Віленская гімназія імя Францыска Скарыны
Віленская гімназія імя Францыска Скарыны | |
---|---|
| |
Заснавана | 1994 |
Дырэктар | Дзіяна Стахновіч[1] |
Тып | гімназія |
Адрас | вул. Сеціно, 21, Вільня, LT-04316 |
Сайт | skorinosgimnazija.lt/by/ |
![]() |
Ві́ленская гімна́зія імя́ Францы́ска Скары́ны (літ.: Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija) — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 годзе. Адзіная ў Літве школа з беларускай мовай навучання.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваная ў 1994 годзе як агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, частка прадметаў выкладаецца па-літоўску. Знаходзіцца ў прадмесці Каралінішкі .
З верасня 1997 года носіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Эмблема гімназіі — усмешлівыя сонца і месяц.
15 лютага 2013 года рашэннем Вільнюскай мэрыі атрымала статус гімназіі. Навучанне 12-гадовае. З верасня 2014 года працуе дашкольная група.
Зноскі
- ↑ Спіс педагагічнага калектыву . Віленская гімназія імя Францыска Скарыны. Праверана 12 чэрвеня 2017.