Вікіпедыя:Палітыкі і звычаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

У Вікіпедыі ўтварыўся пэўны збор палітык і звычаяў, якія дапамагалі нам на працягу гадоў працаваць дзеля дасягнення нашай агульнай мэты:

" Наша ў Вікіпедыі мэтастварэнне адкрытай энцыклапедыі. Таму звычайнай практыкай Вікіпедыі з'яўляецца абмеркаванне самой палітыкі Вікіпедыі на старонках размоваў, на старонках назвагляду Wikipedia:, у спісах ліставання, у Мета Вікімедыі, і ў IRC гомане. Да ўдзелу запрашаецца кожны. Лары Сэнгер "

Хоць мы і спрабуем паважаць кансэнсус, Вікіпедыя гэта не дэмакратыя, і кіраванне ёю бывае непаслядоўным. Таму існуе нязгода між тымі, хто верыць, што правілы мусяць быць выразна аформленымі і тымі, хто верыць, што пісаныя правілы не з'яўляюцца адэкватнымі дзеля апісання кожнай магчымай варыяцыі сумлеўных ці разбуральных паводзін. У кожным разе, карыстальнік, які дзейнічае супраць духу нашых пісаных палітык можа быць пакараны, нават калі тэхнічна аніводнае правіла не было парушана.

Аднак, тыя хто працуе з добрай воляй, паводзяць сябе культурна, імкнуцца да кансенсусу, і працуюць на агульную мэту стварэння выдатнай энцыклапедыі, могуць чакаць дабразычлівага стаўлення. У Вікіпедыі вельмі высока цэняцца ўнёскі, якія дапамагаюць усім людзям.

Ключавыя палітыкі[правіць зыходнік]

Каб пачаць удзельнічаць, няма патрэбы ведаць на памяць кожную з палітык Вікіпедыі. Аднак, ніжэй пералічаныя палітыкі — асабліва важныя для праекту, і чым хутчэй вы зразумееце іх, тым лепей:

  1. Вікіпедыя гэта энцыклапедыя. Мэты Вікіпедыі не ідуць далей за гэта, і матэрыял, які не ўкладаецца ў гэту канцэпцыю, мусіць пераносіцца ў іншыя праекты Wikimedia або цалкам выдаляцца. (Гл. Вікіпедыя:Чым не з'яўляецца Вікіпедыя)
  2. Шануйце іншых удзельнікаў. Удзельнікі Вікіпедыі прыходзяць з розных краін і культур, маюць розныя погляды. Стаўленне да іншых з павагай гэта ключ да эфектыўнага супрацоўніцтва ў будове энцыклапедыі. (Гл. Культурнасць, Этыкет, Вырашэнне канфліктаў.)
  3. Не парушайце аўтарскіх правоў. Вікіпедыя гэта адкрытая энцыклапедыя, якая ліцэнзуецца на ўмовах Ліцэнзіі адкрытай дакументацыі GNU. Падаванне працы, якая парушае аўтарскія правы пагражае нашай мэце будовы сапраўды адкрытай энцыклапедыі, якую кожнаму можна свабодна распаўсюджваць, і можа весці да юрыдычных праблем. (Гл. Аўтарскія правы ў Вікіпедыі) (Гэта таксама ўваходзіць у Кампетэнцыю Фонду, якая распаўсюджваецца на ўсе праекты Фонду Вікімедыі.)
  4. Пазбягайце староннасці. Артыкулы трэба пісаць з нейтральнага пункту гледжання, выкладаючы ўсе погляды на тэму, на аснове фактаў і аб'ектыўна, у парадку, якія прыймальны для агульнага кансенсусу. (Гэта таксама ўваходзіць Кампетэнцыю Фонду, якая распаўсюджваецца на ўсе праекты Фонду Вікімедыі.)

Іншыя кароткія падсумаванні ключавых палітык[правіць зыходнік]

Адна з гэтых кароткіх версій, напэўна, пазнаёміць вас з ключавымі палітыкамі Вікіпедыі.

Рэкамендаваны парадак чытання:

  1. Пяць слупоў Вікіпедыі (en:Wikipedia:Five pillars): хуткі курс 5 ключавых правілаў, якіх трэба трымацца, пачынаючы рэдагаванне. Не хвалюйцеся, гэта проста.
  2. Спрошчаны збор правіл (en:Wikipedia:Simplified Ruleset): 16 простых правіл, якія дапамогуць пазбягаць праблем.
  3. Збор палітык (en:Wikipedia:List of policies): Вычарпальны спіс 42 афіцыйных палітык з вельмі кароткімі падсумаваннямі.

Кожная палітыка і звычай уваходзіць у адну з наступных катэгорый:

  • en:Category:Wikipedia official policy: палітыкі, якія прынятыя паўсюль, і следаванне якім чакаецца ад кожнага.
  • en:Category:Wikipedia guidelines: больш гнуткія простыя правілы (звычаі), прыймальнасць якіх у большасці выпадкаў вынікае з супольнага кансенсусу.

Пытанні працэдуры[правіць зыходнік]

Як пачынаюцца палітыкі?[правіць зыходнік]

Змяненні ў палітыках могуць быць ініцыяваны трыма спосабамі:

  • Кадыфікацыя існуючага пагаднення і агульнай практыкі. Такія прапановы дакументуюць актуальныя спосабы працы Вікіпедыі. Зразумела, адзін карыстальнік не можа дыктаваць таго, чым з'яўляецца агульная практыка, але запіс звычайных вынікаў шырока ўжыванага працэсу — цалкам добры спосаб стварэння палітыкі.
  • Ухваленне прапанаванай палітыкі кансенсусам супольнасці. (Гл. Wikipedia:How to create policy). Так звычайна прымаюцца прапановы, якія мяняюць спосаб працы Вікіпедыі.
  • Дэкрэты Джымі Вэйлза, Праўлення, або Распрацоўнікаў, асабліва у частцы аўтарскіх правоў, прававых пытанняў, або занятасці сэрвераў.

Прапанаваныя зараз і адкінутыя раней палітыкі можна знайсці ў наступных катэгорыях:

Адрозненні між палітыкамі, звычаямі, разважаннямі і пад.[правіць зыходнік]

  • звычай: (1) выразна акрэслівае магчымасці працы (2) упаўнаважваецца кансенсусам. Звычаі не «высякаюцца на камяні», і мусяць трактавацца на аснове здаровага сэнсу і магчымасці выняткаў. Змяненні і дапаўненні звычаю мусяць абмяркоўвацца на адпаведнай старонцы размовы, а не на новай старонцы — хоць, наогул, і можа быць прыймальным паправіць тэкст звычаю, каб яго палепшыць. Людзі часам спакушаюцца правядзеннем галасавання па звычаі, але гэта кепская ідэя, таму што палярызуе праблему (падрабязнасці гл. у en:WP:VIE). Замест гэтага, звычай акрэсліваецца праз развязанне такіх патэнцыйных праблем, якія ўзгадваюцца ў пярэчаннях.
  • Палітыка: наогул аналагічная звычаю, але больш афіцыйная і радзей падлягае выняткам. Як і са звычаямі, змяненні і дапаўненні наогул абмяркоўваюцца на іх старонках размовы, але часам выдзяляюцца ў асобнае абмеркаванне, калі пытанне вялікае аб'ёмам. Наогул, не належыць правіць тэксту палітыкі, не пашукаўшы спачатку кансенсусу.
  • Працэс: цэнтральны і арганізаваны спосаб нешта рабіць, звычайна паводле пэўных палітык ці звычаяў (напр., «палітыка сцірання» кажа нам, як працуе «працэс сцірання»)
  • прапанова: усякія прапанаваныя звычай ці палітыка, якія яшчэ не ўпаўнаважаны кансенсусам, або ўсякі працэс, які не выкарыстоўваецца, пакуль не скончылася абмеркаванне. Змяненні і дапаўненні да прапановы належыць абмяркоўваць на яе старонцы размовы (а не на новай старонцы), але наогул, прыймальным бывае і праўка тэксту прапановы, каб яе палепшыць. Належыць рэкламаваць прапановы, каб атрымаць зваротную сувязь і каб дасягаць болш прадстаўнчага кансенсусу. Статус прапановы не вызначаецца лічэннем галасоў, але цяганне саломінак? гэта інструмент, які можа дапамагчы ацаніць думкі і накіраваць звязаную дыскусію. Галасаванне не замена абмеркавання, і лічэбны вынік галасавання не роўны кансенсусу.
    • Гістарычная старонка: прапанова, кансенсус па якой няясны, а абмеркаванне згасла з нейкай прычыны. Гістарычныя старонкі ўулучаюць таксама працэсы, якімі больш не карыстаюцца, або неактуальны журнал нейкага працэсу. Гістарычныя старонкі ажыўляюцца іх рэкламаваннем.
    • Адкінутая старонка: усякая прапанова, для якой няма кансенсусу, без уліку наяўнасці актыўнай дыскусіі. У гэтым выпадку кансенсус не мусіць мець супраць сябе поўнага супраціву; калі кансенсус выглядае нейтральным і няпэўным у сэнсе папляпшэння, прапанова таксама адкідаецца. Гэтага не мяняюць ані дробныя змяненні, ані паўторныя аргументы. Звычайна больш разумна перапісаць адкінутую прапанову ад пачатку.
  • Зварот па магчымасць: усё, што патрабуе змяненняў у ПЗ Вікіпедыі. Мусяць падавацца на Bugzilla. Не варта закладаць, не спытаўшы спачатку, што распрацоўнікі нешта зробяць самі. Таму, калі вы прапануеце нешта, дзеля чаго патрабуецца дадатковая магчымасць ПЗ, спачатку абмяркуйце гэта з распрацоўнікамі, а тады пытайцеся думкі супольнасці па пытанні, якое можа выявіцца і пустым.
  • Якім чынам або старонка даведкі: усякая інструкцыйная старонка, якая тлумачыць людзям, як рабіць рэчы. Зразумела, такія старонкі будуць правіцца людзьмі, якія маюць прапановы, як рабіць рэчы іначай.
  • Разважанні: усякая старонка, якая не акрэслівае магчымасцяў працы, і не тлумачыць рэчаў, без значэння, ці яна ўхвалена кансенсусам, ці не. Разважанні звычайна з'яўляюцца суб'ектыўнымі. Іх не трэба прапаноўваць або рэкламаваць, іх можна проста пісаць, пакуль разумеецца той факт, што аўтар не кажа ад імя ўсёй супольнасці. Калі вы не хочаце, каб іншыя людзі правілі вашы разважанні, змясціце іх ва ўласны карыстальніцкі назвагляд.

Якім чынам ажыццяўляюцца палітыкі?[правіць зыходнік]

Вы і ёсць рэдактар Вікіпедыі. Тут няма галоўнага рэдактара або механізму ўхвалення артыкулаў зверху-уніз, таму актыўныя ўдзельнікі вычытваюць і выпраўляюць афармленне або іншыя праблемы змесціва, якія бачаць. Такім чынам, удзельнікі з'яўляюцца як пісьменнікамі, так і рэдактарамі.

Асобныя карыстальнікі такім чынам ажыццяўляюць бальшыню палітык і звычаяў праз само рэдагаванне старонак, і праз абмеркаванне пытанняў між сабой. Некаторыя палітыкі, напр., тыя, якія трактуюць праблему вандалізму, ажыццяўляюцца адміністратарамі праз блакаванне карыстальнікаў. У скрайніх выпадках, Камітэт па арбітрацыі мае ўладу развязваць асабліва разбуральныя сітуацыі, у рамках агульнай працэдуры вырашэнне канфліктаў.

Некаторыя магчымасці ПЗ, якія патэнцыйна могуць быць злоўжытыя, напр., сціранне старонак і замыканне старонак ад рэдагавання, дазваляюцца толькі адміністратарам, якімі могуць быць спрактыкаваныя і вартыя даверу сябры супольнасці. Падрабязнасці гл. у Wikipedia:Administrators' reading list.

Звычаі (guidelines)[правіць зыходнік]

У дадатак да агульнапрыйманых палітык, пералічаных вышэй, удзельнікі праекту прапанавалі і прынялі вялікую колькасць звычаяў. Гэтыя звычаі выкарыстоўваюцца ў розных сітуацыях, якія ўзнікаюць у час працы праекту, і тычацца літаральна ўсяго, ад пагадненняў па назвах і пазбяганых словаў да таго, як лепей працаваць разам, і чаму не варта «кусаць навічкоў».

Іншыя разважанні і абмеркаванні тэмы Вікіпедыі[правіць зыходнік]

  • Мета-Вікіпедыя: пляцоўка ўтрымлівае шмат артыкулаў пра Вікіпедыю і пра звязаныя тэмы, у пераважна рэдакцыйным стылі.
  • Якім чынам складаць артыкулы ў Вікіпедыі.
  • Wikipedia:Centralized discussion: вялікая колькасць абмеркаванняў у мэтах дасягнення кансенсусу па тым, якія групы артыкулаў могуць або не могуць быць улучаны ў Вікіпедыю. Гэтыя палітыкі мусяць падтрымлівацца ўсімі карыстальнікамі.

Таксама глядзіце[правіць зыходнік]