Віла Тарлонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Віла-Тарлонія
Тэатр, Віла-Тарлонія

Віла-Тарлонія, італ.: Villa Torlonia — віла ў Рыме, якая належыць сямейству Тарлонія. Уваход на вілу — з Наментанскай дарогі.

Вілу спраектаваў у стылі неакласіцызму архітэктар Джузэпэ Валадзьер. Будаўніцтва распачата ў 1806 г. па заказе банкіра Джавані Тарлонія і скончана пры яго сыне Алесандра.

Некаторы час віла не выкарыстоўвалася, аднак у 1920-я гады князь Тарлонія падаў яе Беніта Мусаліні ў якасці рэзідэнцыі за сімвалічную арэндную плату — 1 ліру ў год. З 1945 г. віла закінута, аднак пасля рэстаўрацыі адкрыта для наведвання турыстамі, у ёй выстаўлена частка калекцыі класічных скульптур сямейства Тарлонія.

Пад Віла-Тарлонія археолагамі выяўлены іўдзейскія катакомбы пачатку н.э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939-1943. (Москва: Издательство "Плацъ", Серия "Первоисточники новейшей истории", 2010, 676 стр.) ISBN 978-5-903514-02-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]