асабістых эсэ, якія не абавязкова падпарадкоўваюцца НПГ.
  3. Месца для арганізацыі і падрыхтоўкі напаўнення, для абмеркавання міжмоўных праблем.
  4. Месца для каардынацыі распрацоўкі.
  5. Кіраўніцтва па выкарыстанні MediaWiki (хоць такія кіраўніцтвы збяраюцца перанесці на сайт MediaWiki.org, таксама пабудаваны на прынцыпе вікі).

Мета-вікі ў цяперашні час служыць адным з галоўных месцаў для абмеркаванняў вікімедыстаў (уключаючы вікіпедыстаў), у ліку іншых сродкаў зносін можна назваць спісы рассылання, IRC-каналы, старонкі абмеркавання пэўных артыкулаў і карыстальнікаў. Падобна каналам IRC, Мета-вікі — незалежны і аўтаномны праект, са сваімі ўласнымі правіламі, адрознымі ад правіл моўных раздзелаў Вікіпедыі.

Першапачаткова ўсе дыскусіі вяліся на англійскай мове, але, пасля мадэрнізацыі рухавіка MediaWiki, Мета-вікі стала шматмоўным форумам абмеркавання, які выкарыстоўваецца усімі моўнымі супольнасцямі Вікімедыя.