Вікіпедыя:Не даводзьце да абсурду
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Не ілюструйце абсурднасць правіл абсурднымі ж праўкамі, якія прытрымліваюцца гэтых правіл
[правіць зыходнік]Лепшым сродкам вырашэння канфліктаў у Вікіпедыі лічыцца дыялог і дыскусія на старонках размоў і пошук кансэнсусу (яны менавіта для гэтага і ствараліся!) Але часам, калі прынятае шляхам абмеркавання рашэнне здаецца вам няслушным, у вас можа паўстаць жаданне прадэманстраваць ўсю яго абсурднасць на наглядным прыкладзе, ужыўшы яго да іншых артыкулаў.
Не варта гэтага рабіць!
Наступствы доказаў «на наглядных прыкладах» застануцца ў Вікіпедыі і пасля таго, як сціхне спрэчка, і шматлікім удзельнікам прыйдзецца ліквідаваць гэтыя наступствы. Замест аднаго «няправільнага» артыкула з’явіцца мноства «няправільных» — і гэта дрэнна.
Выказваючы свой пункт гледжання, даказвайце яго, прыводзьце прыклады ў рамках абмеркавання, але не выкарыстоўвайце існуючыя артыкулы ў якасці «паддоследных», не стварайце новыя артыкулы толькі дзеля ілюстрацыі абсурднасці іх існавання.
Праўкі артыкулаў, якія ажыццяўляюцца толькі дзеля ілюстрацыі абсурднасці якога-небудзь правіла, прынятага супольнасцю рашэння або чыёй-небудзь пункту гледжання, лічацца ў Вікіпедыі непрымальным сродкам пераканання. Многія ўдзельнікі лічаць такі прыём праявай нядобразычлівасці, не прыдатным для працы над энцыклапедыяй, паколькі незацікаўленыя ўдзельнікі праекту і проста чытачы, якія звяртаюцца да Вікіпедыі ў пошуках якой-небудзь інфармацыі, нехаця трапляюць пад крыжаваны агонь правак, якія робяцца не з добрымі намерамі і закліканы справакаваць абурэнне і пратэст. Агульнае правіла складаецца ў тым, што лепш выказацца прама, не звяртаючыся да іроніі і розных хітрыкаў. Прамыя і ясныя выказванні — найлепшы спосаб выклікаць павагу да свайго пункту гледжання і дасягнуць згоды ўдзельнікаў.
Праўкі, якія робяцца дзеля дэманстрацыі абсурднасці якіх-небудзь дзеянняў, самі з’яўляюцца абсурднымі, псуюць артыкулы і з’яўляюцца адным з відаў вандалізму. У выпадку, калі адсутнасць добрых намераў цалкам відавочная, удзельнік, які робіць такія праўкі, можа быць заблакаваны адміністратарам.
Пры напісанні артыкула пра з’яву, якая ўяўляе сабой правакацыю, не дадавайце ў артыкул у якасці прыкладу тэкст ці малюнак, якія самі таксама з’яўляюцца правакацыйнымі. Гэта можа падштурхнуць іншых удзельнікаў, якія не вельмі добра разабраліся ў тэме артыкула, да правакацыйных правак ў іншых артыкулах.
Не выпрабоўвайце на трываласць
[правіць зыходнік]Не варта спрабаваць правяраць правілы Вікіпедыі на трываласць — такія эксперыменты парушаюць функцыянаванне Вікіпедыі і супярэчаць яе мэтам. Напрыклад, хто-небудзь можа настойліва адкатваць праўку ў дакладнасці тры разы на дзень, заяўляючы, што правілы (у прыватнасці, правіла трох адкатаў) не былі парушаныя. Правіла трох адкатаў не павінна тлумачыцца як дазвол рабіць нематываваныя адкаты лікам менш трох (такія дзеянні расцэньваюцца як парушэнне ВП:ВАЙНА, і могуць таксама разглядацца як падрыў функцыянавання Вікіпедыі). Калі яны здзяйсняюцца пастаянна на працягу доўгага часу, то цалкам магчыма, што да ўдзельніка, які ажыццяўляе іх, будуць ужытыя санкцыі.