Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) — кароткатэрміновая педагагічная навучальная установа, у якой рыхтаваліся настаўнікі для беларускіх пачатковых школ на тэрыторыі, захопленай Польшчай падчас Польска-савецкай вайны.

Створаны ў 1919 годзе ў Вільні культурна-асветным аддзелам Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Фінансаваліся польскімі акупацыйнымі ўладамі.

На курсах па скарочанай праграме выкладаліся наступныя дысцыпліны: беларусазнаўства, педагогіка, методыка выкладання ў пачатковай школе, агульны курс сусветнай гісторыі і геаграфіі, арыфметыка, спевы і інш. Дадаткова выкладалася польская мова, гісторыя і геаграфія Польшчы, асновы кааперацыі і тэатральнага мастацтва.

Складаліся з двух патокаў па 6 тыдняў. 1-ы паток (16.7—1.9.1919) скончылі 154 чал., з іх большасць складалі беларускія настаўнікі з Гродзеншчыны. 2-і паток (22.9—1.11.1919) скончылі каля 70 чал.

Выкладчыкі: Я. Станкевіч (загадчык курсаў), М. Гарэцкі, К. Душэўскі, Ф. Ждановіч, М. Кахановіч, М. Мараўская, В. Ластоўскі, Н. Ласковіч.

На курсах навучаліся І. Бялькевіч, Л. Дзекуць-Малей, А. Карабач, У. Казлоўскі, А. Клімовіч, В. Матэйчук, А. Парук, Б. Туронак і інш.

Гл. таксама Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]