Вільгат Шоман
Вільгат Шоман | |
---|---|
Vilgot Sjöman | |
![]() Вільгат Шоман з актрысай Ленай Нюман | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1924 |
Месца нараджэння | Стакгольм, Швецыя |
Дата смерці | 9 красавіка 2006 (81 год) |
Месца смерці | Стакгольм, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кар’ера | 1949—2004 |
IMDb | ID 0803672 |
![]() |
Вільгат Шоман (шв. Vilgot Sjöman; 2 снежня 1924, Стакгольм — 9 красавіка 2006, Стакгольм) — шведскі кінарэжысёр і пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вільгат Шоман нарадзіўся ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце. З 1948 года выступаў як тэатральны і літаратурны крытык ў газетах. Працаваў асістэнтам у рэжысёра Інгмара Бергмана.
У 1962 г. паставіў свой першы фільм «Палюбоўніца» (Бібі Андэрсан і Макс фон Сюдаў), гераіня якога знаходзіцца ў любоўнай сувязі з двума мужчынамі. У другім яго фільме «491» (1964) група маладых людзей падвяргае прастытутку розным зневажанням (у прыватнасці, прымушаюць здзейсніць палавы акт з сабакам). У аснове сюжэту фільма «Ложак для брата і сястры, 1782», дзе гуляла Бібі Андэрсан, ляжаць інцэстуальныя адносіны паміж братам і сястрой, якая цяжарыць ад яго.
Скандальную вядомасць набыла яго дылогія з Ленай Нюман у галоўнай ролі — «Я цікаўная — жоўты» (1967) і «Я цікаўная — блакітны» (1968) — пра студэнтку, якая бярэ інтэрв'ю ў розных людзей (сярод іх — Улаф Пальмэ, Марцін Лютэр Кінг, Яўген Еўтушэнка). З-за сцэн парнаграфічнага характару фільм быў забаронены да паказу ў ЗША.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1964 — Адзенне / Klänningen
- 1964—491/491
- 1966 — Ложак для брата і сястры, 1782 / Syskonbädd 1782
- 1967 — Я цікаўная — жоўты
- 1968 — Я цікаўная — блакітны
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Швецыі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Швецыі
- Пісьменнікі Швецыі
- Шведскамоўныя пісьменнікі