Вікіпедыя:Праект:Навіны/Архіў
Jump to navigation
Jump to search
- На выбарах у Каталоніі кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50 % галасоў. (14 лютага)
- Бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, які будзе дзейнічаць да правядзення ўсеагульных выбараў у Лівіі. (5 лютага)
- У М’янме здзейснены ваенны пераварот, зрынуты прэзідэнт Він М’ін, улада перайшла да галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаіна. Гэта выклікала масавыя пратэсты. (1 лютага)
- Кая Калас заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі. (26 студзеня)
- Распачаліся масавыя пратэсты ў Расіі з прычыны арышту палітыка Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. (23 студзеня)
- Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. (20 студзеня)
- Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021. (22 студзеня)
- Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021. (18 студзеня)
- На Беларусі ў дзікай прыродзе ўпершыню назіралі качку-каралінку. (17 студзеня)
- У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі. (17 студзеня)
- Памёр доктар гістарычных навук Леанід Лыч. (17 студзеня)
- Памёр Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі. (14 студзеня)
- Памёр ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. (12 студзеня)
- У крушэнні Boeing 737 пад Джакартай (Інданезія) загінулі 62 чалавекі. (9 студзеня)
- Курс Bitcoin упершыню вырас да 40 000 долараў ЗША. (7 студзеня)
- Прыхільнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў ходзе пратэстаў з патрабаваннем прызнаць яго перамогу на леташніх выбарах, захапілі будынак Капітолію. (6 студзеня)
- У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба. (4 студзеня)
- У дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку. (3 студзеня)
- Вялікабрытанія афіцыйна выйшла са складу ЕС. (1 студзеня)