Вілем Рубрук
| Вілем Рубрук | |
|---|---|
| нідэрл.: Willem van Rubroeck | |
| | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, дыпламат, пісьменнік, місіянер, рэлігійны дзеяч, пісьменнік-падарожнік, усходазнавец, envoy extraordinary and minister plenipotentiary, клірык |
| Дата нараджэння | 1220-я[1], 1210-я[2] ці 1220[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 1293 |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Бітвы/войны | |
Вілем Рубрук (паміж 1215 і 1220—1293) — фламандскі падарожнік, манах-францысканец.
У 1253—55 гадах узначальваў дыпламатычную місію, накіраваную французскім каралём Людовікам ІХ у Манголію. З Францыі цераз Палесціну, Канстанцінопаль, Крым, данскія стэпы, нізоўе р. Волга, каля Аральскага мора і возера Балхаш місія прыбыла ў горад Каракарум у 1254 годзе. У Каракаруме ён быў прыняты ханам Мункэ. Зваротны шлях прайшоў уздоўж заходняга ўзбярэжжа Каспійскага мора, цераз Армянскае нагор’е і Усходні Таўр.
У справаздачы Рубрука пра падарожжа шмат каштоўных звестак па гісторыі, этнаграфіі і геаграфіі гэтых тэрыторый, адзначана, што Каспійскае мора на самай справе з’яўляецца возерам. Гэта было самае значнае да Марка Пола падарожжа еўрапейца ў Цэнтральную Азію.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 6 студзеня 2017.
- ↑ Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 6 студзеня 2017.
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рубрук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).