Вількаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вілкаўшчына)
Вёска
Вількаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вількаўшчына на карце Беларусі ±
Вількаўшчына (Беларусь)
Вількаўшчына
Вількаўшчына (Мінск)
Вількаўшчына

Ві́лькаўшчына (часам Ві́лкаўшчына) — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зруйнаваная хата, 2010-я гады

Узнікла ў пачатку XX стагоддзя. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[1]. У канцы 1940-х гадоў складалася з некалькіх двароў[2]. Верагодна, некаторыя жыхары вёскі працавалі на цагельным заводзе № 4, які месціўся паблізу (цяпер на яго месцы завод «Керамін»)[3]. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён[1].

Пасля далучэння да горада адна з вясковых вуліц атрымала назву Вілкоўшчына, другая была названа ў гонар Марата Казея. У 1970-я — 1980-я гады вёска аказалася заціснутай паміж чыгункай Мінск-Асіповічы, «Керамінам» і новай прамысловай зонай вуліцы Сцебянёва, не мела нават асобнага пад’езду ад іншых гарадскіх дарог[4]. У пачатку 2000-х быў пабудаваны новы цэх завода «Керамін», вакол якога склалася зона забароненая для пражывання, таму вёска была знесена. У 2006 годзе ў вёсцы заставаўся адзін дом па вуліцы Вілкоўшчына, 7, уладальнік якога адмаўляўся перасяляцца ў гарадскую кватэру[4]. Апошні дом быў знесены ў 2007 годзе[5].

Рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 13 верасня 2016 года скверу ў межах вуліц Іосіфа Гашкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны прысвоенае найменне «сквер Вілкаўшчына»[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 121.
  2. Сацукевіч І. І., с. 1.
  3. Сацукевіч І. І., с. 1—2.
  4. а б Сацукевіч І. І., с. 2.
  5. Была Сакалянка, Лошыца, Дражня, але часу ўсё няважна...(недаступная спасылка). pristalica.by. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018.
  6. Рашэнне ад 13 верасня 2016 г. № 230 18-й сесіі савета 27-га склікання(недаступная спасылка). mk.by (26 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 28 траўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]