Вікіпедыя:Форум/2011-красавік-кастрычнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сузор'е беларусаў

Дарагія сябры,

у артыкуле беларусы толькі 3(!) фотаздымкі. Прапаную, як зрабілі армяне ў рускай Вікіпедыі - яны змясцілі 36(!) фотаздымкаў выбітных суайчыннікаў.

Прапаную для нашага раздзела наступны пералік з 20 асоб (4х5):

Вашы заўвагі, каментарыі, дапаўненні. --178.124.227.10 08:00, 26 кастрычніка 2011 (UTC)
  • А якім бокам Грэцкі да баларусаў? Да і з першага радка да беларусаў магчыма аднесці хіба толькі Сімяона Полацкага, астатнія жылі да таго, як канчаткова сфараваўся беларускі этнас. --Azgar 19:59, 28 кастрычніка 2011 (UTC)
    • Опа! Не, нават двойчы опа… --Renessaince 21:53, 28 кастрычніка 2011 (UTC)
      • Артыкул Беларусы прысвечаны нават нацыі, не тое што беларускаму этнасу. Беларуская нацыя толькі пачала фарміравацца ў другой палове XIX ст., ды пра якіх Еўфрасінь ідзе гаворка. --Azgar 22:30, 28 кастрычніка 2011 (UTC)
        • Калі так падыходзіць, палякам не варта было б уключаць у спіс Каперніка. Першы рад прапаную пакінуць без зменаў. --178.126.177.73 09:22, 29 кастрычніка 2011 (UTC)
          • А пры чым тут палякі? Нада мець сваю галаву. --Azgar 10:43, 29 кастрычніка 2011 (UTC)
1) навошта дадаваць абодвух касманаўтаў? 2) што Лукашэнка, што Пазняк — занадта спрэчныя фігуры; калі ўжо выбіраць каго з палітыкаў, то лепей, напрыклад, Машэрава; 3) Мулявін з Грэцкі — не беларусы, Арлоўскі, Азаранка, Домрачава, Ксенія Сітнік ды Трафімук не настолькі вядомыя ці не дабіліся настолькі значных поспехаў, каб уяўляць сабой усю нацыю :) са спартсменаў прапанаваў бы Шчэрбу (хацеў Мядзведзя, дык і той аказаўся не беларусам), з навукоўцаў — Тарашкевіча, калі браць акцёраў, то, пэўна, лепшы выбар — Стэфанія Станюта. А, ледзь не забыў: Сапега ёсць, а Радзівілаў ніводнага няма. --Кандрашка 22:02, 28 кастрычніка 2011 (UTC)
Для Кандрашкі: 1) абодва касманаўты - абодва беларусы, няхай будуць разам, бо ў іх агульны палёт з Гермашэўскім быў. Браць кагосьці аднаго, не варта. 2) Пра палітыкаў давайце падумаем. 3) Грэцкага, згодна, прыбіраем са спіса, Мулявіна пакінуць прапаную. 4) Арлоўскі - вядомы беларус, пачытайце. Ён заўсёды падкрэслівае, што беларус, перад боем у Чыкага выйшаў з беларускім сцягам. Азаранка, Домрачава і Сітнік - людзі вядомыя, бо прадстаўлялі Беларусь не міжнароднай арэне. 5) Цалкам згодны дадаць Стэфанію Станюту. 6) Навукоўцаў трэба яшчэ пашукаць. --178.126.177.73 09:19, 29 кастрычніка 2011 (UTC)
Добра, наконт касманаўтаў згодны (але зусім не з-за Гермашэўскага, а таму што заслугі ў іх амаль аднолькавыя і выбраць кагосьці аднаго цяжка); усё-ткі супраць Мулявіна, бо ён — не этнічны беларус (спадзяюся, з гэтым вы спрачацца не будзеце?); па-ранейшаму супраць Арлоўскага (я, напрыклад, пра яго даведаўся толькі калі вы пра яго напісалі); Азаранка, Домрачава і Сітнік прадстаўлялі Беларусь, згодны, але тады давайце заменім каго-небудзь з іх на Мартынава — той таксама прадстаўляе Беларусь :) (гэта быў жарт, калі што); дадаў бы Карвата — адзінага, на мой погляд, Героя Беларусі, які сапраўды заслужана атрымаў гэта званне; з навукоўцаў — Цішку Гартнага (і навуковец, і паэт, і адзін са стваральнікаў Інбелкульта таксама) --Кандрашка 07:44, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
Пытанне з касманаўтамі вырашылі. У Мулявіна рускасць толькі па нараджэнні, але тады і Славамір Адамовіч - рускі, бо нарадзіўся далёка на поўнач ад Беларусі. Мулявін казаў пра "Песняроў", што "это не просто название, не торговая марка, а образ мышления, образ действий". А цяпер прыгадайма яго дзеянні па зборы беларускага песеннага фальклору, яго песні па-беларуску. Песню "Вологда", дарэчы, напісаў не ён і не далюбліваў яе. Жарт наконт Мартынава зацаніў. Прапаную замяніць Сітнік на Карвата, Цішку Гартнага дададзім абавязкова, згодны. Ваш аргумент пра Арлоўскага не прымаю. Няведанне пра асобу не азначае, што яна невядомая. Сярод сучасных беларусаў Арлоўскі - гэта постаць. Сп.Кондрашка, Ваша меркаванне па першым радзе?
Па першым радзе — цалкам згодны. Аргумент з Адамовічам таксама не прымаю — можна беларусам нарадзіцца і ў Кітаі ці Зімбабве, але ж Мулявін — беларускі культурны дзеяч расійскага паходжання (ці давайце тады адназначна вызначым, каго можна лічыць беларусам). Наконт Арлоўскага — няхай адпішацца яшчэ хто-небудзь (чаму ён, а не, напрыклад, Марына Лінчук?) --Кандрашка 10:13, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
А дзе пацвярджэнне, што Мулявін - рускі: дакументы, яго заяўленні ў СМІ? Дарэчы бачыў дакумент, дзе ён Рыгоравіч, а не Георгіевіч. Паміж Арлоўскім і Лінчук выбіраю першага, бо ён у СМІ неаднаразова падкрэслівае сваё паходжанне і сцяг Беларусі трымае на спаборніцтве. А Лінчук, трэба пашукаць яе выказванні ў СМІ, кім яна сябе лічыць. Каб не атрымалася, як з Машай Кежой - першай міс СССР. Нарадзілася ў Віцебску, беларуска па паходжанні, жыве ў Францыі, але чытаю яе інтэрв'ю: "я считаю себя славянинкой". Хрэн з кампотам, як кажуць. --178.126.177.73 10:24, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
Пацверджанні — запытайце ў Гугла "кто Мулявин по национальности"; але, дарэчы, мы занадта адышлі ад асноўнай тэмы, шаноўны спадар (дарэчы, як вас называць? а то казаць "спадар 178.126.177.73" неяк няёмка). Давайце вызначым спіс тых, па кім і ў нас і ў астатніх пытанняў не будзе, а свабодныя месцы ўжо будзем запаўняць супольна. --Кандрашка 10:46, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
Сп.Кондрашка, дайце аўтарытэтныя крыніцы на тое, што Мулявін этнічны рускі, а не запытайце ў Гугла "кто Мулявин по национальности", дарэчы ў савецкім пашпарце, Вольгі Іпатавай у графе нацыянальнасць значылася - руская, але яна лічыла і лічыць сябе беларускай. Звяртацца можаце, як Вам зручна. Вось абноўлены спіс.

--178.126.177.73 13:38, 30 кастрычніка 2011 (UTC)

"Вы хочаце песень? Іх ёсць у мяне!" :) http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=4489&sn_cat=35 — глядзіце шостую фатаграфію. Ці лепей нават вось, ад самога Мулявіна: "Подумай, что делается: я, русский по национальности, лучшие свои годы, талант, здоровье отдал Белоруссии; лечусь в Москве; деньгами помогают мне два великих еврея; первое интервью после беды даю тебе -- украинцу" (з інтэрв'ю газеце "Экспрэс" — http://fakty.ua/78997-vladimir-mulyavin-quot-ya-i-sam-ne-znayu-kak-stolko-let-mozhno-bylo-zhit-na-ulice-bedy-v-dome-nomer-13-quot?logout=1). Дарэчы, Лінчук я прывёў толькі для прыкладу, напэўна, ёсць і больш дастойныя прадстаўнікі беларускае нацыі. Азаранку з Домрачавай прапаную замяніць на Шчэрбу (шасціразовы алімпійскі чэмпіён, як ніяк) і Юлію Несцярэнка (па-першае, яна ўсё ж алімпійская чэмпіёнка, па-другое, у такой дысцыпліне, дзе першынство даўно захапілі прадстаўнікі негроіднай расы). Пытанне: а чаму вы дадалі абодвух братоў Гарэцкіх? P.S. Вось цікава: у армян таксама былі падобныя дэбаты? :) --Кандрашка 14:48, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
Дзякуй, сп. Кондрашка за спасылкі, прапаную на месца Мулявіна Юлію Несцярэнка, Віталя Шчэрбу ў 5 рад, бо на Максіма і Гаўрылу Гарэцкіх ёсць агульнае фота. Зробім пад ім подпіс. Гарэцкіх дадаў разам, бо адзін з іх выбітны геолаг, а другі - постаць літаратуры, творчасць якога выбівалася сярод савецкіх рэалій. --178.126.20.245 15:01, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
Добра. Згодзен. Пакуль іншых прапаноў не маю. Няхай цяпер іншыя выкажуцца. --Кандрашка 15:29, 30 кастрычніка 2011 (UTC)

А для Усяслава нашага, Брачыславіча, месца не будзе? --Максім Л. 11:02, 30 кастрычніка 2011 (UTC) Адносна толькі 3-х беларусаў, так, тры, але якія (!) :) -- кожны прэзентуе цэлую эпоху. --Максім Л. 11:06, 30 кастрычніка 2011 (UTC)

  • Вы таксама лічыце, што беларус - гэта геаграфічны паказчык? --Azgar 13:22, 30 кастрычніка 2011 (UTC)
    • Вядома, не лічу. Але, па-мойму, калаж прэзентуе не беларусаў, а іх уяўленне пра тое хто прэзентуе іх свету. Наўрад ці рускія, літоўцы або ўкраінцы лічаць "сваім" Усяслава, але беларусы лічаць. --Максім Л. 18:09, 31 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Сп.Максім, дадаў у абноўлены спіс і Усяслава Чарадзея. --178.126.177.73 13:40, 30 кастрычніка 2011 (UTC)

Ну напішу і я. Па-першае, тут трэба дадаць спасылкі не на асоб, а на пэўныя выявы. Па-другое, несвабодныя здымкі не дазваляецца выкарыстоўваць у калажах у вікі. Па-трэцяе, Усяслаў Чарадзей і Еўфрасіння Полацкая маюць вельмі розныя памеры, як іх зляпіць разам, яшчэ трэба падумаць, Францыск Скарына - калі выразаць толькі твар, будзе слаба відаць, што там. Леў Сапега - аналагічна Скарыне. Пётр Ілліч Клімук, Уладзімір Георгіевіч Мулявін - таксама, з маркі там і выразаць няма чаго, Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, Васіль Уладзіміравіч Быкаў - няма свабоднай выявы.

Што тычыцца таго, каго выбраць, я не буду нічога казаць. Якія будуць, такія і добра :)---Хамелка / разм. 17:40, 31 кастрычніка 2011 (UTC)

Галерэя

1-ы рад
Усяслаў Чарадзей
Святая Еўфрасіння
Францыск Скарына
Сімяон Полацкі
Леў Сапега
2-і рад Багушэвіч
Беларус, карціна
Купала
Багдановіч
3-і рад
Гаўрыла і Максім Гарэцкія
Язэп Драздовіч
Стэфанія Станюта
Андрэй Грамыка
Васіль Быкаў
4-ы рад
Уладзімір Кавалёнак
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Карват
Павел Сухі
Юлія Несцярэнка
5-ы рад
Арлоўскі
Марына Лінчук
Вікторыя Азаранка
Дар'я Домрачава
Пятрушэнка
рэзервны рад.
Рыгор Шырма
Грышын
Леанід Карніенка
Руслан Салей
Павел Латушка
Шушкевіч
Лукашэнка
Пазняк
Машэраў
Кандрусевіч - беларус/паляк?

Да галерэі

У першы рад, напэўна, прыйдзецца рэзаць фрагменты. --Максім Л. 19:24, 31 кастрычніка 2011 (UTC)

У рэзерве ёсць яшчэ Рыгор Шырма, Руслан Салей, Леанід Леанідавіч Карніенка, Аляксей Грышын. Яшчэ ў нас ёсць палітыкі - Машэраў, Шушкевіч, Пазняк і Лукашэнка --178.126.20.245 19:44, 31 кастрычніка 2011 (UTC)

7 цудаў Беларусі

Вызначаны сем цудаў Беларусі [1]. Ці ствараць адпаведны навігацыйны шаблон? --Чаховіч Уладзіслаў 12:37, 23 кастрычніка 2011 (UTC)

Безумоўна. --178.126.14.66 12:40, 23 кастрычніка 2011 (UTC)

Зрабіла старонку праекта. Кандыдатаў трэба вылучаць на гэтай старонцы. Калі ласка, прымайце актыўны ўдзел у вылучэннях і абмеркаваннях.---Хамелка / разм. 22:27, 22 кастрычніка 2011 (UTC)

Новая прастора імёнаў

На Багзіле выканалі наш запыт па адкрыцці прасторы імёнаў Партал. Заадно нам ўключылі перасылку ВП→Вікіпедыя. Т. ч. калі патрэбна старонка "Вікіпедыя:Артыкул", то дастаткова набраць ВП:Артыкул, і сістэма сама зробіць перасылку.---Хамелка / разм. 23:45, 21 кастрычніка 2011 (UTC)

Добрая навіна :) --Максім Л. 05:07, 22 кастрычніка 2011 (UTC)

Mirë se vini! Албанія

Дарагія сябры!

Сёння наша Вікіпедыя заняла 65-е месца, абагнаўшы па колькасці артыкулаў Албанскую Вікіпедыю. --178.126.23.93 14:51, 16 кастрычніка 2011 (UTC)

:)!---Хамелка / разм. 15:11, 16 кастрычніка 2011 (UTC)
Амаль анекдатычная гісторыя :)) --Максім Л. 05:09, 22 кастрычніка 2011 (UTC)

12 тамоў энцыклапедыі ў электроннай прасторы для кожнага аматара беларускасці

абагналі нарэшце і першую беларускую энцыклапедыю --Чаховіч Уладзіслаў 16:05, 19 кастрычніка 2011 (UTC)
Шчыра віншую! Працягваем слаўныя энцыклапедычныя традыцыі Петруся Броўкі ў электроннай прасторы! Бузем працаваць далей. Шмат чаго яшчэ трэба зрабіць. --178.126.2.231 16:09, 19 кастрычніка 2011 (UTC)
Віншую! Але прыгадаем, абагналі ўмоўна, паводле зместу мы значна бяднейшыя. У верасні, другі раз (!) за гісторыю нашай Віксы, паказчык "колькасць правак на артыкул" загнуўся долу. Не здзіўлюся, калі і паказчык сярэдняга памеру артыкула загінаецца які месяц запар. У тае ж Рускай Віксе шмат артыкулаў вартых перакладу, не толькі лід узяць. Зразумела, калі вельмі патрэбен нейкі артыкул нам, а ў Рускай абы што і абы як, але як там добры артыкул ёсць, з літаратурай і г.д., чаму не перакласці цалкам. Ды і проста ў Сеціве дастаткова тэкстаў, які можна інтэграваць у нашы артыкулы. --Максім Л. 05:38, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Паводле зместу бяднейшыя? Наадварот, у нас распрацаваны тэмы і асобы, якія ў 12 томніку ўвогуле не згадваліся. Сярэдні памер артыкула ў нас таксама вырас з 12,7 да 18,9. Безумоўна, яшчэ варта працаваць і працаваць, але будзе цікавасць новых удзельнікаў, будуць новыя праўкі. --178.126.14.66 07:41, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Я так разумею, што з 12,7 да 18,9 гэта не памер вырас, а глыбіня, бо статыстыка сярэдняга памеру як паламалася ў маі 2010, так дагэтуль і не працуе. Што тычыцца глыбіні, то ў нас, канешне, ёсць рост, але ў той жа рувікі паказчык 90.9, а ў стараславянскай - 572.8, так што тут мы не такія ўжо і малайцы---Хамелка / разм. 09:04, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Крытыка абсалютна прымальная, будзем працаваць у гэтым накірунку. --178.126.14.66 09:06, 22 кастрычніка 2011 (UTC)

Паміж Уэльсам і Люксембургам

Дарагія сябры!

Сёння наша Вікіпедыя заняла 67-е месца, абагнаўшы па колькасці артыкулаў Люксембургскую Вікіпедыю. --178.124.228.244 08:02, 7 кастрычніка 2011 (UTC)

Віншую, новы абгон не за гарамі, да Валійскай Вікіпедыі 351 артыкул :)---Хамелка / разм. 11:20, 7 кастрычніка 2011 (UTC)
Ну вось і абагналі :) Калі мы і далей будзем рухацца такімі тэмпамі, дык тарвікі абгонім ужо ў будучым годзе.--Чаховіч Уладзіслаў 06:53, 14 кастрычніка 2011 (UTC)
Яны, склаўшы рукі, не сядзяць. Ідэальна было б, каб у абодвух раздзелах была аднолькавая колькасць артыкулаў. Для мяне прыкладам і прыемным здзіўленнем былі казахі. Яны разам з намі дасягнулі 30000 артыкулаў. Зараз яны нас абганяюць - больш 70000. --178.124.229.255 06:57, 14 кастрычніка 2011 (UTC)
Так, мяне гэтак жа ўразіў іх вынік, аднак варта заўважыць, што апошнія некалькі тысяч (гартаў пакуль не надакучыла) створаны ботамі; таксама адсутнічаюць важныя артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў 10:15, 14 кастрычніка 2011 (UTC)
Гм? Ды няўжо? --Renessaince 08:36, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
А, зразумеў. Гэта пра казахаў. --Renessaince 08:37, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Калі верыць асабістай старонцы Ежы Кундрата, то 03.12.2009 у на было 18000 артыкулаў. За два гады створана столькі ж + шмат выдалілі смецця і напоўнілі старое! Уражвае. Пакуль мы на 66-м месцы. --178.124.230.102 10:21, 14 кастрычніка 2011 (UTC)
Не, ідэальна было б, каб быў адзін разьдзел. --Renessaince 08:36, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Безумоўна, бо адзін народ - адна мова. --178.126.14.66 08:41, 22 кастрычніка 2011 (UTC)
Казахі пераліваюць папяровыя выданні, у іх ёсць прынцыповая згода ўлады на гэта, але няма ніякіх дазволаў саміх аўтараў тэкстаў. У будучым іх чакаюць праблемы, бо ўдзельнікаў там амаль няма і перарабіць капіпасты не будзе каму, усё можа пайсці пад выдаленне. --Максім Л. 05:42, 22 кастрычніка 2011 (UTC)

10-годдзе плвики

Калегі! Сёння зачынілася рэгістрацыя ўдзельнікаў на адзнацы 180 чалавек. На конфернции будуць замежныя ўдзельнікі з Чэхіі, Германіі, Венгрыі, Расіі (Rave, Lvova, Drbug), Украіны (A1, yakudza) і Беларусi, (Pessimist2006). Удзельнікі з руб атрымалі стыпендыі ад ВМ Пл. Усяго добрага, Ency 20:32, 20 верасня 2011 (UTC)

Адметныя артыкулы

Давайце абмяркуем, пачнём з назвы:

  • Добрыя
    • асабіста мне - не вельмі---Хамелка / разм. 21:07, 13 верасня 2011 (UTC)
      • мне таксама, як, дарэчы, і астатнія варыянты --Максім Л. 21:41, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Адметныя
  • Выдатныя
  • Якасныя

(дадавайце сваё)

  • Узорныя --Da voli 19:39, 4 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Вартыя ўвагі --Кандрашка 19:52, 4 кастрычніка 2011 (UTC)

Патрабаванні

  • Аб'ём (трэба задаць пэўную велічыню)
    • па-мойму, гэта нейкі самападман, не байты вызначаюць вартасць --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
      • так, не байты, але ў абсалютнай большасці выпадкаў артыкул памерам менш за 1 Кб ці 100-150 слоў — гэта толькі накід. --Кандрашка 19:50, 4 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Крыніцы абавязкова
    • вядома, прынамсі не адна, а некалькі --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Выява хоць адна
    • не абавязкова, каб не ставілі не ў тэму, абы быў --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
      • я б зрабіў дыферэнцыраваны падыход у залежнасці ад катэгорыі, напрыклад, для асоб, жывёл, раслін — абавязкова. --Кандрашка 19:50, 4 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Калі магчымы таксабокс - таксама
    • па-мойму, за малым выключэнне розныя "плямкі" -- адна шкода :) --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Катэгорыі
    • вядома, гл. Догляд --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Нейтральнасць
    • вядома, не парушаем Правілаў --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
  • Аўтарскія правы
    • дарэчы, я не супраць, калі артыкул перакладзены з іншага раздзелу, толькі адзначыць гэта трэба правільным шаблонам на старонцы размоў
    • вядома, не парушаем і гл. пункт пра крыніцы --Максім Л. 21:51, 1 кастрычніка 2011 (UTC)

(дадавайце сваё)

Тэрміны выбару

Раз у месяц, думаецца, але абмеркавальна

---Хамелка / разм. 21:07, 13 верасня 2011 (UTC)

Мне вось наадварот падабаецца варыянт добры (наогул прыемнае слова), бо адметны і выдатны гаворыць пра тое, што гэты артыкул вельмі-вельмі адрозніваецца ад усіх астатніх, а аўтар такога артыкула можа няправільна вытлумачыўшы паняцце захварэць на зорную хваробу (што мне прыпадала назіраць у рувікі). Якасныя - найбольш нейтральны і аб'ектыўны з гэтых варыянтаў. Вось пытанне: а добрыя спісы-пералікі будуць выбірацца? (ёсць на ўвазе некалькі спісаў небаскробаў ЗША :)). --Чаховіч Уладзіслаў 21:50, 13 верасня 2011 (UTC)
Можна і іншыя назвы прапанаваць, нават патрэбна. Адносна спісаў - можна, зразумела, трэба толькі спачатку на канвеер паставіць артыкулы, а потым і да спісаў падыйдзем.---Хамелка / разм. 06:06, 14 верасня 2011 (UTC)
Так, да чуть-чуть не так. Шаблоны разные. Шаблон:link FA - для избранных (наилучших) статей, Шаблон:link GA - для хороших статей (good article). Соответственно статус этих статей разный. Есть хорошие, есть лучшие. Есть ещё Шаблон:Link FL - для избранных списков и порталов.--Амба 23:35, 25 верасня 2011 (UTC)
Тут: MediaWiki:Common.js сейчас написано: FA = "Артыкул, пазначаны як выдатны"; GA = "Артыкул, пазначаны як добры / Надо исправить? Или правильно?--Амба 23:41, 25 верасня 2011 (UTC)
Вікіпедыя:Выбраны артыкул--Амба 00:49, 27 верасня 2011 (UTC)
Не столь важны шаблоны на данном этап, т.к. сперва нам нужно утвердить свою возможность избрания хороших статей/списков(т.е. шаблоны {{link GA}} и {{Link FL}}) и разработать общую концепцию, которая соответствовала бы потребностям нашего раздела. --Чаховіч Уладзіслаў 03:57, 27 верасня 2011 (UTC)
  • Тут вроде как не раз поднимался вопрос об этом проекте, точнее о том, почему он отсутствует. Помню, и сам интересовался, и ответили в духе "это нам не надо".--Якушев Илья 19:04, 1 кастрычніка 2011 (UTC)
    • Возможно, что не очень нам это и надо :) Что например делать, когда и избранную версию начнут вносить изменения или кто-то захочет серьёзно переписать статью? Правда, имея теперь возможность отмечать стабильную версию, эту проблему кое как можно решить. --Максім Л. 21:59, 1 кастрычніка 2011 (UTC)

Паміж Люксембургам і Ісландыяй

Дарагія сябры!

Два гады руплівай працы і мы абагналі Вікіпедыю на ісландскай мове (у гэта цяжка верылася, бо адставанне было амаль у 6000 артыкулаў). Цяпер Беларуская Вікіпедыя займае 68-ю пазіцыю паміж Люксембургскай Вікіпедыяй і Ісландскай. Працуем далей. --178.126.18.184 20:52, 1 верасня 2011 (UTC)

Калі каму цікава назіраць за спаборніцтвам, запрашаю сюды.--Чаховіч Уладзіслаў 21:35, 10 верасня 2011 (UTC)
Добрая навіна! Тым часам, не меней важна працаваць з тым, што ўжо ёсць. --Максім Л. 21:59, 10 верасня 2011 (UTC)
Каб справа рабілася больш шпарка, патрэбныя бота-заліўкі. Дарэчы, на татарскай мове з'явіўся артыкул пра Янку Купалу. Гэта падзяка нам за Мусу Джаліля. Увогуле, было б добра звярнуцца з запытам да адміністратараў розных раздзелаў Вікіпедый перакласці артыкулы пра самых яскравых беларусаў. --178.126.159.189 08:12, 11 верасня 2011 (UTC)
Тады трэба "выклікаць" сюды ботмайстра, каб даў парады ў якім выглядзе рыхтаваць для яго звесткі. Некуды знік Амба, чамусьці, шкада. П.С. быў супраць, калі залівалі вёскі і галактыкі :) --Максім Л. 09:33, 11 верасня 2011 (UTC)
Так, без ботмайстра не абысціся. Можа, Вольга Сітнік дапаможа парадай? Вёскі і галактыкі някепска глядзяцца ў нашым раздзеле. --178.126.159.189 09:36, 11 верасня 2011 (UTC)
Заліўкі патрабуюць даволі вялікай увагі да самога пераносу і яшчэ большай увагі - пасля яго, таму тут я пакуль буду супраць. Пры гэтым, калі будзе добрая табліца, дзе ў першым слупку будуць правераныя назвы, а ў 5-7 наступных добра структурыраваныя дадзеныя (для НП, напрыклад, адміністрацыйная прыналежнасць, насельніцтва, каардынаты, індэкс і код тэлефонных нумароў, як мінімум), то зразумела, я буду толькі за. Старонку для выбару фактаў у рубрыку «Ці ведаеце вы, што…» я зрабіла. Дадавайце туды цікавыя факты з НОВЫХ артыкулаў, будзем абнаўляць у першыя дні кожнага месяца, паспрабуем. Выбіраць добрыя артыкулы з прысваеннем ім зорачак я лічу вельмі выдатнай думкай, бо заліўкі заліўкамі, а пісаць прыкметныя артыкулы - таксама важна. Тэму пра гэта я ствару вышэй, каб не блытацца.---Хамелка / разм. 21:02, 13 верасня 2011 (UTC)
Вельмі ўдзячны, цікава працаваць над гэтай рубрыкай. Стварыў для яе шаблон {{Паведамленне ЦВВ}} - дадаваць на старонку размоў пра артыкул (прыклад).--Чаховіч Уладзіслаў 21:38, 13 верасня 2011 (UTC)
Прапаную абнаўляць рубрыку, як толькі набярэцца n-ая колькасць цікавых фактаў.--Чаховіч Уладзіслаў 05:53, 14 верасня 2011 (UTC)
Нядрэнна прыдумана, толькі трэба глядзець, каб ужо не з кожнага артыкулу факт дадаваўся, трэба і атсеў нейкі рабіць :)---Хамелка / разм. 06:07, 14 верасня 2011 (UTC)
Ёсць яшчэ прапанова выбіраць усёткі добрыя артыкулы, каб наведвальнікі маглі ацаніць нашы магчымасці на яркіх прыкладах. І яшчэ адно: можна запусціць рубрыку: «Ці ведаеце вы, што…» - яна павінна будзе прыцягнуць увагу да новых цікавых артыкулаў у нашым раздзеле.--Чаховіч Уладзіслаў 10:10, 11 верасня 2011 (UTC)
Так, сп. Уладзіслаў, выдатныя прапановы. Цяпер у нас ёсць з чаго выбіраць. Рубрыка: «Ці ведаеце вы, што…» неабходная. Абнаўляць яе можна спачатку 1 раз на месяц. --178.126.159.189 10:21, 11 верасня 2011 (UTC)

Самая вялікая катэгорыя

Дарагія сябры!

Учора ў самай вялікай катэгорыі "Асобы" з'явіўся 6000 артыкул. --178.126.89.240 09:07, 28 жніўня 2011 (UTC)

Паміж Босніяй і Ісландыяй

Дарагія сябры!

Геаграфічна наша краіна знаходзіцца паміж Польшчай і Расіяй, але дзень таму раздзел Беларускай Вікіпедыі заняў месца па колькасці артыкулаў паміж Босніяй і Ісландыяй. Неўзабаве, спадзяюся, агульнымі высілкамі ў нашай электроннай энцыклапедыі артыкулаў будзе больш чым у ісландскім раздзеле. Два гады таму ў гэта было цяжка паверыць - прыкладна на 6000 артыкулаў мы адставалі ад ісландцаў, сёння толькі на лічаныя дзясяткі. Да канца года кожны беларус будзе мець 12-томную энцыклапедыю ў сябе на камп'ютары. --178.124.231.33 07:49, 24 жніўня 2011 (UTC)

Наогул цешыць, што мы выходзім з ганебнай сітуацыі, калі нас апярэджвае нават люксембургская вікі! --Чаховіч Уладзіслаў 11:33, 24 жніўня 2011 (UTC)
Але цешыць яшчэ і тое, што мы не Ірландская Вікіпедыя. --178.126.126.220 13:06, 24 жніўня 2011 (UTC)

Стабы

Давайце вызначымся з тым, якія катэгорыі лепей, таму што склалася сітуацыя калі існуе два варыянты:

  • Катэгорыя:Пачаткі артыкулаў:Ключ (выкарыстоўваецца шаблонам з залішне ізатэрычным кодам і састарэлым афармленнем)
  • Катэгорыя:Незавершаныя артыкулы пра/па Ключ (выкарыстоўваецца новым шаблонам шаблонам, які з'яўляецца калькай з донарскай рускай вікі, але ў-прынцыпе выкарыстоўваецца паўсюдна ў іншых раздзелах)

Як кампрамісны варыянт можна выкарыстоўваць Катэгорыя:Пачаткі артыкулаў пра/па Ключ, каб не марнаваць час на пераафармленне шаблона-стаба пры пераносе ў наш раздзел.--Чаховіч Уладзіслаў 23:13, 19 жніўня 2011 (UTC)

Рэферэндум ад Вікімедыі

Добры дзень. Фонд Вікімедыя праводзіць рэферэндум аб тым, ці патрэбен у праектах фонду (і ў беларускай Вікіпедыі ў прыватнасці) механізм утойвання некаторых выяў па тэмах (кампутарныя гульні, бойкі, жорсткасць, медыцынская натуралістычнасць, жахі, тэма сэксу). Вы можаце больш падрабязна пачытаць пра гэта на старонцы m:Image filter referendum/be і прыняць удзел у гэтым рэферэндуме, калі пойдзеце па спасылцы Special: SecurePoll.---Хамелка / разм. 12:18, 17 жніўня 2011 (UTC)

Выбары

Паралельна з выбарамі ў адміністратара, распачала перавыбары мяне на пасаду адміністратара. Каб атрымаць больш бадзёрасці на наступны год, хачу пачуць там крыху кампліментаў, а каб яшчэ лепей працаваць — крыху крытыкі :)---Хамелка / разм. 21:01, 20 ліпеня 2011 (UTC)

Вопрос по категориям

Здравствуйте. Как соотносятся между собой категории Катэгорыя:Пісьменнікі и Катэгорыя:Постаці літаратуры? Во второй я вижу подкатегории "Рускія пісьменнікі", "Постаці рускай літаратуры". Неясная иерархия снижает понимание. Может быть стоит переименовать вторую категорию в "Пісьменнікі паводле краін" и добавить ее в первую категорию? --Averaver 03:29, 15 жніўня 2011 (UTC)

Патрэбна адрозніваць катэгорыі віду Катэгорыя:Рускія пісьменнікі (пісьменнікі, якія пісалі/пішуць на рускай мове), Катэгорыя:Пісьменнікі паводле краін (пісьменнікі, якія жывуць і пішуць у Расіі, у тым ліку і на чувашскай, татарскай ці беларускай мовах - якраз гэта катэгорыя ўключаецца ў катэгорыю Катэгорыя:Пісьменнікі паводле краін) і Катэгорыя:Постаці рускай літаратуры (сюды ў тым ліку ўваходзяць рускія літаратуразнаўцы, крытыкі, выдаўцы і гэтак далей)---Хамелка / разм. 06:06, 15 жніўня 2011 (UTC)
То есть не "Пісьменнікі" или "Паэты"? Тогда крайне желательно об этом написать в категории, потому что сейчас в "Постаці рускай літаратуры" категории и писатели и поэты есть. --Averaver 03:28, 16 жніўня 2011 (UTC)
Катэгорыя:Постаці рускай літаратуры — это скорее надкатегория, обозначающая широкую область деятельности, своего рода "Русские/русскоязычные литераторы". В идеале в статьи должна быть проставлена Катэгорыя:Рускія пісьменнікі и другие более точные, которые должны быть подкатегориями Катэгорыя:Постаці рускай літаратуры. Основы категоризации заложены в Вікіпедыя:Катэгарызацыя. — Homoatrox 11:25, 16 жніўня 2011 (UTC)

Вікікрыніцы. Патрэбная вашая дапамога

Вітаю ўсіх. Адбылося папярэдняе ўхваленьне стварэньня асобнага праекту Вікікрыніцаў на беларускай мове!

Каб разьдзел быў створаны, мы мусім паказаць Моўнаму камітэту Фундацыі, што праект ня будзе ляжаць мерцьвяком, а будзе разьвівацца з кожным днём. Калі ў кагосьці ёсьць дадатковыя аргумэнты За, калі ласка, зьмясьціце іх тут. Ну і завітайце на інкубатар Вікікрыніцаў і падтрымайце яе стварэньне ў асобным дамэне, стварыўшы некалькі старонак (з матэрыяламі на беларускай мове аўтараў, якія памёрлі больш за 50 гадоў таму).

Дадаю умовы, агалошаныя Millosh'ам:

Праект прыгодны да існаваньня пры наступных умовах:
  • Асноўнай мовай інтэрфэйсу мусіць зьяўляцца афіцыйны правапіс.
  • Запасной мовай (пры адсутнасьці перакладу ў асноўнай — удакл. Wizardist) мусіць быць тарашкевіца.
  • Моўны камітэт возьме пад увагу якасьць лякалізацыі пры канчатковым ухваленьні. То бок, калі лякалізацыя на тарашкевіцы будзе лепей за лякалізацыю ў афіцыйным правапісы, то гэтага будзе дастаткова.
  • Умовай таксама зьяўляецца супольная праца абодвух супольнасьцяў у адным праекце, без аніякай дыскрымінацыі. Гэта патрабуе наяўнасьці адпаведна роўнай колькасьці адміністратараў і бюракратаў. Сьцюарды будуць праінфармаваныя дадаткова.

Таму абвяшчаю Zerg Rush на Вікікрыніцы. Рабіце добрую справу. — Wizardist г 17:38, 14 ліпеня 2011 (UTC)

Wikipedia article traffic statistics

Зараз, змяняючы ўручную храналагічны перыяд і назву артыкулу, атрымліваем напр. [2] або [3]. Ці можна гэта неяк шырэй выкарыстаць, аўтаматызаваць? --JerzyKundrat 11:28, 12 ліпеня 2011 (UTC)

Магчыма, трэба дадаць спасылку на http://stats.grok.se/be/latest/{{PAGENAME}} на старонку з гісторыяй артыкулаў. — Homoatrox 12:12, 12 ліпеня 2011 (UTC)

Артыкулы пра будучыя падзеі

Шаноўныя калегі! Невялікая просьба да вас: калі пішаце артыкулы пра будучыя падзеі, гады і да г.п., стаўце на гэтых старонках адпаведны шаблон {{Будучыня}}. Гэта дапаможа ў упарадкаванні артыкулаў. Дзякуй! --LexArt 15:10, 5 ліпеня 2011 (UTC)

Вікісустрэча «Вікі любіць славутасьці»

Спадарства, насьпеў час вызначыцца, «хто мы і куды мы йдзем». З гэтай мэтай прапаную сабраньне лепей у гэтую нядзелю — найхутчэй у раёне Нацыянальнай бібліятэкі ў другой палове дня. Калі не пасьпяваем сабрацца на гэтыя выходныя, то на наступны тыдзень — месца сустрэчы адвольнае.

Парадак дня:

  1. Наладжваньне супрацоўніцтва ў праекце «Вікі любіць славутасьці». Час ідзе, праца стаіць.
  2. Выхад з праектам у сьвет: як прыцягнуць да ўдзелу фатографаў, краязнаўцаў і проста цікаўных людзей?
  3. Адзначэньне дасягненьня Вікіпэдыяй афіцыйным правапісам 30-тысячнай адзнакі колькасьці артыкулаў.

Для ўдзельніка Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў прысутнасьць абавязковая, астатніх вельмі пажаданая :-). --Renessaince 14:52, 22 чэрвеня 2011 (UTC)

Падтрымліваю ідэю сабрацца, толькі ня хочацца безвыніковых маналогаў 2-3 чал. Калі надвор'е будзе без дажджу, то і на лаўках каля Нац.б-кі ў нядзелю можна пастаўленыя пытанні абмеркаваць.
Прэс-рэліз наконт 30-тысячнай адзнакі я разаслаў у суботу раніцай у "Звязду", "Культуру", "Новы час", "Настаўніцкую газету" і яшчэ на 3 буйнейшых інтэрнет-партала навінаў. Пакуль рэакцыі няма. Раней я тэлефанаваў і тлумачыў рэдактарам газет, як гэта важна, цяпер жа я не маю на гэта часу. Таму патрэбны "перагаворшчыкі".
Адносна "Вікі любіць славутасці" - я не зусім разумею, што канкрэтна трэба рабіць.

--Da voli 20:15, 23 чэрвеня 2011 (UTC)

Падрабязьней пастаўленыя задачы расьпісаныя на арыгінальнай старонцы праекту. Але Вікісустрэча ладзіцца таксама дзеля таго, каб увесьці ў курс справы, адказаць на пастаўленыя пытаньні або знайсьці іхняе вырашэньне супольна. --Renessaince 06:02, 24 чэрвеня 2011 (UTC)

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 26 чэрвеня а 18 гадзіне ў кавярні «Налібокі». Возьмуць удзел удзельнікі трох разьдзелаў (be, be-x-old, ru), а таксама госьць з Wikimedia Australia. Каардынаты кавярні: г. Менск, вул. Кульман, 4. — Wizardist г 14:29, 24 чэрвеня 2011 (UTC)

Якая Караля? Мінулым разам яна называлася Кульман ;) --Renessaince 17:43, 24 чэрвеня 2011 (UTC)
Як супала - мы як раз Аўстралійскі вікітыдзень арганізавалі :) --Чаховіч Уладзіслаў 17:45, 24 чэрвеня 2011 (UTC)
Упс :) — Wizardist г 14:31, 25 чэрвеня 2011 (UTC)

ru:Википедия:Викивстречи/Минск, 26 июня 2011 --Pessimist2006 14:01, 29 чэрвеня 2011 (UTC)

Рэклама

Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны" (авторы В. Д. Селеменев, Н. В. Кириллова, Т. С. Михеёнок, В. И. Пачинин)---Хамелка / разм. 13:54, 22 чэрвеня 2011 (UTC)

Людзі добрыя, напішыце хто хоць стаб невялікі, вельмі трэба для Звязнасці, а пісаць самой не хочацца :)---Хамелка / разм. 10:38, 14 чэрвеня 2011 (UTC)

калі ласка. --178.124.224.44 10:48, 14 чэрвеня 2011 (UTC)
Дзякую :)---Хамелка / разм. 10:51, 14 чэрвеня 2011 (UTC)
А можна яшчэ ru:Распределённые вычисления, ru:Боевая машина пехоты, ru:Теплоход, ru:Nestlé і ru:Авторское право?---Хамелка / разм. 12:16, 14 чэрвеня 2011 (UTC)
Вось буль! Вось бах! гуляем па бульбах з © :))) Прымайце працу акрамя Нэстле --178.124.224.44 13:15, 14 чэрвеня 2011 (UTC)
Шчыры дзякуй :)---Хамелка / разм. 15:06, 14 чэрвеня 2011 (UTC)

Чэрвеньскі прэс-рэліз: 30 тыс. артыкулаў

Запрашаю выказваць свае заўвагі і накіроўваць каментары адносна складзенага мной сёння прэс-рэліза 30 000 артыкулаў і 1-ае месца па звязнасці – бліскучыя дасягненні беларускай Вікіпедыі. Прэс-рэліз будзе накіраваны ў беларускамоўныя сродкі масавай інфармацыі.

Паведамленні можна пакідаць на той жа старонцы пад прэс-рэлізам, толькі прадстаўляйцеся, калі ласка. --Da voli 17:15, 11 чэрвеня 2011 (UTC)

Прэс-рэліз (з перадрукоўкамі) змясцілі на сваіх старонках наступныя сайты:

Новыя перамогі

Зараз Беларуская Вікіпедыя займае 1-ае (!) месца сярод усіх 280 раздзелаў Вікіпедыі. З моманту ўкаранення праекта Звязнасць ў канцы ліпеня 2010 года было прывязана да асноўнага кластару больш за 7000 артыкулаў, раздзел «падрос» са 110-га, прыкладна, месца да 1-га.

Сучасны стан моўных раздзелаў па параметру звязнасці можна ўбачыць тут: Connectivity Project (па колькасці артыкулаў мы на 59-ым радку).

Дзякуй усім, хто дапамагаў у гэтай нялёгкай справе: усім-усім-усім, хто прывязаў хоць бы адзін артыкул або палегчыў мае клопаты, ствараючы прывязаныя артыкулы---Хамелка / разм. 11:33, 10 чэрвеня 2011 (UTC)

Шчыра віншую, сп.Вольга! Без Вашай ініцыятывы гэтае дасягненне было немагчымым. --178.124.225.204 11:39, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Мае шчырыя віншаванні, шаноўнае спадарства! --Sir Ksandr 11:50, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Цудоўная навіна :) --Чаховіч Уладзіслаў 18:40, 12 чэрвеня 2011 (UTC)
  • А зараз ужо другое месца пасля эстонскай вікіпедыі: 1,347% ізаляваных артыкулаў супраць 1,3225% у эстонцаў. — Homoatrox 00:47, 13 чэрвеня 2011 (UTC)
Неа, па-першае, у эстонцаў не выдзелены храналагічныя артыкулы, а гэта яшчэ як мінімум 1500-2000 ізаляваных артыкулаў, па-другое, гэтыя новыя ізаляваныя я яшчэ ўчора прывязала :)---Хамелка / разм. 08:14, 13 чэрвеня 2011 (UTC)

Дачыняйцеся

Шаноўныя спадары, запрашаю вас прыняць удзел ў першым multilingual challenge. Гэта патрабуе проста ствараць артыклы па тэмам вакуль музеяў брытанскага горада Дэрбi. Абяцаюць ардзяны :)--Mstislavl 15:56, 7 чэрвеня 2011 (UTC)

Юбілейныя лічбы Беларускай Вікіпедыі: 30000 і 34409

Дарагія сябры!

Хутка лічыльнік зарэгіструе 30000 артыкулаў. За 2 гады наша Вікіпедыя вырасла ўдвая. Акрамя стварэння новых артыкулаў вялікая ўвага надавалася паляпшэнню створаных. Стартавалі праекты, прысвечаныя беларускай і еўрапейскай тэматыцы. Шостую частку з агульнага аб'ёма займаюць старонкі пра выбітных асоб. Былі ліквідаваны тупіковыя артыкулы, істотна знізілася колькасць ізаляваных.

З гэтай нагоды звяртаюся да супольнасці з прапановай падрыхтаваць прэс-рэлізы для СМІ. Прашу разгледзець магчымасць стварэння індыкатара, які будзе паказваць, колькі засталося да 34409 артыкулаў. Гэтая лічба невыпадковая. Менавіта столькі артыкулаў было ў 1-й Беларускай энцыклапедыі пад рэдакцыяй Пятруся Броўкі.

З павагай. --178.124.231.30 06:15, 7 чэрвеня 2011 (UTC)

Засталося -206719 артыкулаў да 34409.
Засталося {{#expr:34409-{{NUMBEROFARTICLES:R}}}} {{plural:{{#expr:34409-{{NUMBEROFARTICLES:R}}}}|артыкул|артыкула|артыкулаў}} да 34409.

Карыстайцеся. --Чаховіч Уладзіслаў 08:42, 7 чэрвеня 2011 (UTC)

Ці плянуецца сустрэча з нагоды? Ёсьць іншыя навіны, якімі хацелася б падзяліцца. --Renessaince 14:07, 7 чэрвеня 2011 (UTC)

Парыжскія славутасці

Лічу, што 156 новых артыкулаў, 2 палепшаных, 5 шаблонаў гэта вельмі добрыя вынікі для ўсіх нас. Ад сябе хачу сказаць усім удзельнікам тыдня - вялікі дзякуй. Малайцы! ;)--Sir Ksandr 19:58, 05 чэрвеня 2011 (UTC)

Дзякуй усім! Выдатна папрацавалі! Так трымаць! --178.126.133.231 20:00, 5 чэрвеня 2011 (UTC)
Так, лепшыя вынікі толькі ў тыдня Мінскай вобласці!--Чаховіч Уладзіслаў 20:03, 5 чэрвеня 2011 (UTC)

Вікі любіць славутасці

Нашы суседзі арганізоўваюць be-x-old:Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці. Трэба прызнацца тэма вельмі актуальная, цікавая і аб'ёмная. Ёсць прапанова таксама падрыхтаваць падобны Праект.

Добрая ідэя---Хамелка / разм. 20:00, 21 мая 2011 (UTC)
стварыў Вікіпедыя:Праект:Вікі любіць славутасці --Чаховіч Уладзіслаў 17:59, 8 чэрвеня 2011 (UTC)
Ёлкі, дык гэта тое, пра што я хацеў распавесьці на бліжэйшай Вікісустрэчы. Спадарства, тут ня трэба дзяліцца на «суседзяў». Гэты праект агульнаэўрапейскі, работы веееельмі шмат, і двойчы рабіць адну і тую ж працу няма сэнсу! Зараз трэба ў сьпісах прастаўляць каардынаты і ўнутраныя спасылкі. --Renessaince 13:29, 9 чэрвеня 2011 (UTC)
А як жа яшчэ? Адна краіна, адна спадчына, адны славутасці. Спадзяюся астатнія ўдзельнікі дапамогуць мне перацягнуць спісы з Вікіпэдыі. Як толькі ў гэтым зраўняемся, так можна далей працаваць адзіным калектывам. З фоткамі толькі так і атрымаецца працаваць: усё роўна хто заліў - карысць абодвум раздзелам :) --Чаховіч Уладзіслаў 14:21, 9 чэрвеня 2011 (UTC)

Пытанне пра катэгорыі

Давайце абмяркуем такое пытанне. Вось, напрыклад, ёсць у нас артыкул Гомель. Ен уваходзіць у наступныя катэгорыі: Горад Гомель, Гарады Беларусі, Гарады Гомельскай вобласці, Гарады абласнога падпарадкавання Беларусі, вуліцы Гомеля, Гарадскія раены Гомеля. Як па мне, так зашмат. Я лічу, што шаблон Вуліцы Гомеля ў артыкуле пра Гомель не патрэбны, яго досыць у артыкулах пра самі вуліцы. А з катэгорый гарадоў дастаткова пакінуць «Горад Гомель», якую ўключыць у Гарады Гомельскай вобласці, якую ўключыць у Гарады Беларусі. У нас з паважаным калегам JerzyKundrat сістэмныя рознагалоссі з гэтай нагоды, вось яго меркаванне. Што скажаш, супольнасць?---Хамелка / разм. 17:53, 20 мая 2011 (UTC)

Варыянт JerzyKundrat магчыма і прыдатны для 112 гарадоў і пасёлкаў, але не падыдзе да іншых, больш аб'ёмных, катэгорый з вялікай колькасцю артыкулаў. Таму - ЗА прапанаваны вышэй варыянт. --Weintrauber 09:37, 21 мая 2011 (UTC)
Пагаджуся наконт "Вуліцы Гомеля", "Гарадскія раёны Гомеля" -- там горад Гомель можа і не зусім патрэбны. Наконт астатняга, трэба думаць што зручней чытачу -- зайсці спачатку ў падкатэгорыю і потым у артыкул або адразу ў артыкул? --Максім Л. 18:19, 26 мая 2011 (UTC)

Самая масштабная база географических карт в Беларуси будет доступна онлайн

Вось такая навіна---Хамелка / разм. 10:45, 19 мая 2011 (UTC)

Навіны Звязнасці

Беларуская Вікіпедыя выйшла на 3 месца па працэнту ізаляваных артыкулаў сярод усіх раздзелаў. Віншую нас :)---Хамелка / разм. 11:31, 17 мая 2011 (UTC)

На сёння ўжо другія, да статусу самай звязнай вікіпедыі - усяго нічога. :) - Hard Sin 08:27, 21 мая 2011 (UTC)