Вільгельм Брандэнбургскі
Вільгельм Брандэнбургскі | |||
---|---|---|---|
ням.: Wilhelm von Brandenburg-Ansbach-Kulmbach | |||
![]() апошні князь-біскуп Рыгі | |||
![]() | |||
|
|||
1539 — 1563 | |||
Царква | Рымская каталіцкая | ||
Папярэднік | Томас Шонінг | ||
Пераемнік | архібіскупства скасавана | ||
Адукацыя | |||
Імя пры нараджэнні | Вільгельм Брандэнбург-Ансбахскі | ||
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1498 Ансбах |
||
Смерць |
4 лютага 1563 (64 гады) Рыга |
||
Пахаванне | Домскі сабор Рыга | ||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||
Бацька | Фрыдрых I фон Брандэнбург-Ансбах | ||
Маці | Сафія Ягелонка | ||
![]() |
Вільгельм Брандэнбургскі (30 чэрвеня 1498, Ансбах — 4 лютага 1563, Рыга) — архібіскуп рыжскі з 1539 па 1561 год. Яго бацькам быў Фрыдрых I Гогенцолерн, а дзядамі — Альбрэхт III, курфюрст Брандэнбурга і польскі кароль Казімір IV.
Як і яго брату Альбрэхту, Вільгельму сям'я вызначыла шлях манаха, і з 1516 года ён навучаўся ва ўніверсітэце Інгальштата. У 1529 годзе тагачасны архібіскуп рыжскі Томас Шонінг прызначыў Вільгельма на пасаду каад'ютара. Пасля смерці Шонінга ў 1539 ён стаў новым архібіскупам нягледзячы на процідзеянне Рыжскай думы, якая не жадала прымаць на гэту кафедру Гогенцолерна.
Адным з вынікаў Лівонскай вайны стала скасаванне ўлады князя-біскупа і атрыманне Рыгай статусу вольнага імперскага горада. Вільгельм памёр праз два гады, і пахаваны ў Домскім саборы Рыгі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Joseph Girgensohn: Wilhelm von Brandenburg. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 43, Duncker & Humblot, Leipzig 1898, S. 177—180.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Брандэнбургскі