Вілейскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вілейскі раён
Герб
Coat of Arms of Vilejka, Belarus.png
Сцяг
Flag of Vialejka.png
Краіна

Сцяг Беларусі Беларусь

Статус

раён

Уваходзіць у

Мінскую вобласць

Уключае

11 сельскіх саветаў

Адміністрацыйны цэнтр

Вілейка

Дата ўтварэння

5 ліпеня 1946

Старшыня райвыканкама

Кот Віктар Іосіфавіч

Старшыня райсавета дэпутатаў

Радзевіч Наталля Аляксандраўна

Афіцыйныя мовы

Беларуская, руская

Насельніцтва (2018)

47 349 чал,[1][2] (8-е месца)

Шчыльнасць

20,25 чал./км² (12-е месца)

Нацыянальны склад

Беларусы — 93,89 %
Рускія — 4,48 %
Іншыя — 1,63 %[3]

Канфесійны склад

Праваслаўныя
Каталікі
Пратэстанты
і інш.

Плошча

2 453,81 [4] км²
(3-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора

168 м[5]

Вілейскі раён на карце

Часавы пояс

UTC+3

Код аўтам. нумароў

5

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Вілейскі раён на Вікісховішчы

Вілейскі раён — адзін з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Быў створаны 5 ліпеня 1946 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Падзелены на 11 сельскіх саветаў (студзень 2013). Па стане на 2012 год[2], на тэрыторыі раёна налічвалася 49 700 чалавек (сярэдняя шчыльнасць — 20,25 чал.), на 1 студзеня 2018 года - 47349 чалавек (у горадзе - 26760, у вёсцы - 20589)[6]. Плошча раёна — 2 453,81 км² (8 месца ў вобласці).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вілейскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Землі раёна мяжуюць з Мядзельскім, Маладзечанскім, Мінскім і Лагойскім раёнамі Мінскай, ДокшыцкімВіцебскай, СмаргонскімГродзенскай вобласці. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход - 73 км. Асноўная частка Вілейскага раёна размешчана ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Паверхня пераважна плоская, на крайнім паўднёвым усходзе — Мінскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максімальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў складе 611 мм. Лясы (41 % тэрыторыі раёну) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёну размяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі. Найбуйнейшая рака — Вілія з прытокамі Нарач, Спорня, Сэрвач, Ілія, Белавароціца, Смердзія. У 1974 годзе побач з горадам пабудаванае самае вялікае вадасховішча ў краіне — Вілейскае, плошчай 63,3 км² і аб'ёмам 238 млн м³, з якога пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прылады кундскай культуры
Прыклад посуду нарвскай культуры
Каменная баявая сякера. Ранні бронзавы век. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Паштовая марка
Мемарыял на месца Вілейскага гета

Першы чалавек на тэрыторыі Вілейскага раёна з'явіўся ў 9 тысячагоддзі да н.э. Археалагічныя помнікі эпохі мезаліту — стаянкі, дзе знойдзены крэмневыя прылады працы, знаходзяцца каля вёсак Асташкава і Сосенка. Каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нарач, Рабунь і інш, выяўлены помнікі 4-га2-га тыс. да н.э. У паўночнай частцы сучаснага раёна жылі плямёны кундскай культуры, якіх у пачатку 4-га тыс. да н.э. змянілі плямёны нарвскай культуры, а ў 3-м тыс. да н.э.культуры баявых сякер. Каля вёсак Ваўкалатка, Вязынь, Кастыкі, Куранец, Літвінкі, Асташкава, Рабунь і інш. знойдзены паліраваныя сякеры і іншыя прылады працы, якія адносяцца да эпохі бронзы (32-е тыс. да н.э.7 ст. да н.э.) і якія належаць прадстаўнікам культуры шнуравай керамікі.

Помнікі ранняга жалезнага веку сведчаць аб засяленні раёна балцкімі плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. На гарадзішчы і паселішчы каля вёсак Арпа, Бязводнае, Баравыя, Галінова, Даўгінава, Малышкі, а таксама каля Вілейкі выяўлены рэшткі наземнага жылля слупавой канструкцыі, сляды вытворчасці жалеза. Тут знойдзены жалезныя сярпы, шылы, нажы, дзіды, пярсцёнкі, фібулы, бранзалеты і ляпны посуд.

Даследаванні паселішчаў Даўгінава, Сосенка, Гуркі сведчаць, што ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. на змену культуры штрыхаванай керамікі прыйшла банцараўская культура.

Пахавальнымі помнікамі славянскага крывіцка-дрыгавіцкага насельніцтва з'яўляюцца курганныя магільнікі 811 стагоддзяў каля вёсак Галінова, Журыхі, Камена, Забор'е і інш. У раёне налічваецца больш за 20 курганных магільнікаў 912 стагоддзяў.

У 1013 стагоддзях тэрыторыя раёна ўваходзіла ў Полацкае княства; з 14 ст. — У Вялікае Княства Літоўскае. Самае ранняе з выяўленых у пісьмовых крыніцах згадванняў Вілейкі датуецца 1460 годам.

У 1793 г. пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай імперыі. 14 мая 1795 Вілейка атрымала статус горада — цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерні. 2 лютага 1796 г. зацверджаны герб павятовага горада. З 1842 па 1917 Вілейскі павет — у складзе Віленскай губерні. З 18 стагоддзя ў Іллі дзейнічала шкляная мануфактура — адна з найбуйнейшых на Беларусі. Каля Даўгінава ў 18231867 працавала суконная фабрыка.

У 1-ю сусветную вайну ў час ліквідацыі Свянцянскага прарыву 2223 верасня 1915 праведзена Вілейская наступальная аперацыя расійскіх войскаў.

У снежні 1917 г. на тэрыторыі раёна ўстаноўлена Савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года раён захоплены германскімі войскамі, у ліпені 1919ліпені 1920, а таксама з верасня 1920 — польскімі войскамі.

У 19211939 гг. — У складзе Польскай дзяржавы. У 1939 Вілейскі раён увайшоў у склад БССР.

З 4 снежня 1939 г. Вілейка — цэнтр вобласці да верасня 1944, затым у складзе Маладзечанскай, са студзеня 1960Мінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 па 2 ліпеня 1944 гг. раён захоплены фашыстамі, якія знішчылі больш за 15 тысяч мірных жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам 5 вёсак; некаторыя з вёсак Хаценчыцкага с/с (Любча і Боркі) не адноўлены пасля вайны. Супраціўленне акупантам з ліпеня 1941 г. аказваў Вілейскае антыфашысцкае падполле. Дзейнічалі Вілейскі падпольны абкам партыі і камсамола, Іллянскі і Куранецкі падпольныя райкамы партыі і камсамола, Вілейскае партызанскае злучэнне, асобныя партызанскія атрады і брыгады. Становішча на франтах і ў тыле ворага асвятлялі падпольныя газеты «Партизанская правда», «Сялянская газета», «Народный мститель», «Молодёжная газета» і інш.

5 ліпеня 1946 г. Куранецкі раён перайменаваны ў Вілейскі, 20 ліпеня 1957 скасаваны Іллянскі раён, 25 снежня 1962 года да Вілейскага раёна далучана частка Крывіцкага раёна — на гэтым завяршылася тэрытарыяльна-адміністрацыйнае ўладкаванне мясцовасці.

Памятныя і цікавыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі гісторыі. На тэрыторыі Вілейскага раёна знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння. З іх: 198 гістарычных, 48 архітэктурных, у.т.л. 11 сядзібна-паркавых комплексаў, 49 археалагічных, 19 геалагічных.

Помнікі археалогіі. Гарадзішча ў вёсках Арпа, Бараваыя, Галінова, Даўгінава (ранні жалезны век (VI—VII стст.), Задвор'е, Камена, Казлы, Малышкі (помнік культуры штрыхаванай керамікі), Рэчкі, Слабада, Сосенка, стаянкі ў вёсках Слабада і Суцькі, курганныя магільнікі ў вёсках Галінова, Журыхі, Забор'е, Зарэчча, Кастыкі (20 насыпаў), Каўшэвічы, Кучкі, Любоўшы, Малевічы, Млечкі, Папоўцы, Ручыца, Хаценчыцы, Помнік эпіграфікі — валун «Варацішын крыж» (XII ст.) у Камена.

Каштоўным помнікам археалогіі з'яўляецца курганны магільнік IX-XI стст. каля вёскі Камена. Акрамя сярэдневяковых славянскіх курганных пахаванняў тут захаваліся старадаўнія татарскія могілкі. Магільныя пліты з надпісамі, зробленымі арабскай вяззю, знаходзяцца ў сасонніку недалёка ад р. Вілія. У Вілейскім раёне знаходзіцца мемарыял «Памяці зніклых вёсак» адкрыты 30 чэрвеня 2009 года. Памятны знак у гонар 150-годдзя экспедыцыі навукоўца графа Канстанціна Тышкевіча (скульптурная кампазіцыя «Вільяна»).[7]

Помнікі ахвярам рэпрэсій.

1 верасня 2009 года грамадскія актывісты ўсталявалі мемарыяльныя крыжы па Расціславе Лапіцкім і ахвярах савецкіх рэпрэсій.

Памятныя крыжы на месцы масавага расстрэлу вязняў Вілейскай турмы ў чэрвені 1941 года ля вёскі Касута.

Памятныя крыжы на меркаваным месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, беларускага патрыёта, антысавецкага дзеяча ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі, усталяваны 1 верасня 2009 года [8]. Крыжы неаднаразова знішчаліся невядомымі асобамі[9]. Адноўленыя.

Брацкая магіла (перапахаванне) ахвяр рэпрэсій на гарадскіх могілках Вілейкі "Лясныя" ля вёскі Снежкава.

1-я сусветная вайна.

Мемарыялы і вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны ля вёсак Заброддзе і Рускае Сяло, Муляры.

Культавыя збудаванні. У Вілейцы знаходзіцца неагатычны Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Свята-Марыінская царква і Свята-Ціханаўская царква цэрквы. Роспісы ў Свята-Ціханоўскай царкве былі створаны мастаком Барысам Цітовічам.

Турысцкія маршруты і экспедыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваныя і дзейнічаюць некалькі турысцкіх маршрутаў.[10]

Штогод, пачынаючы ад 2007 года, з Вілейскага раёна бярэ старт водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча». Першая экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча» прайшла ў 2007 годзе. Яе прымеркавалі да 150-годдзя вядомага падарожжа па Віліі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Вандроўнікі прайшлі па слядах экспедыцыі графа Тышкевіча ад вытокаў Віліі да зліцця з Нёманам.[11] Арганізатарамі і ўдзельнікамі першай воднай экспедыцыі сталі літоўскія і беларускія навукоўцы, краязнаўцы і турысты. Сёння яна набывае больш папулярызатарскі і турыстычны характар і заканчваецца на тэрыторыі Беларусі.[12]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Сельсаветы Вілейскага раёна

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў Вілейскага раёна зменшаная на 2[13] і складае цяпер 11. Гэтым рашэннем былі скасаваны Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы. Касцяневіцкі сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у аграгарадку Людвінова. Рабунскі сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі сельсавет з пераносам адміністрацыйнага цэнтра у аграгарадок Крывое Сяло.[13]

Табліца з прывязкай па сельсаветах на 2 сакавіка 2018 года:[14]

Назва Адміністрацыйны цэнтр Плошча (км кв.) на 2013 г. Насельніцтва (чал.) Кіраўнік
1 Асіпавіцкі сельсавет Асіпавічы 144 1723 Самічова Ларыса Пятроўна
2 Вязынскі сельсавет Вязынь 214,4 1866 Судніковіч Ігар Міхайлавіч
3 Даўгінаўскі сельсавет Даўгінава 134,9 2901 Маліноўскі Аляксандр Мікалаевіч
4 Іжскі сельсавет Іжа 233,84 1481 Навасёлак Валянціна Уладзіміраўна
5 Ільянскі сельсавет Ілья 400,5 4117 Мікуцкі Аляксандр Канстанцінавіч
6 Крывасельскі сельсавет Крывое Сяло 99,5 1 913 Супрановіч Ірына Аляксандраўна
7 Куранецкі сельсавет Куранец 205,4 1978 Барткевіч Віталь Бярнардавіч
8 Любанскі сельсавет Любань 236,75 2916 Алянцэвіч Юлія Аляксандраўна
9 Людвіноўскі сельсавет Людвінова 210 2262 Шавялёва Наталля Леанідаўна
10 Нарачанскі сельсавет Нарач 170,9 1652 Абрамчык Алена Мікалаеўна
11 Хаценчыцкі сельсавет Хаценчыцы 110.3 1510 Грэбянёк Дыяна Іванаўна

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2013 г. у раёне налічваецца 10 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх занята 3583 чалавек. Найбуйнейшыя з іх: ААТ «Зеніт-БелОМА», філіял Вілейская мэблевая фабрыка ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Буддэталі», ААТ «Вілейскі рамонтны завод», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», філіял «Вілейскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам».

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна налічваецца 8 ААТ, 4 сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствы, 3 філіяла, 1 сельскагаспадарчая вытворчасць, 2 дапаможныя гаспадаркі, 1 сортавыпрабавальная станцыя. Занята ў сельскай гаспадарцы 3909 чалавек. Агульная зямельная плошча ААТ і ўнітарных сельгаспрадпрыемстваў — 87051 га, з іх 51058 га складаюць ворныя землі. Сярэдні бал ворных зямель — 30,4, сельгасугоддзяў — 28,4.

Транспарт і сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча раёна абумовіла развіццё яго транспартнай сістэмы. Праз тэрыторыю раёна праходзяць буйныя аўтамабільныя трасы Р28 «Мінск-Нарач» і Р63 БарысаўВілейкаАшмяны«Барысаў-Ашмяны».

Праз тэрыторыю раёна праходзіць чыгуначная лінія «Маладзечна-Полацк» з прыпынкамі: Даманаўскі, Красны Беражок, Зеніт, Вілейка, Куранец, Стражы.

У Вілейцы знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае ўнутрыраённыя маршруты, а таксама тыя, што звязваюць паўночную і цэнтральную часткі Беларусі, а таксама Прыбалтыку з усходам Беларусі.

Раённы вузел паштовай сувязі, раённы вузел элекрасувязі.

Будаўніцтва, меліярацыя[правіць | правіць зыходнік]

У раёне працуюць будаўнічыя арганізацыі: ДУП «ПМК-185», ДУП «ПМК-186», ДБУ-13, філіял «ДРБУ-162», філіял «ДЭУ-63», ТАА «Аграпрамэнерга», БМУ ААТ «Мінскводбуд», ТАА «Вясёлка Буд», ТАА «Сувязь-2008»; а таксама меліярацыйныя — ДУП «Вілейскае ПМС», ААТ «ПМК-88».

Гандаль, паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Раённае спажывецкае таварыства аб'ядноўвае ўнітарнае прадпрыемства «Сунічка», а таксама прадпрыемствы камунальнай уласнасці КУП «Садружнасць», УП «Рамонак», УП «Меркурый-Цэнтр». Бытавымі паслугамі займаюцца 45 прадпрыемстваў і арганізацый, 123 прадпрымальнікі.

Медыцына, здароўе[правіць | правіць зыходнік]

У сістэме медыцыны раёна цэнтральнае месца займае ўстанова аховы здароўя «Вілейская цэнтральная раённая бальніца». У яе склад уваходзяць цэнтральная раённая бальніца, паліклініка, анкалагічны дыспансер, скурана-венералагічны дыспансер, стаматалагічная паліклініка, 2 участковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду, 7 амбулаторый, 25 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, 3 пункты аховы здароўя і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Стаматалагічныя паслугі аказваюцца таксама ў недзяржаўным сектары медабслугоўвання.

У вёсцы Будзішча размешчаны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Надзея» для дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад выбуху на Чарнобыльскай АС, з шматфункцыянальным спартыўна-фізкультурным комплексам[15].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць 26 дзённых агульнаадукацыйных устаноў, 1 прафесійна-тэхнічнае ўстанова (каледж), цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 2 сярэдніх спецыяльных навучальных установы (Ільянскі аграрны каледж, тэхнікум бізнесу і права), 17 дзіцячых дашкольных устаноў, спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

  • «Шлях перамогі». У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад, сёння — газета Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
  • «Рэгіянальная газета» — недзяржаўны штотыднёвік. Выдаецца ад 1995 года.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вілейскі краязнаўчы музей.
  • Выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (пры краязнаўчым музеі).
  • Народны тэатр гарадскога Дома культуры.
  • Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта»[16].
  • Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія».
  • 38 публічных бібліятэк (з іх 30 сельскіх бібліятэк і 1 сельская бібліятэка-клуб).
  • 29 сельскіх клубных устаноў.
  • Вілейскі раённы метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
  • Палац культуры.
  • Раённы Дом рамёстваў.
  • Дзіцячая школа мастацтваў (4 сельскія школы).
  • Цэнтр эстэтычнага выхавання.

Культурныя ініцыятывы[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2004 і 2012 гадах раён (Вілейка) быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[17][18].
  • 4 — 5 ліпеня 2015 года ў райцэнтры ўпершыню прайшоў рыцарскі фэст «Гонару Продкаў 2015»[19].

Фізкультура і спорт[правіць | правіць зыходнік]

У раёне 36 спартыўных залаў, 23 прыстасаваных памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, 15 плоскасных абсталяваных спартпляцовак, 1 стадыён, 2 асветленыя хакейныя пляцоўкі.

СДЮШАР Вілейскага райвыканкама, ДЮСШ АФП прафкама ААТ "Зеніт- БелОМА ", ФАК са спартыўным залай і фітнес залай, секцыя па каратэ «Дзяржынец», цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы «Сатурн» з плавальным басейнам, у якім аказваюць паслугі для насельніцтва па плаванні, аквааэробікі, більярдзе, фітнесу, настольным тэнісе, ўсходніх танцах, ёзе.

Турызм, рэкрэацыя[правіць | правіць зыходнік]

У раёне дзейнічае 7 аграсядзіб, у Вілейцы — гасцініца «Вілія».[20]. Арганізацыяй турыстычнай дзейнасці на тэрыторыі раёна займаюцца кампаніі «Надежда тур»[21] і «Залаты компас»[22].

Рэлігійнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Вілейскага раёна зарэгістраваныя і дзейнічаюць 47 рэлігійных суполак, якія прадстаўляюць 5 канфесій: 26 — Беларускай Праваслаўнай Царквы, 10 — Рымска-Каталіцкага Касцёла, 8 — Хрысціян Веры Евангельскай, 2 — евангельскіх хрысціян баптыстаў, 1 — хрысціян поўнага Евангелля.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя гідралагічныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. На 1 января 2018 года численность населения в Вилейском районе составляла 47349 человек(руск.)  Шлях перамогі
  2. 2,0 2,1 Асноўныя паказчыкі развіцця раёна(руск.) 
  3. Вынікі перапісу 2009 года(руск.) 
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. 5,0 5,1 GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. На 1 января 2018 года численность населения в Вилейском районе составляла 47349 человек(руск.)  Шлях перамогі
  7. http://vileyka.minsk-region.by/ru/tur_uslugi
  8. Ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага // «Рэгіянальная газета»
  9. Атрыбуты памяці Лапіцкаму зніклі зноў // «Рэгіянальная газета»
  10. Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут «Па даўгінаўскіх ваколіцах» // Рэгіянальная газета
  11. У ліпені ізноў праплывуць «Шляхам Тышкевіча». Экспедыцыя стартуе з Вілейкі // Рэгіянальная газета
  12. У сплаве «Шляхам Тышкевіча» бярэ ўдзел 77-гадовы турыст // Рэгіянальная газета
  13. 13,0 13,1 Вілейскі раён. На 2 сельсаветы меней. Горад вырас за лік Порсы. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  14. В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов(руск.)  // Шлях перамогі
  15. Рэабілітацыйны цэнтр "Надзея" на Вілейшчыне уступіў ў свой 21-ы год (Фотарэпартаж) // «Рэгіянальная газета
  16. На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета»
  17. «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  18. Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава//«Рэгіянальная газета»
  19. Змаганні рыцараў і народныя спевы. У Вілейцы ўпершыню прайшоў фэст «Гонару Продкаў 2015» (Фота)//«Рэгіянальная газета»
  20. http://www.tio.by/news/9663
  21. http://www.belarusinfo.by/ru/poisk/5314.html
  22. http://www.mos.by/index.php?section_id=350
  23. Браты Адамовічы з-пад Альковічаў — авіятары, якія пакарылі Атлантыку // Рэгіянальная газета
  24. Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця // Рэгіянальная газета
  25. Касьян Вясёлы - яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны // VIALEJKA.INFO
  26. Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  27. Кожны край мае тых, каго апявае // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  28. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  29. Волчецкий, Леонид Павлович // Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси
  30. Памяць. Вілейскі раён. // Валчэцкі Леанід Паўлавіч — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  31. .Адам Антонавіч Грымаць // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  32. 32,0 32,1 Барыс, Рогач, 2013
  33. Міхась Чарняўскі: Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3
  34. Памёр ураджэнец Вілейшчыны эканаміст Станіслаў Ляшковіч // Рэгіянальная газета
  35. Трагічна загінуў Станіслаў Ляшковіч, наш зямляк, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР // Рэгіянальная газета
  36. «Рэгіянальная газета»
  37. «Новік Ганна, біяграфія»
  38. «Восеньскі роздум Ганны Новік»
  39. «З любоўю да людзей»
  40. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
  41. Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»
  42. Рогач Анатоль // «Рэгіянальная газета»
  43. Памяць. Вілейскі раён. // Удзельнік Алімпійскіх гульняў — Мн.: БелТА., 2003. — С. 548. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  44. Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч// Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
  45. Як рэпрэсаваны пастух з Беларусі стаў польскім прафесарам // «Наша ніва»
  46. Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне //«Рэгіянальная газета»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]