Віла Эдварда Хербста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віла Эдварда Хербста
Месцазнаходжанне
Адрас ul. Przędzalniana 72, Łódź
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віла Эдварда Хербста («Музей-палац Хербста») — віла ў Лодзі ў стылі неарэнесанс, пабудаваная найверагодней паводле праекта Гіларыя Маеўскага ў 1875—1877 гадах. Тут жыла Мацільда Шэйблер (старэйшая дачка Эдуарда Шэйблера) са сваім мужам Эдвардам Хербстам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Віла пабудаваная на скрыжаванні цяперашніх вуліц біскупа Тыменіцкага (Tymienieckiego) і Прадзільнай (Przędzalniana). У непасрэднай блізкасці знаходзіўся завод і фабрычнага маёнтка і рэзідэнцыя рабочых на Ксенжым млыне. Будынак двухпавярховы, у стылі неарэнесансу, па форме блізкі да квадрата; дах шатровы з бельведэрам. У 1877 годзе да вілы з усходняга боку была дададзеная бальная зала, а з паўночнага боку — гаспадарчыя пабудовы. Стайня і карэтны двор, якія былі пабудавана ў 1893 годзе, распацаваныя іншым лодзінскім архітэктарам Адольфам Зелігсанам.

палац Хербста, від з вуліцы 8 сакавіка, архіўны здымак Ігнацыя Плажэўскага, першая палова ХХ стагоддзя

Віла належала сям’і Хербста да канца 1941 года. Сам Эдвард Хербст і Мацільда пераехалі ў Сопат у 1919 годзе, пасля ў лодзінскай віле жыў іх сын Леон (1880—1942) з жонкай Аляксандрай (1889—1970), якія ў канцы 1941 пераехалі ў Вену. Усе прадметы інтэр’еру яны перавезлі с сабой. Леон не дажыў да канца вайны і памёр бяздзетным. Пасля яго смерці Аляксандра вярнулася ў Лодзь, а затым пераехала ў Берлін, інфармацыі пра яе далейшае жыццё няма. У кастрычніку 2013 года адбылося яе сімвалічнае «вяртанне» на вілу ў выглядзе партрэта нямецкага імпрэсіяніста Фрыца фон Кампта, які быў знойдзены ў адной з лодзінскіх прыватных калекцый.

1946—1989[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны сядзібу выкарыстоўвалі па-рознаму: спачатку (у 1940-я і 1950-я гады) тут быў Цэнтр падрыхтоўкі кадраў для дзіцячых садкоў, дзіцячы сад, кааператыў па вырабе калядных шароў. Усе гэтыя арганізацыі, асабліва кааператыўная, давялі вілу амаль поўнага заняпаду. З мая 1950 года па май 1953 года ў віле арганізавалі склад абсталявання Секцыі па водных відах спорту марской лігі Лодзі і спартыўнага клуба «Унія».

У 1976 годзе Музей мастацтва ў Лодзі атрымаў вілу ў сваё карыстанне, у 1980-я гады адбывалася грунтоўная рэканструкцыя. Была адкрыта экспазіцыя палаца, дзе прадстаўленыя жылыя інтэр’еры лодзінскай індустрыяльнай эліты.

Віла Э. Хербста, сучасны выгляд

Пасля 1990 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Музей мастацтва ў Лодзі быў узнагароджаны медалём Europa Nostra за аднаўленне рэзідэнцыі сям’і Хербстаў. У красавіку 2012 года ў новай выставачнай прасторы, якую змясцілі ў былой стайні, адкрылася галерэя даўняга мастацтва. Тут можна палюбавацца творамі польскага і еўрапейскага жывапісу.

20 верасня 2013 года дзверы вілы былі зноў адкрытыя пасля грунтоўнага рамонту, які доўжыўся амаль два гады. Першапачатковы выгляд спрабавалі рэканструяваць на аснове шматлікіх архіўных матэрыялаў. Таксама аднавілі зімовы сад і сад побач з вілай. Пасля рэканструкцыі ў 2013 годзе была прынятая афіцыйная назва «Музей-палац Хербста».