Вільгельм Бадэнскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільгельм Бадэнскі
Wilhelm von Baden
Prinz Wilhelm von Baden.jpg
Прынц Вільгельм фон Бадэн (мініяцюра)
Дата нараджэння: 18 снежня 1829(1829-12-18)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 красавіка 1897(1897-04-27) (67 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of the Grand Duchy of Baden (1871–1891).svg Вялікае герцагства Бадэн
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Партыя:
Род дзейнасці: палітык
Бацька: Леапольд Бадэнскі
Маці: Сафія Шведская
Жонка: Марыя Максіміліянаўна Лейхтэнбергская
Дзеці: Сафія Марыя, Максіміліян
Узнагароды:
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Цэрынгенскага льва
Ордэн «Pour le Mérite»
Commons-logo.svg Вільгельм Бадэнскі на Вікісховішчы

Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (ням.: Prinz Ludwig Wilhelm August von Baden; 18 снежня 1829, Карлсруэ — 27 красавіка 1897, Карлсруэ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.

У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.

Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.

Ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты на ўнучцы імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцы герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей:

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя выяў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernhard von Poten: Wilhelm (Prinz von Baden). In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 701—703.(ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]