Вільгельміна Бадэнская
Вільгельміна Бадэнская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Wilhelmine von Baden | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Луіза Гесэн-Дармштацкая | ||||||
Пераемнік | Мацільда Караліна Баварская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 верасня 1788[1] |
||||||
Смерць |
27 студзеня 1836[2] (47 гадоў) Розенгёэ |
||||||
Род | Цэрынгены | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Wilhelmine Luise von Baden | ||||||
Бацька | Карл Людвіг Бадэнскі | ||||||
Маці | Амалія Гесэн-Дармштацкая[d] | ||||||
Муж | Людвіг II Гесэн-Дармштацкі[d][3] | ||||||
Дзеці | Ludwig III, Grand Duke of Hesse[d], Карл Гесэн-Дармштацкі[d], Аляксандр Гесэн-Дармштацкі[d] і Марыя Аляксандраўна | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельміна Луіза Бадэнская (ням.: Wilhelmine Luise von Baden; 10 верасня 1788[1], Карлсруэ — 27 студзеня 1836[2], парк Розенгёэ[d]) — маці расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны (жонкі Аляксандра II), жонка Людвіга II Гесэнскага, вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе.
Іх дзеці:
Каля 1820 года сужэнцы сталі жыць асобна. У 1820 годзе Вільгельміна набыла маёнтак Гайлігенберг, дзе пасялілася са сваім камергерам, баронам Аўгустам фон Сенарклен дэ Грансі.
Дзеці, народжаныя пасля 1820 года:
- Лізавета (1821—1826)
- мёртванароджаная дачка (1822)
- Аляксандр (1823—1888) — служыў пры рускім двары, стаў дзедам каралевы Іспаніі Вікторыі, жонкі Альфонса XIII, каралевы Швецыі Луізы, жонкі Густава VI Адольфа і прадзедам Філіпа Эдынбургскага, мужа англійскай каралевы Лізаветы II.
- Марыя (1824—1880)
Людвіг, муж Вільгельміны, пад націскам брата і сясцёр Вільгельміны (вялікага герцага Бадэнскага, Імператрыцы Расіі Лізаветы Аляксееўны, каралеў Баварыі, Швецыі і герцагіні Браўншвайгскай) афіцыйна прызнаў гэтых дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б https://www.google.ru/books/edition/K%C3%B6niglich_S%C3%A4chsischer_Hof_und_Staats_K/1GMAAAAAcAAJ?hl=en&gbpv=1&dq=Wilhelmine+von+Baden+1788&pg=PA8&printsec=frontcover
- ↑ а б Lundy D. R. Wilhelmine Prinzessin von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.