Вікіпедыя:Праект:Віківандроўкі
Удзельнікі віківандровак ажыццяўляюць афлайн-зносіны ў вікісупольнасці, усталёўваюць паміж сабой сяброўскія зносіны, абменьваюцца вікімедыйным досведам, пашыраюць уласныя краязнаўчыя веды.
Прыкладам віківандроўкі з’яўляецца экскурсія ўдзельнікаў Вікіпедыі ў музей-запаведнік Нясвіж падчас першага беларускага Вікілетніка ў ліпені 2017 года.
Бліжэйшыя віківандроўкі
[правіць зыходнік]Віківандроўка на Палессе, (дата ў працэсе вызначэння)
[правіць зыходнік]Напрамак: рэгіён Палесся: Мікашэвічы, Тураў, Давыд-Гарадок, Столін.
Працягласць: 2—3 дні ў перыяд 22—25 снежня.
Мінулыя віківандроўкі
[правіць зыходнік]Віківандроўка на Палессе 30 красавіка 2018 года
[правіць зыходнік]Мэта: фатаграфаванне паселішч, а таксама прыродных і культурных аб’ектаў беларусскага Палесся.
Напрамак: вёскі Піншчыны, што стаяць на берагах ракі Прыпяці з заездам на вадасховішча Горнава.
Форма: веласіпеднае падарожжа (ровары напракат ў Пінску).
Працягласць: адны суткі.
Выдаткі (без харчавання): каля 35 бел. рублёў (BYN) на 1 чалавека (з пракатам ровараў уключна).
Выпіта алкаголю: 0 грамаў.
Выпалена цыгарэт: 0.
Абмеркаванне падрабязнасцей адбывалася па Вайберы. --Da voli (размовы) 10:44, 1 мая 2018 (MSK)
Праграма
[правіць зыходнік]- Выезд з Мінску на цягніку Віцебск — Брэст увечары ў нядзелю, 29 красавіка.
- Ранішні агляд гістарычных помнікаў Пінска.
- Велашпацыр па навакольных вёсках.
- Абед на вадасховішчы Горнава.
- Працяг шпацыра.
- Купанне ў Піне і Прыпяці (жадаючыя адкрылі купальны сезон)
- Фотасесія ля Любанскага маста праз Прыпяць.
- Вяртанне ровараў, падсумаванне вынікаў (рэфлексія) за вячэрай у кафэ.
- Вяртанне цягніком з Пінску ў Мінск — вечарам 30 красавіка. --Da voli (размовы) 10:44, 1 мая 2018 (MSK)
Удзельнікі вандроўкі
[правіць зыходнік]- --Da voli (размовы) 09:49, 20 красавіка 2018 (MSK)
- --Ihar Dorinel (размовы) 11:35, 22 красавіка 2018 (MSK)
- --KarlKori (размовы) 14:11, 26 красавіка 2018 (MSK)
- DobryBrat (размовы) 22:00, 29 красавіка 2018 (MSK)
Вынікі
[правіць зыходнік]Удзельнікі Віківандроўкі наведалі гістарычныя мясціны горада Пінска, 6 вёсак Пінскага раёна (Горнава, Красава, Месткавічы, Плешчыцы, Сачкавічы, Стытычава), 3 ракі (Піна, Прыпяць, Ступа) і 1 вадасховішча на поўдзень ад Пінска. Усе аб’екты былі cфатаграфаваны. Гл. адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы. Дададзены ў Вікіпедыю артыкул: Горнава (вадасховішча). --Da voli (размовы) 10:52, 1 мая 2018 (MSK)
Чыгуначныя станцыі Маладзечанскага кірунку — 2 снежня 2017 года
[правіць зыходнік]Аднадзённая суботняя паездка электрацягніком з Мінску ў бок Маладзечна з выхадам на найбольш цікавых чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах з мэтай знаёмства з мясцовымі славутасцямі, інфраструктурай Беларускай чыгункі і іх фатаграфавання.
Папярэдні пералік станцый і прыпыначных пунктаў, якія разглядаліся для ўключэння ў віківандроўку: Беларусь (г. Заслаўе), Вязынка (філіял літаратурнага музея Янкі Купалы), Аляхновічы (аг. Аляхновічы), Уша (в. Краснае), Маладзечна.
Маршрут: Мінск — Вязынка — Уша — Маладзечна — Мінск.
Умовы ўдзелу
[правіць зыходнік]Усе выдаткі аплочваюцца ўдзельнікамі віківандроўкі самастойна.
Удзельнікі вандроўкі
[правіць зыходнік]- DobryBrat (размовы) 21:22, 23 лістапада 2017 (MSK)
- --Ihar Dorinel (размовы) 22:39, 27 лістапада 2017 (MSK)
- KarlKori (размовы) 08:50, 2 снежня 2017 (MSK)
Вынікі
[правіць зыходнік]У вандроўцы прынялі ўдзел 3 удзельнікі з Мінска. Была сфатаграфавана вялікая колькасць аб’ектаў у Маладзечне, Вязынцы і Красным, а таксама інфраструктура і рэйкавы рухомы склад Беларускай чыгункі. Плануецца палепшыць артыкулы па тэматыцы вандроўкі. Зробленыя фотаздымкі будуць размешчаны ў Вікісховішчы.
Вандроўка ў Ветку — 5 лістапада 2017 года
[правіць зыходнік]Вандроўка арганізуецца з мэтай знаёмства з культурна-гістарычнымі помнікамі горада Веткі.
Праграма
[правіць зыходнік]Выезд з Мінску на цягніку Мінск — Гомель увечары ў суботу, 4 лістапада. 5 лістапада з раніцы — выезд ў Ветку, агляд горада і знаёмства з яго славутасцямі, вяртанне ў Гомель і потым — на цягніку ў Мінск.
Удзельнікі вандроўкі
[правіць зыходнік]- Da voli (размовы) 09:25, 23 кастрычніка 2017 (MSK)
- --Ihar Dorinel (размовы) 21:37, 23 кастрычніка 2017 (MSK)
- KarlKori (размовы) 09:50, 31 кастрычніка 2017 (MSK)
Вынікі
[правіць зыходнік]Першая мэтавая вандроўка паспяхова адбылася (4 ўдзельніка з улікам спачуваючага Сяргея Д., які далучыўся ў Гомелі).
Была зафотаграфавана вялікая колькасць аб’ектаў райцэнтра Веткі: вуліцы, асобныя дамы, помнікі, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, царква, могілкі.
Для ўдзельнікаў вандроўкі была праведзена экскурсія на беларускай мове па мясцоваму краязнаўчаму музею. Былі зроблены фотаздымкі экспазіцый музея і асобных яго экспанатаў.
У Вікісховішчы створана больш за 20 новых катэгорый, у іх выкладзена каля 70 фотаздымкаў, зробленых ў Ветцы і Гомелі: Wikiexpedition to Vietka and Homiel.
Высновы
[правіць зыходнік]Падчас сустрэчы прыхільнікаў афлайн-зносін у Вікіпедыі 10.11.2017 прайшло абмеркаванне першай віківандроўкі. Мерапрыемства было прызнана паспяховым. Былі выказаны заўвагі на будучае:
- На стадыі планавання больш пільна падыходзіць да вызначэння маршрута (каб хапіла часу на наведванне ўсіх важных аб’ектаў).
- Напярэдадні паездкі ўсталёўваць больш сувязей з мясцовымі супольнасцямі і цікавымі асобамі, якія са свайго боку могуць зрабіць адпаведны ўнёсак у віківандроўку і зрабіць яе больш плённай.