Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання —адно з асноватворных правілаў Вікіпедыі, нароўні з правіламі Вікіпедыя:Правяраемасць і Вікіпедыя:Недапушчальнасць арыгінальных даследаванняў. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца вымогі да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і паводзіцца імі ў комплексе. Базавыя прынцыпы, закладзеныя ў дадзеныя правілы, не могуць быць адменены ніякімі іншымі правіламі і кіраўніцтвамі ці кансенсусам рэдактараў.

Прынцып нейтральнасці выкладу (НПГ) павінен выконвацца ўсімі моўнымі падзеламі — па словах Джымі Вэйлза, гэта «абсалютная і неабмеркаваемая» вымога[1] (англ.).

«Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Выключэнне могуць складаць толькі агульнапрызнаныя навуковыя або трывіяльныя факты («Зямля звяртаецца вакол Сонца» ці «Сонца свеціць» ці «Волга бяжыць у Каспійскае мора»), і то толькі ў абсалютнай, адназначнай форме. Напрыклад, «Сонца — аб'ект немалых памераў» ці «Гітлер лічыцца найвялікім злачынцам» —не нейтральныя сцвярджэнні, таму што:

  1. Не вызначаны крытэры «немаласці» памераў.
  2. Не вызначана значэнне слоў «лічыцца» (кім?), «найвялікі» (па якой меры?) і «злачынец» (чые законы парушыў?). Сцвярджэнне падаецца як праўдзівае, тым часам як некаторыя з ім могуць не пагадзіцца.

Пры існаванні розных меркаванняў і ўяўленняў пра з'яву, артыкулы Вікіпедыі павінны прынамсі згадваць пра іх, а ў ідэале —расказваць. Пры гэтым ніякае з іх нельга, відавочна ці ўскосна, падаваць як праўду.

Нейтральнасць і навуковы стыль[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя імкнецца быць не больш і не меньш, чым энцыклапедыяй, таму ў ёй бясспрэчна патрабаванне ўжывання навуковага функцыянальнага стылю гаворкі ў артыкулах, які, у ідэале, мяркуе ўсе тыя ж патрабаванні да спосабу выкладу, што і палітыка нейтральнасці Вікіпедыі. Аднак нават у выданнях, якія імкнуцца мець статус найбольш навуковых і бесстаронніх, адхіленні ад гэтых патрабаванняў здараюцца. Правіла НПГ існуе для адназначнага вызначэння таго ўзроўню навуковасці і пэўнасці, які Вікіпедыя патрабуе ад усіх сваіх артыкулаў

Нейтральнасць, пэўнасць і спасылкі на крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Патрабаванне спасылак на крыніцы дапаўняе палітыку нейтральнасці, але не замяняе яе. Напрыклад, артыкул, усе сцвярджэнні якога заснаваны на паказаных у ім жа крыніцах, можа не быць нейтральным, падаючы ўсе сцвярджэнні як праўдзівыя, тым часам як на справе яны — толькі выказванні нейкіх вызначаных асоб ці груп.

І наадварот, артыкул можа ўтрымоўваць звесткі непацверджаныя ці нават ілжывыя, але пры гэтым быць нейтральнай — для гэтага досыць толькі апісваць меркаванні ці тэорыі з крыніц, не падаючы іх як праўду і не падтрымваючы іх.

Ненейтральнасць і няпоўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць два роды артыкулаў, не адпаведных палітыцы нейтральнасці: артыкулы, відавочна канфліктуючыя з вымогамі нейтральнасці і артыкулы, якія апісваюць не ўсе меркаванні ці недастаткова падрабязныя.

У першым выпадку артыкул павінен быць пазначана як неаб'ектыўная ({{POV}}). Ненейтральная частка інфармацыі такога артыкула падлягае выпраўленню ці выдаленню. У другім выпадку артыкул варта толькі лічыць незавершаным, якімі б не неаб'ектыўнымі і падрабязнымі ні былі ўжо наяўныя ў ім звесткі.

Першапачатковая фармулёўка НПГ[правіць | правіць зыходнік]

Нейтральны пункт погляду спрабуе падаць ідэі і факты ў форме, з якой згодны як іх прыхільнікі, так і іх супернікі. Вядома, 100 % згода немагчыма; ёсць людзі, якія не прызнаюць пунктаў погляду, якія адрозніваюцца ад іх уласнага. Усё, што мы можам, — гэта шукаць такі тып выкладу, з якім бы маглі пагадзіцца разумныя і глыбакадумныя людзі, пункты погляду якіх па асобных пытаннях могуць разыходзіцца.

[…]

Магчыма, найбольш просты спосаб зрабіць выклад больш энцыклапедычным — гэта пісаць пра тое, якія перакананні людзей, а не пра тое, ці дакладныя гэтыя перакананні. Калі гэта здаецца вам чымсьці накшталт суб'ектывізму, калектывізму ці імперыялізму, спытайце пра гэта мяне, бо я думаю, што ў гэтым выпадку вы проста памыляецеся. Перакананні людзей існуюць аб'ектыўна, і мы можам вельмі лёгка апісаць іх з нейтральнага пункта гледжання.

Джымі Уэйлс, заснавальнік Вікіпедыі.

Чаму Вікіпедыя павінна быць бесстаронняй?[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя — універсальная энцыклапедыя; гэта значыць, што яна складаецца з ведаў чалавецтва пры некаторым узроўні іх абагульнення. Але мы, людзі, бываем нязгоднымі адзін з адным па некаторых пытаннях. Там, дзе існуе некалькі пунктаў погляду, усе яны ўяўляюць сабою розныя гіпотэзы пра тое, што ёсць праўда, і бо адзін пункт погляду выяўна супярэчыць іншаму, яго прыхільнікі схільныя лічыць, што іншыя пункты погляду «лжывыя» і, такім чынам, не з'яўляюцца «ведамі». Там, дзе няма згоды, што ёсць «праўда», там няма і згоды пра тое, што складаюць веды. Вікіпедыя працуе дзякуючы супрацоўніцтву ўдзельнікаў; аднак, хоць і супрацоўнічаючы, як мы можам дазволіць праблему бясконцых «войн правак», у якіх адзін удзельнік у тэксце артыкула спачатку сцвярджае А, пасля чаго наступны ўдзельнік змяняе тэкст так, што зараз той сцвярджае не А?

Рашэнне, якое мы прынялі для забеспячэння паспяховай супольнай працы над Вікіпедыяй, палягае ў тым, што паняцце « веды чалавецтва» складаецца з усе розныя значныя тэорыі па ўсіх розных пытаннях. Такім рашэннем мы зафіксавалі ўяўленне пра «веды чалавецтва» ў гэтым сэнсе. Нешта падобнае выяўна выяўлена ў агульнапрынятым сэнсе слова « веды»; у гэтым сэнсе тое, што « вядома», увесь час змяняецца з цягам часу, і калі мы выкарыстоўваем слова « ведаю» ў гэтым сэнсе, то часта маем на ўвазе «„ ведаю“» (гэта значыць « ведаю» ў двукоссях, « ведаю» суб'ектыўна і ведаю, пры гэтым, пра гэту суб'ектыўнасць). Так, у Сярэднія вякі, мы «ведалі», што дэманы выклікаюць хваробы. Зараз мы «ведаем» іншае.

Мы маглі б сабраць чалавечыя веды (у гэтым сэнсе) старонна: мы б апісалі некалькі тэорый па пытанні В, а потым заявілі б, што праўда пра В ёсць тое-тое і тое вось. Але, ізноў жа, прыміце да ўвагі, што Вікіпедыя з'яўляецца міжнародным, супольным праектам. Практычна кожнае меркаванне па кожным пытанні існуе сярод нашых аўтараў і чытачоў. Для таго, каб пазбегнуць бясконцых «войн правак», мы павінны дамовіцца ўяўляць кожны пункт погляду сумленна, і не сцвярджаць, што нейкая адна з іх праўдзівая. Гэты падыход з'яўляецца тым фактарам, які робіць артыкулы «бесстароннімі» ці «нейтральнымі» ў сэнсе, апісаным тут. Для таго каб пісаць з нейтральнага пункта погляду пра якое-небудзь пытанне, трэба ўяўляць канкуруючыя пункты погляду без адстойвання якога-небудзь з іх; каб зрабіць гэта, трэба апісваць усе пункты погляду такім чынам, каб гэта апісанне было больш- менш прымальна як для іх прыхільнікаў, так і для іх апанентаў.

Асноўная прычына выкарыстання НПГ: Вікіпедыя з'яўляецца энцыклапедыяй, сходам ведаў чалавецтва. Але, бо Вікіпедыя ствараецца супольнасцю яе аўтараў і з'яўляецца міжнародным рэсурсам, мы пэўна не чакаем, што людзі, зрабіўшыя ўнёсак у яе стварэнне, будуць згодны ва ўсіх паглядах ці нават у большасці сваіх паглядаў на тое, што складаюць веды ў строгім сэнсе. Аднак мы можам прыняць, што мы будзем выкарыстоўваць паняцце « ведаў» у шырэйшым сэнсе гэтага слова: « веды чалавецтва» як увесь спектр супярэчных адна адной тэорый. Мы павінны, усё разам і кожны ў асобнасці, спрабаваць пазнаёміць усе канкуруючыя пункты погляду сумленна, не аддаючы перавагі ніякай з іх.

Ёсць і яшчэ адна прычына пільнавацца НПГ. А менавіта, у выпадку, калі чытачу ясна, што мы не чакаем ад іх прыняцця нейкага пэўнага меркавання, гэта пакідае для іх волю рабіць свае ўласныя высновы, заахвочвае іх мець незалежнае меркаванне, падтрымвае іх уласную «інтэлектуальную незалежнасць». Таталітарныя ўрады і дагматычныя інстытуты грамадства дзе б там ні было не змогуць найсці прычыну супрацівіцца Вікіпедыі, калі мы будзем цвёрда трымацца нашай непрадузятай палітыкі: уяўленне мноства канкуруючых тэорый па шырокім спектры. Тым самым мы маем на ўвазе, што мы, стваральнікі Вікіпедыі, давяраем здольнасці чытачоў самім сфарміраваць сваё меркаванне па тым ці іншым пытанні. Артыкулы, якія ўяўляюць мноства пунктаў погляду сумленна, без патрабавання, каб чытач прыняў нейкі адзін з іх, « нясуць волю». Нейтральнасць разбурае дагматызм, і практычна кожны ўдзельнік нашага праекту пагодзіцца, што гэтая нейтральнасць сама па сабе —ужо добры вынік нашай працы.

Прыклады ненейтральных выказванняў і спосабаў іх прывядзення да нейтральнага выгляду[правіць | правіць зыходнік]

Прыклад 1. Эмацыйная адзнака[правіць | правіць зыходнік]

Не нейтральна:

Паэт Вершаплётаў, уладальнік безумоўнага таленту, з'яўляецца самым геніяльным паэтам нашай эпохі, якім захапляецца ўсё прагрэсіўнае чалавецтва.

Нейтральна:

Паэт Вершаплётаў быў высока ацэнены крытыкай (спасылка, спасылка), атрымаў прэмію часопіса «Агеньчык» за лепшы лірычны верш. Літаратурны крытык Грамілаў напісаў у часопісе «Новая Літаратура» (спасылка): «Вершы Вершаплётава геніяльныя».

Прыклад 2. Эмацыйная крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Не нейтральна:

Паэт Вершаплётаў — бясталентны шарлатан, які надакучае сваёй маркотнай пэцканінай рэдакцыям.

Нейтральна:

Супраць паэта Вершаплётава неаднаразова выказваліся крытыкі і чытачы (спасылка, спасылка, спасылка). Літаратурны крытык Грамілаў у часопісе «Новая Літаратура» (спасылка) адзначыў сумнасць і змрочнасць яго вершаў.

Прыклад 3. Рэклама навуковага напрамку[правіць | правіць зыходнік]

Не нейтральна:

Хрэнаграфія — новы навуковы кірунак, пераканаўча даказваючы інфармацыйна-біялагічную вартасць рэгулявання хрэну ў астральнай праекцыі. Заснавальнік хрэнаграфіі, акадэмік і лаўрэат прэміі Сусветнай Акадэміі Хрэнаграфічных Навук Хрэновы, сказаў, што хрэнаграфія патрэбна ў кожнай хаце, у кожнай школе і ўстанове.

Нейтральна:

Прыхільнікі хренаграфіі асабліва вылучаюць «інфармацыйна-біялагічную вартасць рэгулявання хрэну ў астральнай праекцыі» (спасылка). Заснавальнік хрэнаграфіі Хрэновы, які стварыў таксама Сусветную Акадэмію Хрэнаграфічных Навук, распрацаваў праграму шырокага ўкаранення хрэнаграфіі ў школы, установы і сем'і.

Прыклад 4. Крытыка псеўданавуковага напрамку[правіць | правіць зыходнік]

Не нейтральна:

Хрэнаграфія — суцэльнае шарлатанства, прынцыпы і высновы хрэнаграфіі абсалютна бяздоказныя. Заснавальнік хрэнаграфіі Хрэновы стварыў сваю Акадэмію, якая не мае ніякага дачынення да навукі.

Нейтральна:

У акадэмічным асяроддзі маецца нямала выказванняў з крытыкай хрэнаграфіі (спасылка, спасылка) і сумневаў у абгрунтаванасці тэорыі і правільнасці высноў (спасылка, спасылка). Сусветная Акадэмія Хрэнаграфічных Навук, створаная заснавальнікам хрэнаграфіі Хрэновым, не прызнана акадэмічнымі ўстановамі. Прафесар Грамілаў звінаваціў прыхільнікаў хрэнаграфіі ў шарлатанстве (спасылка).

Прыклад 5. Палітычная спрэчка з узаемнымі адкатамі і яе вырашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Не нейтральна:

Кабумба, Мбекі — міністр прапаганды і адукацыі, выбітны дзеяч войска і культуры, лаўрэат Прэміі Мапуту, непрымірымы барацьбіт супраць карупцыі, злачыннасці, дэзінфармацыі і паклёпу. Карыстаецца бязмежным даверам народа.

Выкананы адкат і заменена таксама не нейтральным:

Кабумба, Мбекі — злачынец, фашысцкі кат, які запляміў сябе шматлікімі злачынствамі, вінаваты ў шарлатанстве, праследванні сумленных грамадзян, пагрозах і махінацыях. Атрымаў пасаду дзякуючы спрыянню карумпаванай мафіі. Адмовіў прадстаўніку расійскай фірмы «Афршкурімпарт» Апанасу Кракадзілаву ў закупе слановых біўняў па справядлівых коштах. Удзельнік Кракадзілаў.

Нейтральная версія:

Кабумба, Мбекі — міністр прапаганды і адукацыі, лаўрэат Прэміі Мапуту. Прыхільнікі Кабумбы лічаць яго выбітным дзеячам войска і культуры, барацьбітам з карупцыяй і злачыннасцю (спасылка, спасылка, спасылка).

Крытыка

Супернікі Кабумбы вінавацяць яго ў шэрагу злачынстваў (спасылка, спасылка, спасылка). Папулярная газета «Сярэднеафрыкан Ньюз» назвала Кабумбу фашысцкім катам па прычыне інцыдэнту з Мумубембай (спасылка, спасылка). Вядомы таксама інцыдэнт, калі фірма «Афршкурімпарт» атрымала вялікія страты праз канфлікт з Кабумбай (спасылка).

У дадзеным прыкладзе процілеглыя меркаванні сабраны ў розных частках артыкула. Спачатку варта аб'ектыўная інфармацыя. Потым —меркаванні прыхільнікаў. Потым — крытыка супернікаў. Пры гэтым (асабліва ў падзеле крытыкі) паказваюцца крыніцы меркаванняў. Не рэкамендуецца ў якасці крыніц прыводзіць арыгінальныя даследаванні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]