Перайсці да зместу

Віленскі шляхецкі інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскі шляхецкі інстытут
Тып інстытут[d] і адукацыйная ўстанова[d]
Краіна
Размяшчэнне

Віленскі шляхецкі інстытут (руск.: Виленский дворянский институт, польск.: Wileński Instytut Szlachecki) — колішняя мужчынская сярэдняя навучальная ўстанова для дзяцей дваранскага паходжання ў Вільні. Падпарадкоўваўся Віленскай навучальнай акрузе.

Створаны імператарскім загадам ад 7 кастрычніка 1838 года перайменаваннем 2-й Віленскай мужчынскай гімназіі з пансіёнам пры ёй. У 1861 годзе дазволены прыём паўпансіянераў. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў, 8 кастрычніка 1863 года інстытут закрыты[1].

  1. Институты дворянские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.