Перайсці да зместу

Вільгельм Буш (вытворца інструментаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Буш
Род дзейнасці скрыпічны майстар, рэстаўратар, стваральнік музычных інструментаў
Дата нараджэння 31 ліпеня 1861(1861-07-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1929(1929-04-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Fritz Busch[d], Адольф Буш, Willi Busch[d], Hermann Busch[d] і Heinrich Busch[d]

Вільгельм Буш (31 ліпеня 1861, Эрнтэбрук — 9 красавіка 1929, Бохум) — нямецкі майстар па вырабе музычных інструментаў  (ням.).

Вільгельм Буш вучыўся на цесляра  (руск.). Ён сапраўды хацеў быць музыкам, але не меў магчымасці атрымаць адукацыю. Так ён сам навучыўся іграць на скрыпцы.

У 1889 годзе ён ажаніўся з Генрыет Шміт з Бушхютэна  (ням.) і меў ад яе семярых дзяцей: Фрыца  (руск.), Адольфа, Вілі Буш  (ням.), Элізабэт, Германа  (укр.), Генрыха  (ням.) і Магдалену. Дома з сынамі ён шмат займаўся музыкай, таксама выступаў з імі ў рэстаранах і на фестывалях. Чацвёра сыноў пазней сталі музыкамі, а адзін з іх — Вілі — акцёрам і тэатральным дзеячам.

З 1899 па 1902 год меў краму музычных інструментаў у Зігене. Будаваў віяланчэлі і скрыпкі, а таксама рамантаваў розныя музычныя інструменты. У 1902 годзе ён пераехаў у Зігбург, а ў сакавіку 1907 года — у Кёльн, бо яго дзеці вучыліся там у Вышэйшай школе музыкі  (укр.). Там ён гандляваў смычковымі інструментамі  (укр.). Таксама працаваў рэстаўратарам  (ням.) у Музеі гісторыі музыкі Вільгельма Хеера ў Кёльне. З 1914 года жыў у Дуйсбургу, а ў 1920 годзе пераехаў у Бохум, дзе і памёр праз дзевяць гадоў.

Зноскі