Перайсці да зместу

Віленскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Літвы Літва
Горад Сцяг Вільні Вільня
Даўжыня ліній 34 км
Колькасць станцый прыкладна 25
Колькасць ліній 3
Схема ліній

Віленскі метрапалітэн (літ.: Vilniaus metropolitenas) — праект па стварэнні метрапалітэна ў Вільні. Першы і адзіны метрапалітэн, які планавалася пабудаваць у Літве.

Першапачатковы тэрмін увядзення ў эксплуатацыю — 2020 год. Прапаноўвалася зрабіць метро з трох ліній. Мэта праекта — стварэнне практычнага, незабруджвальнага і таннага грамадскага транспарту, які вырашыць праблемы затораў у горадзе і дазволіць лёгка і хутка дабрацца ў любое месца горада. Паводле папярэдніх ацэнак будаўніцтва прыкладна каштавала 3 млрд. літаў.

14 красавіка 2021 года Урад Літоўскай Рэспублікі пагадзіўся з вывадам Міністэрства транспарту і сувязі Літвы, што праект метрапалітэна не з’яўляецца прыярытэтным для дзяржавы[1].

Сайт праекта з пачатку 2022 года не працуе, а самі ўлады горада маўчаць пра гэты праект.

Зноскі