Віленская канфедэрацыя (1716)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віленская канфедэрацыя — саюз беларускай і літоўскай шляхты ў ВКЛ, накіраваны супраць палітыкі абсалютызму, што намагаўся весці ў Рэчы Паспалітай кароль Аўгуст II Моцны.

Пасля чарговай страты трона ў Варшаве ў час Паўночнай вайны 1700—21 Аўгуст II вярнуўся ў Польшчу, дзе пачаў узмацняць сваю ўладу. Дзеля гэтага ён увёў свае саксонскія войскі на тэрыторыі Рэчы Паспалітіій, бо адначасова з'яўляўся курфюрстам Саксоніі. Утрыманне гэтага войска, увядзенне новых падаткаў, рабаванні саксонскіх салдат выклікалі супраціўленне шляхты, гараджан і сялян. У Тарнагродзе (Польшча) 27.11.1715 была створана канфедэрацыя польскай шляхты, каб са зброяй у руках змагацца супраць каралеўскага абсалютызму, за «залатую шляхецкую вольнасць». Расійскі цар Пётр I не хацеў узмацнення ўлады караля, таму падтрымаў канфедэратаў. 23.3.1716 на шляхецкім з'ездзе ў Вільні была ўтворана Віленская канфедэрацыя. Яе маршалкам выбраны ашмянскі харужы Крыштоф Сулістроўскі. Віленская канфедэрацыя далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі, якія патрабавала вываду саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай. Падтрымалі Віленскую канфедэрацыю войска ВКЛ, беларускія і літоўскія магнаты, якія і да гэтага выступалі за абмежаванне ўлады караля. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі войскамі па тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Пасрэднікам паміж варожымі бакамі выступіў Пётр I, які прывёў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай свае войскі, умацаваўшы такім чынам палітычныя пазіцыі Расіі ў Рэчы Паспалітай. Пасля доўгіх, з перапынкамі, перагавораў пад націскам Пятра I рускіх дыпламатаў 3.11.1716 у Варшаве было падпісана пагадненне паміж каралём Аўгустам II і Тарнагродскай і Віленскай канфедэрацыямі. 30.1. 1717 і гэта пагадненне ратыфікавана і 1.2.1717 зацверджана «нямым соймам» (акраля маршалка Лядухоўскага, які абвяшчаў дакументы, нікому не далі права голасу, каб не сарваць сойм). Пастанова сойма была кампрамісам паміж каралеўскім дваром і канфедэратамі. Саксонскія войскі выводзіліся з Рэчы Паспалітай; улада караля абмяжоўвалася: ён не меў права пачынаць вайну без згоды сойма, арыштоўваць шляхціцаў без судовага прыгавору, раздаваць пасады чужаземцам і асабліва дысідэн-там (некатолікам). Правы шляхты пашыраліся (зацвярджалася права lіbеrum vето), польская армія скарачалася да 18 тыс. чалавек, а войска ВКЛ да 6 тыс., у той час як арміі суседніх дзяржаў мелі дзесяткі і сотні тыс. салдат. Абмяжоўвалася вайскавая ўлада гетманаў. Узмацніўся ўплыў Расіі на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.

[Крыніца?]