У мяне ўзнікла пытанне: ці не павінны назвы катэгорый супадаць з назвамі артыкулаў? Маю на ўвазе, што катэгорыі — гэта своеасаблівая картатэка артыкулаў і дзеля энцыклапедычнасці можа ёсць сэнс называць іх аднолькава. Мае разважанні праілюструю на прыкладзе назваў хоць бы «Катэгорыя:Гады ў кінематографе», але «ХХХХ год у гісторыі кіно». Віт; размовы 11:48, 8 студзеня 2019 (MSK)
У нас некалі было падобнае абмеркаванне, тады вырашылі не пераймяноўваць, захаваўшы розныя назвы артыкулаў і катэгорый. На мой погляд ніякай розніцы і чагосьці прынцыповага тут няма, але калі супольнасць вырашыць штосьці перайменаваць, то магу масава ажыццявіць перайменаванні ботам.--Artsiom91 (размовы) 11:59, 8 студзеня 2019 (MSK)